Литвек - электронная библиотека >> Алесь Петрашкевіч >> Драматургия >> Рыцар свабоды >> страница 2
для высокага адраса, зачытвае). «Всеавгустейший монарх! Смуты революции вовлекли многих из дворян Виленской губернии к нарушению верноподданнической присяги вашему императорскому величеству.

Отвергая действия революционной партии, по причине которой от нескольких месяцев земля наша обагряется кровью по большей части невинных жертв, чистосердечно и гласно просим тебя, государь, считать нас верноподданными твоими, заявляя при сём, что мы, составляя одно целое и неразделимое с Россиею, остаёмся навсегда верноподданными твоими, вверяя судьбу дворянства, всеавгустейший монарх, твоему неограниченному милосердию.

Писал по доверенности уполномоченных дворян вашего императорского величества верноподданный губернский предводитель дворянства Александр Фадеев сын Домейко».

Зноў апладысменты і воклічы. Дамейка кланяецца, прыціскаючы адрас да грудзей.

Мураўёў. О верноподданнической акции дворян Виленщины мною донесено его императорскому величеству. Особой телеграммой его высокопревосходительство министр внутренних дел Валуев Пётр Александрович сообщил о высочайшей благодарности государя-императора Александру Фадеевичу и надежде августейшего монарха, что господа дворяне не одним словом, но и на деле докажут выраженную ими преданность. Должен с великой радостью уведомить вас, господа, что во всех губерниях Северо-Западной России уже начался массовый сбор подписей под верноподданническими адресами, несмотря на препятствия, чинимые мятежниками.

Расчулены Дамейка хрысціцца і кланяецца.

Паліцмайстар (знянацку і вельмі гучна запявае). Боже, царя храни…

Харавыя спевы і музыка гімна «Боже, царя храни…» запаўняюць прастору.

Заслона апускаецца і падымаецца зноў.

Дзея першая

І

Прыцемнена. Нецярплівы, трывожны шум натоўпу. З’яўляецца прыстойна апрануты селянін, здымае магерку, углядаецца ў цемру, натоўп заціхае. Селянін моцнага складу, з шырокай барадою, пастрыжаны пад гаршчок.


Голас з натоўпу. Гавары, Яська-гаспадар, не тамі!

Яська-гаспадар. Дзецюкі!.. Доўга маўчаў я, не казаў вам нічога, бо хацеў разгледзецца добра да разабраць, што гэта дзеецца на свеце, што б ужэ спавясціць вас па справядлівасці да сказаць, як наказуе Бог да сумленне, што нам цяпер трэба рабіці. Ждаць моўчкі больш ужэ нязмога! Памяркуйма толькі, што думаюць цяпер зрабіць з намі. Абяцаў нам цар зямлю. Чыноўнікі, паны да маскалі, усі ў адзін голас дурылі нас, што цар нам шчыра думае да дасць волю, Справядлівую Волю. I слухалі мы цара… Мы ўсё маўчалі да слухалі, усім кланялісь, за ўсё плацілі, усё цярпелі, ждучы канца, бо спадзяялісь Справядлівай вольнасці, спадзяялісь, што дадуць вольную зямельку да ў падушным справядлівы пабор будзе. Замест таго, што б аддаць нашую зямельку да якую ж зямлю?! Гэту, што з дзядоў-прадзедаў кроўнаю працай дзесяць раз ужэ на яе зарабілі да заплацілі. За гэту зямлю цар наказуе нам чынш плаціць у казначэйства. Да якія ж чыншы?.. Так волі нам ужэ і не будзе: век цэлы плаці да на век нясі астаткі, што б адплаціцца палатам да праўленням. Падмануў жа нас цар, а яго служкі — папы, чыноўнікі да маскалі — падвялі нас, як чорт добрую душу.

У Польшчы мужыкі таксама, як і мы, спадзяялісь на цара да ждалі волі ад няго, да як пабачылі, што цар толькі лёстачкамі душу выймае, а новымі падаткамі, некрутам да чыншамі астатнюю сарочку з ніх здзерці хоча, от усі разам з віламі да з косамі пайшлі дабівацца зямлі да праўды, а іншы і святой уніяцкай веры.

Памог бы пранцуз і нам, як памагае мужыкам у Польшчы, — дык што ж — цар адказуе, што ў нас мужыкі ўсім давольны, іншае волі не хочуць, што яны любяць цара да душы, што шлюць яму лісты, да зносяць падаткі, да ахвотна плоцяць чыншы, а некрута пастановяць колькі цару заўгодна, а уніі ніхто не хоча! I тут нас цар падманвае, скрывіць хоча праўду, што б нас саўсім пагубіць. А ждзе: да каму ж ён памагаць стане, калі ў нас будзе ціха. А мы, хоць нам царскія служкі зняверылісь надта, робім усё, што яны нам ні скажуць. Такім спосабам не зазнаць нам волі да справядлівасці. Не так думалі мужыкі Польшчы. Служылі яны яму верна, як і мы, да пабачыўшы, што не выслужаць нічога, сталі дабівацца волі.

Падумайце добра, да, памаліўшыся Богу, станем дружна разам за нашую вольнасць! Нас цар ужэ не падмане — не падвядуць маскалі! Няма для ніх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба — для ніх мы глухі і немы і нічога не бачылі і не чулі. А пакуль яшчэ пара, трэба нашым хлопцам спяшыць з віламі да з косамі там, дзе дабіваюцца волі да праўды, — а мы, іх бацькі да жонкі нашы, сцерагці будзем да ўведамляць, адкуль на іх цягне нячыста маскоўская сіла, да ад душы памагаць усякімі спосабамі дзецюкам нашым, што за нас пойдуць біцца. А будзе ў нас вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам.

Прамова набірае напал.

(…) Няма часу марудзіць, нам нельга ўжо цягнуць далей! З магутным баявым клічам абыдзем увесь край, несучы смерць ворагам, знішчаючы разам з імі і апірышчы дэспатызму — злую волю, баязлівасць. Браты рашуча засцерагаюць вас, што вораг у сваёй разні не шкадуе нават безабаронных, што толькі ва ўзброеным паўстанні знойдуць абарону вашыя старыя, жонкі і немаўляты. Дык да зброі, дзецюкі! Да зброі, верныя сыны сваёй зямлі! На ворага кожны, хто не здрадзіў сумленню! На апошні бой племя герояў заклікае недапомшчаная кроў, свабодная будучыня, шчаслівае заўтра. Праклён і ганьба злачынным баязліўцам! Вечная чэсць і слава мужным! Божы час настаў…

У адзіным парыве натоўп падхоплівае «Паўстанцкую песню» на матыў «I шуміць і гудзе…».

Натоўп (спявае).

Божы час, божы час
Завярнуўся да нас;
Мужык вольно стаў спеваці,
Годзі, годзі прападаці.
Гдзе ні глянь, гдзе ні стань,
Валачыцься пагань.
Выганіць нам ею трэба,
Каб на тое дастаць неба.
Эй, маскаль, ухадзі!
Альбо тут прападзі.
Ужэ нам тут не вымінеш,
Як сабака марна згінеш!
I хто пан — вон ад нас!
У божы час, у божы час!
Бо мы роўныя з панамі,
Бо за вольнасць усе з касамі!
Чуваць крык у адзін тон
Маскалёў ад нас вон!
Бо як брытвы косы маем,
Пагуляем, пагуляем!
Гурра га! Гурра га!
Гдзе ні глянь — нашых цьма;
Гулі, хлопцы, гулі, гулі,
Каб мы вольнасць прывярнулі.
На фоне спеваў паволі зацямняецца сцэна, і песня гучыць ужо ў цемры ўсё цішэй і цішэй. Святло высвечвае толькі годную постаць Яські. Падыходзіць усхваляваная Марыська, туліцца да яго світкі. Ён адной рукой абдымае за плечы дзяўчыну, а