Литвек - электронная библиотека >> Леанід Дайнека >> Исторические приключения >> Меч князя Вячкі >> страница 90
Аддыхаўся, абтросся ад пяску, нахіліўся, стоячы на каленях над нарою, гукнуў:

— Мірон, трымай руку.

Праз нейкі час на белы свет вылез Мірон, моцна прыціскаючы да грудзей вялікую скураную торбу з полацкім летапісам. Сеў на траву, заплюшчыў і расплюшчыў вочы, здзівіўся:

— Дождж на рацэ шуміць…

— Меч Усяславаў жыве. Слова наша жыве. Пойдзем, — сказаў Якаў, і яны пайшлі туды, дзе чырванелася між хмараў сонца — на ўсход.

Слова на развітанне

Паклон вам, прашчуры!

Вось і надышоў час развітвацца з вамі. Вы пайшлі, вы зніклі ўдалечыні, а я застаўся…

Сонечным светлым днём стаю каля полацкай Сафіі. Нядаўна ў саборы пасялілася музыка. Узнёсла і высакародна гучыць «Полацкі сшытак», які трыста гадоў назад слухалі і любілі нашы продкі. Толькі нядаўна нотныя запісы знайшлі ў Кракаве, і музыка вярнулася на Радзіму.

З хваляваннем і гордасцю думаю я, што не зганьбілі меч Усяславаў сыны нашай зямлі. Бязлітасна біў ён ворагаў на рацэ Нёман і на Чудскім возеры, на полі Куліковым і пад Грунвальдам. Яго ўзнімалі і Давыд Гарадзенскі, і Андрэй Полацкі, і іншыя беларускія героі. Паклон ім!

Падыходжу да сцяны Сафіі, асцярожна кратаю яе рукою, быццам выпрабоўваю сцяну на цвёрдасць і ўстойлівасць.

Калісьці да гэтай сцяны бег з баярскай няволі Якаў Палачанін. Калісьці князь Вячка прасіў у яе моцы.

Вечная сцяна… Вечныя людзі, што жылі і жывуць у гэтым горадзе, на гэтай зямлі.

Прысланяюся плячамі да сцяны, адчуваючы яе шурпатасць. Наперадзе — бязмежны абсяг Дзвіны, чайкі, людскія ўсмешкі. За плячамі — сцяна, гісторыя, продкі…

Паклон табе, родная зямля!

1

Корд — доўгі нож.

(обратно)

2

Варажскае мора — Балтыйскае мора.

(обратно)

3

Тэўтон — так называлі ў той час немцаў.

(обратно)

4

Сонцаварот — год.

(обратно)

5

Галаўнік — забойца.

(обратно)

6

Колты — жаночае ўпрыгожанне.

(обратно)

7

Одр — ложак.

(обратно)

8

Чарнец — манах.

(обратно)

9

Сцяг — тагачаснае вайсковае падраздзяленне колькасцю ў 50 чалавек.

(обратно)

10

Лета 6714-е — каб даведацца, які тады быў год па нашым летазлічэнні, трэба ад лічбы 6714 адняць 5508. 6714–5508 = 1206.

(обратно)

11

Мінезінгеры — сярэдневяковыя вандроўныя спевакі.

(обратно)

12

Понт — Чорнае мора.

(обратно)

13

Лепа — добра.

(обратно)

14

Аўкштайты — жыхары паўднёва-ўсходняй Літвы.

(обратно)

15

Вятшыя — лепшыя, багатыя баяры.

(обратно)

16

Харалуга — меч.

(обратно)

17

Крыва-Крывейта — легендарны літоўскі першасвяшчэннік.

(обратно)

18

Вайдэлоты — літоўскія жрацы.

(обратно)

19

Стрый — дзядзька па бацьку.

(обратно)

20

Тул — калчан.

(обратно)

21

Магерка — мужчынская шапка.

(обратно)

22

Дым — падатковая адзінка ў старадаўні час.

(обратно)

23

Капішча — месца пакланення паганскім багам.

(обратно)

24

Перуноў Шлях — Млечны Шлях.

(обратно)

25

Трэба— ахвяра.

(обратно)

26

Верв — абшчына.

(обратно)

27

Сядміца — тыдзень.

(обратно)

28

Ізгоі — асобы, якія страцілі сваю сацыяльную прыналежнасць — выйшлі з абшчыны, выкупіліся з халопства, разарыліся і г. д.

(обратно)

29

Бяроста — ліст, пасланне.

(обратно)

30

Пошлы — ад «пошліна», г. зн. старына. Пошлыя купцы — радавітыя багатыя купцы з купецкай вярхушкі.

(обратно)

31

Рукадзельныя людзі — рамеснікі.

(обратно)

32

Брашно — дабро, багацце.

(обратно)

33

Дырхемы, дынары — манеты таго часу.

(обратно)

34

Кадоўбцы — дзежкі, дзежачкі.

(обратно)

35

Шаснаццаць летаў — у старадаўняй Русі выходзілі замуж нават у 12 гадоў.

(обратно)

36

Чарніца — манашка.

(обратно)

37

Угры — венгры.

(обратно)

38

Клабук — галаўны ўбор манахаў.

(обратно)

39

Злюб — шлюб.

(обратно)

40

Вадохрышча — царкоўнае свята.

(обратно)

41

Вена — выкуп за нявесту.

(обратно)

42

Кімка — тканіна з Візантыі.

(обратно)

43

Порты — адзенне.

(обратно)

44

Знузнікі — коннікі.

(обратно)

45

Ялань — лясная паляна.

(обратно)

46

«Конь» — драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі.

(обратно)

47

Відок — сведка.

(обратно)

48

Лашт — тона.

(обратно)

49

Агнішчанін — гаспадар пасекі, «агнішча», «княжы муж».

(обратно)

50

Ловы — паляванне.

(обратно)

51

Вароп — разор, знішчэнне.

(обратно)

52

Эпітымія — царкоўнае пакаранне ў выглядзе паста, доўгіх малітваў і г. д.

(обратно)

53

Тысяцкі — вайсковы кіраўнік гарадскога апалчэння «тысячы».

(обратно)

54

Пастрыг — абрад абразання валасоў на галаве тых хто прымае манаства.

(обратно)

55

Глебавічы — князі, нашчадкі князя Глеба Усяслававіча Менскага.

(обратно)

56

Мыта — падатак, які браўся з купцоў пры перавозе тавараў.

(обратно)

57

Кадзь — бочка, старадаўняя мера сыпучых цел, якая раўнялася 14 пудам.

(обратно)

58

Бірыч — вяшчальнік, які аб'яўляў на плошчах волю князя, памочнік князя ў судовых і дыпламатычных справах.

(обратно)

59

Пасаднік — намеснік князя, вышэйшая дзяржаўная асоба ў горадзе.

(обратно)

60

Свеі — шведы.

(обратно)

61

Сто — купецкія арганізацыі, якія існавалі ў старадаўніх Ноўгарадзе, Полацку і, магчыма, іншых гарадах.

(обратно)

62

Жывот — жыццё.

(обратно)

63

Швагер — брат жонкі.

(обратно)

64

Крыца — кавалак сырадутнага жалеза.

(обратно)

65

Броднікі — вольнае насельніцтва ўзбярэжжа Азоўскага мора.

(обратно)

66

Унот — юнак, тут вучань,