ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Кент Бек - Экстремальное программирование: Разработка через тестирование - читать в ЛитвекБестселлер - Ли Бардуго - Шестерка воронов - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Львович Чижов - Темное прошлое человека будущего - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Іван Навуменка >> Советская проза >> Семнаццатай вясной >> страница 4
нейкую слізкую мазь. Я паглядзеў на сябра здзіўленымі вачамі.

— Мы, брат, дурні вялікія, — бінтуючы мне нагу, гаварыў Сымон. — Ходзім табуном, самі ж стараемся выдзяляцца, у вочы кідацца. Людзі ў сто разоў разумней за нас робяць. Ты думаеш, парню спалілі і лістоўкі раскідалі партызаны? Такія ж, як і мы, партызаны, толькі не такія вароны.

— Сымон, — не вытрымаў я, — скажы, ты хадзіў у аптэку?

Сэрца ў мяне тахкала так моцна, што, мабыць, пачуў і ён.

— Хадзіў, але ты нічога не ведаеш, — жорстка паглядзеў на мяне Сымон. — Нічога не ведаеш, зразумеў? Запамятай гэта…

Не, цяпер я ведаў усё. Ведаў, якім быў сляпым і недалёкім. Такую дзяўчыну хацеў прывабіць сінімі штанамі. Эх ты, дурніца… Тоненькая белая дзяўчына паўставала цяпер у маіх вачах у нейкім новым, казачным святле.

У гэтую вясновую ноч я зноў пачуў, як прыемна пахне расцвіўшы бэз. Ён пахнуў так заўсёды, калі мы хадзілі здаваць экзамены.


1956