ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Лариса Михайловна Суркова - Главная книга о воспитании. Как здорово быть с детьми - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Главные вопросы жизни. Универсальные правила - читать в ЛитвекБестселлер - Петр Валентинович Талантов - 0,05. Доказательная медицина от магии до поисков бессмертия - читать в ЛитвекБестселлер - Дэвид Бернс (David D Burns) - Терапия настроения. Клинически доказанный способ победить депрессию без таблеток - читать в ЛитвекБестселлер - Олег Юрьевич Тиньков - Бизнес без MBA - читать в ЛитвекБестселлер - Татьяна Владимировна Мужицкая - Теория невероятности - читать в ЛитвекБестселлер - Стефан Анхем - Жертва без лица - читать в ЛитвекБестселлер - Андреас Грубер - Сказка о смерти - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Іван Пятровіч Шамякін >> Советская проза и др. >> Трывожнае шчасце >> страница 2
момант ёй рухаюць самыя глыбокія i вялікія пачуцці: дабрыня, пяшчота, чуласць. У вобразах Пятра i Сашы пісьменнік апаэтызаваў лепшыя чалавечыя якасці сваіх равеснікаў, якія з вялікім запасам духоўнай трываласці выходзілі на прасцяг жыцця.

Прывіднай была надзея на агульнае i сямейнае шчасце, замест радасці, працы, цвіцення кахання i маладосці прыйшла пара суровых ваенных выпрабаванняў. Пра нягоды, «жыццё ў акупацыі» аўтар распавядае ў аповесці «Начныя зарніцы» (1957). 3 маленькім дзіцем на руках Саша дабіраецца ў родную вёску, каб тут перажыць ліхую навалу i дачакацца з вайны свайго Пятра. Драматычна складваецца лёс маладой маці, якой даводзіцца ісці праз небяспеку i пакуты. Янатрапляе ў складаную сітуацыю, калі партызаны даручаюць ёй выходжвадь параненага камісара, былога настаўніка Лялькевіча. Саша мусіць у мэтах канспірацыі выдаваць гэтага чалавека за мужа, i таму неверагодна ўскладняецца яе маральнае самаадчуванне, бо, маўляў, як яна ўсё пасля зможа растлумачыць Пятру. Ёсць яшчэ адна акалічнасць: настаўнік Лялькевіч сапраўды перад вайной рабіў Сашы Траянавай прапанову аб замустве. У «Начных зарніцах» пісьменнік стварыў досыць складаны псіхалагічны вобраз жанчыны — маці i партызанкі — мужнай i ахвярнай, сумленнай i глыбока чалавечнай.

У франтавыя падзеі чытача пагружае аповесць «Агонь i снег» (1958). Калі ў папярэднім творы пераважае аб'ектывізаваны паказ рэчаіснасці, то тут пісьменнік абраў суб'ектывізаваную форму аповеду — ад імя галоўнага героя Пятра Шапятовіча, які знаёмідь нас з дзённікавымі запісамі. Падзеі ў аповесці храналагічна ахопліваюць перыяд ад самага пачатку вайны да чэрвеня 1942 года, калі галоўны герой пасля ранения ачуньвае ў шпіталі. За гэты час Шалятовіч прайшоў суровую франтавую школу i навучыўся ваявадь, у экстрэмальных абставінах сустрэўся са смерцю, нават мог загінудь, перажыў страты i цяжкія, напружаныя моманты, у выніку — загартаваўся i пасталеў. Апрача гэтага, Пятро зведаў цану баявой дружбе, сапраўднаму сяброўству, чалавечнасці i сумленнасці, i найперш дзякуючы такім людзям, як Сеня Пясоцкі. У ваенных умовах агаляліся псіхалогія i ментальнасць антыгерояў — рознага роду «трутняў вайны». Шапятовіч на прыкладзе Сцяпана Кідалы пераканаўся, што такое кар'ерызм абмежаванага чалавека, подласць, нягодніцтва.

Сеня Пясоцкі, які ўдумліва аналізуе падзеі, абудзіў крытычную думку Пятра, дапамог яму глыбей, без ружовага глянцу ўбачыць i зразумець, што такое вайна. Вачыма галоўнага героя перададзена атмасфера ваенных будняў, наказана трагічнае аблічча часу. Ён не хавае асабіста перажытага, болю i пакут, прапускае праз сябе душэўны вопыт іншых людзей, успаміны, міжчалавечыя дачыненні, размовы, спрэчкі i інш. Аповесць «Агонь i снег» — праўдзівы i хвалюючы дакумент жыцця франтавіка, створаны з арыентацый на так званы жорсткі рэалізм у адлюстраванні вайны.

«Трывожным» было шчасце знаёмых нам ужо герояў i ў аповесці «Пошукі сустрэчы» (1959). «Сэрца маё! Каханве маё! Вядзі ж мяне правільна!» — такое жаданне поўніць Сашу, якая жыве надзеяй на сустрэчу з каханым. «I рантам Пятро стаў рэальнасцю. Ён ішоў да ix, як у родны дом». Вяртанне да сям'і становіцца для Шапятовіча складаным унутраным выпрабаваннем. Яму балючадумаць, што «чарсцвеюць сэрцы ў жывых… Руйнуюцца любоў i вернасць…» A ўсё гэта адбываецца праз недавер да Сашы, маўляў, тая «магла здрадзіць яму — Пятру». «I пра Лялькевіча думаў, раўнаваў, пакутаваў». Адносіны некалі так моцна закаханых людзей далі расколіну, аднак Пятро i Саша прайшлі цяжкую дарогу да прымірэння, сямейнай згоды i яднання, здолелі захаваць вернасць сабе, не далі абставінам зруйнаваць ix пачуцці.

У заключнай аповесці «Мост» (1963) героі ўступаюць у новую паласу жыцця. Пісьменнік паказвае, як пасля вайны людзі вярталіся да працы, уключаліся ў адбудову вёскі, наладжвалі побыт. I. Шамякін не прыхарошваў рэчаіснасць, імкнуўся праўдзіва паказаць жыццёвыя цяжкасці i праблемы, нават завастраў ix. Тагачасная крытыка аддавала пісьменніку належнае за творчую смеласць. «Праўда жыцця вымагала ад аўтара пэўнай рызыкі i пэўнай мужнасці, яна ж патрабавала немалое «аддачы» аўтарскага таленту…» — пісаў В. Быкаў у рэцэнзіі пад красамоўнай назвай «Улада праўды» (1965).

Рэальныя складанасці часу i жыцця, ix драматызм востра бачыць старшыня калгаса Панас Грамыка, які спрабуе зразумець прычыны такога стану рэчаў, калі «і ворага няма перад табою, хіба пагода адна ды вось запусценне ваеннае, a ідзем мы — не ідзем, а тыцкаемся, як сляпыя… Без компаса, без разведкі… Ніхто разумнай каманды не можа дадь…» Шапятовіч хоць i не здольны гэтак жа крытычна ўспрымаць рэчаіснасць, але ён пагаджаецца з меркаваннямі Грамыкі. Не заўсёды, аднак, ён намагаецца праверыць словы жыццём, як бы ўнікае вострых «вуглоў», канфліктаў. Шапятовіч усё ж асоба іншага складу: у душы гэты герой застаецца летуценным i шчырым ідэалістам, чалавекам мэтаімкнёным, ён жыве верай «у заўтрашні дзень, у шчасце», у тое, што на зямлі перамагае дабро. Гэтае шчасце для Пятра сімвалізуе мост, пра пабудову якога ён марыць як пра штосьці найпрыгажэйшае ў свеце. Пісьменнік стварыў два адрозныя тыпы характараў: рэаліст, прагматык Грамыка i рамантычная натура Шапятовіч, якія то кантрастуюць між сабой, то дапаўняюць адзін аднаго.

У абставінах пасляваеннага жыцця яшчэ глыбей раскрываецца асоба Сашы. Яна пастаянна «на візітах», г. зн. наведвае хворых, з сардэчнай чуласцю ставіцца да людзей, i тыя таксама шануюць сваю фельчарку. A галоўнае — Саша поруч з мужам, клапоціцца пра сваю сям'ю як штосьці самае дарагое i незаменнае ў свеце.

А. Адамовіч адзначаў, што «аповесць у цэлым настройвае чытача на роздум куды больш глыбокі i сур'ёзны». Роздум гэты датычыць пакалення, якое мужна перанесла «агонь i снег» вайны i не страціла сваёй чалавечнасці, якое прасвятлілася радасцю перамогі i ўсклала на свае плечы цяжар пасляваеннага жыцця, якое не спасавала перад нягодамі, выстаяла, вытрымала ўсе выпрабаванні i засталося адданым высокім ідэалам свайго юнацтва i маладосці. Роздум выводзіць нас да важных філасофскіх з'яў i паняццяў — сям'я, народ, радзіма, шчасце, каханне, абавязак, вернасць… «Народ — такая сіла, што ўсё адужае», — адна з жыццёва значных думак, па-мастацку сцверджаных у творы.

Стыль пісьменніка ў «Трывожным шчасці» ўражвае шырынёй дыяпазону, ён спалучыў вытанчаны лірызм i рэалістычна-аналітычнае даследаванне жыцця, псіхалогіі чалавека. Асаблівую адметнасць кнізе аповесцей надаюць пейзажныя малюнкі — паэтычныя, вобразныя, жывапісныя. Краявіды i чалавек у Шамякіна — гэта адзінае арганічнае цэлае, таму прырода дапамагае выявіць настрой герояў, ix характар, думкі i адчуванні,