Литвек - электронная библиотека >> Лідзія Арабей >> Советская проза >> Ваўчкі >> страница 3
падазрэнне.

У падсуднага быў доўгі нос, а стрыжаная галава рабіла яго яшчэ даўжэйшым, вочы цёмныя, позірк калючы, нават, можна сказаць, нахабны, — спагады гэты чалавек не выклікаў. Павел Іванавіч не знаходзіў, што хлопец чым-небудзь падобны на Таню, хоць ён ужо і забыўся, не памятае Танінага твару, памятае белы фартушок, памятае паднос з талеркаю таго чырвонага баршчу, а твар... Якія ў Тані былі вочы? Блакітныя? Не помніць цяпер...

— Падсудны, вы давяраеце складу суда? — спыталася ў таго суддзя.

Падсудны ўстаў, азірнуўся на залю, ухмыльнуўся, адказаў:

— Давяраю...

Суддзя папрасіла сведкаў выйсці з залі, заявіўшы, што яны будуць выкліканыя па адным, калі спатрэбіцца, і малады хлопец у сіняй куртцы падаўся да выхаду, за ім выйшаў і міліцыянер — малады, чарнявы, у кароткім шынялі — гэтага міліцыянера таксама выклікалі як сведку.

Дзяўчына, у якой падсудны адабраў сумачку, сядзела ў залі на лаўцы з самага краю. На ёй была ружовая вязаная шапачка, шэрае паліто з белым футравым каўняром, яна выглядала крыху спалоханая, мусіць, першы раз была ў судзе і сама адчувала сябе быццам вінаватая. Калі суддзя папрасіла яе расказаць, як усё было, яна ўстала, пачырванела, заікаючыся і збіваючыся, падпіхаючы далоняй валасы пад шапачку, пачала расказваць:

— Ну, я ішла дадому... Ішла дадому, цераз парк... Насустрач мне двое... Я нічога не падумала, ідуць, няхай ідуць, а яны падышлі, і гэты во кажа,— дзяўчына спалохана глянула на падсуднага,— і кажа,— паўтарыла яна: «Дайце, калі ласка, вашу сумачку...» А ў мяне ў сумачцы былі грошы, дваццаць пяць рублёў... Дык я прыціснула сумачку да сябе і нічога не сказала, спалохалася... Дык адзін сказаў: «Што ты ў яе просіш, яна сама не аддасць...» Дык гэты во,— яна зноў спуджана і коратка глянула на падсуднага,— выхапіў у мяне сумачку, і яны пабеглі... Дык я спачатку спалохалася, а потым пачала крычаць... Дык... дык хлопец, вунь той, у куртцы,— дзяўчына кіўнула на дзверы, у якія выйшлі сведкі,— пачуў, што я крычала, і ўбачыў, што той пабег, дык дагнаў яго і даў яму падножку... Гэтага злавіў, а той уцёк...

Дзяўчына змоўкла, але не села, стаяла, чакала, ці не спытаюць у яе яшчэ што-небудзь.

— Сядайце, калі ласка,— сказала ёй суддзя. Яна перавяла вочы на падсуднага.— Грамадзянін Зайчык, прашу ўстаць...

Падсудны неяк бокам, быццам нехаця, падняўся, стаў, заклаўшы за спіну рукі.

— Грамадзянін Зайчык, раскажыце, калі ласка, як гэта вы праявілі такое «геройства», як адабралі ў дзяўчыны сумачку,— строга спыталася суддзя.

Падсудны пераступіў з нагі на нагу, азірнуўся на Маргарыту Івашкевіч.

— Яна ўсё сказала,— адказаў абыякава.

— Дык вы прызнаеце сваю віну?

Зайчык памаўчаў, абвёў вачыма сцены, глянуў на столь, сказаў неахвотна:

— Ну, прызнаю...

— Пацярпеўшая заявіла, што вы былі не адзін, што падышлі да яе ў парку ўдвух,— сказала суддзя.— Хто быў з вамі?

— Я быў адзін, у яе ў вачах дваілася,— адказаў падсудны.

Нехта ў залі коратка хіхікнуў, і суддзя застукала алоўкам па стале.

— Кіньце вашы ўхмылачкі, падсудны,— сказала строга.— Тут вам не цырк! Адказвайце на пытанне, хто быў з вамі ў парку сёмага лютага ў дзесяць гадзін вечара?

Зайчык апусціў галаву, маўчаў, не адказваў, але ўхмыляцца перастаў.

— Майце на ўвазе, вы ўпіраецеся не на карысць сабе. Каб вы расказалі ўсё, як было, назвалі таго, хто быў з вамі, каб мы бачылі, што вы каецеся, што вам сорамна за ваш учынак, суд знайшоў бы магчымасць зменшыць вам меру пакарання. Але вам, здаецца, не сорамна, што вы, малады дужы мужчына, замест таго, каб абараніць жанчыну, грабіце яе, вы пакрываеце саўдзельніка ды яшчэ ўхмыляецеея, быццам не перад судом стаіце, а недзе ў цырку!

Суддзя памаўчала, мусіць, супакойваючы хваляванне, на яе шчоках і на шыі выступілі ружовыя плямы, яна гартала дакументы, што ляжалі перад ёю ў папцы, спынілася на адным, трымаючы яго за ражок двума пальцамі.

— Вы працавалі на заводзе падсобным рабочым, мелі зарплату восемдзесят рублёў, жылі ў інтэрнаце... На аднаго чалавека, без сям’і, восемдзесят рублёў не так і мала, ды нават каб і мала было, хіба гэта значыць, што трэба ісці на вуліцу і рабаваць людзей?

Падсудны маўчаў, не гаварыў нічога.

— Вось у мяне характарыстыка з вашай работы,— апусціла суддзя лісток, які трымала ў руках, пастукала па ім пальцам.— Тут вельмі мала харошага пішуць пра вас. «За час работы на заводзе Віктар Паўлавіч Зайчык паказаў сябе недысцыплінаваным, часта грубіў, прыходзіў на работу п’яны...»,— прачытала суддзя.— Вам што, на гарэлку былі патрэбны грошы, і вы адабралі іх у дзяўчыны?..

Падсудкы памаўчаў, потым адказаў, як бы неахвотна:

— Я быў п’яны... Не помню, што рабіў.

Суддзя ўважліва на яго паглядзела.

— Тое, што вы былі п’яны, не апраўданне для вас. Сп’яну людзі часта робяць злачынствы. Колькі вы ў той вечар выпілі?

Падсудны падумаў, быццам успамінаючы.

— Два паўлітры... I піва яшчэ... не помню...

— Два паўлітры і піва на дваіх?

Зайчык схамянуўся, як апамятаўся.

— Не на дваіх... Я адзін піў... Можа, адно паўлітра, не помню, колькі ўжо, не помню.

— Пакрываеце саўдзельніка! — строга сказала суддзя.

Выклікалі сведкаў, спачатку хлопца ў сіняй куртцы, і ён расказаў, як сёмага лютага ў дзесяць гадзін вечара, ідучы цераз парк з работы дадому, пачуў крык дзяўчыны, потым убачыў чалавека, які ўцякаў, пабег за тым чалавекам і даў яму падножку.

Міліцыянер расказаў, што, несучы дзяжурства ў парку, ён убачыў двух мужчын, якія біліся, і адзін з іх крычаў, зваў міліцыю. Калі міліцыянер падбег да мужчын, то зразумеў, што адзін з іх хоча ўцячы, а другі трымае. Той, што хацеў уцячы, і быў грамадзянін Зайчык, які схапіў сумачку ў грамадзянкі Івашкевіч Маргарыты Яфімаўны.

Як ні дабівалася суддзя, каб падсудны назваў імя таго, хто быў з ім у парку, хто разам з ім падышоў да грамадзянкі Івашкевіч, Зайчык так і не назваў яго.

Выступаў пракурор. Ён гнеўна абвінавачваў падсуднага і патрабаваў яму суровай кары — пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі строгага рэжыму.

Адвакат прасіла суд звярнуць увагу на тое, што грамадзянін Зайчык судзіцца ўпершыню, пераконвала суд, што калі не цяпер, то пазней падсудны зразумее, які ганебны быў гэты яго ўчынак, і прасіла зменшыць тэрмін пакарання.

Павел Іванавіч сядзеў за судзейскім сталом на ўзвышэнні, у крэсле з высокаю спінкаю, з правага боку ад суддзі. 3 залі на

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в Литвек