Литвек - электронная библиотека >> Міхась Стральцоў >> Классическая проза >> Што будзе сніцца >> страница 2
заўважалі, не разумелі, што яна была яна,— смела загаворвалі з ёй, жартавалі, а яна,— таксама знайшла каму,— ахвотна адказвала ім — то сур’ёзна, то жартам. Назаўтра раніцай, калі спыніўся поезд, яны бегалі перакусіць у станцыйны буфет, і ён зноў саромеўся яе, саромеўся есці пры ёй — і так было ўсю дарогу, пакуль ехалі ў вялікі паўночны горад. У тым горадзе іх пасадзілі на цеплаходзік і павезлі па рацэ, і ён амаль усю ноч не спаў, думаў, як бы гэта хутчэй зарабіць вялікія грошы, купіць сабе касцюм, паліто, уставіць залаты зуб, як у Цімошыхінага Лёнькі, і, можа, ажаніцца з ёй. А раніцай, калі іх высаджвалі на бераг, ён дарэмна шукаў яе ў натоўпе: яна са сваёй групай, мусіць, сышла на бераг раней…

За акном стоена і ціха ўладарыла зімовая ноч, а ён сядзеў упоцемках, курыў, думаў: што сказаў бы ён, каб раптам на кухню прыйшла жонка, спытала, чаго сядзіць ён тут, успароўшыся сярод ночы?..

1964

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Джеймс Клир - Атомные привычки - читать в ЛитвекБестселлер - Anne Dar - Обреченные обжечься - читать в ЛитвекБестселлер - Делия Росси - Законный брак - читать в ЛитвекБестселлер - Валериан Маркаров - Легенда о Пиросмани - читать в ЛитвекБестселлер - Татьяна Серганова - Бывшие, или У любви другие планы (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Люсинда Райли - Сестра ветра - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Суржевская - Академия - читать в ЛитвекБестселлер - Юлия Ефимова - Пока медведица на небе - читать в Литвек