Литвек - электронная библиотека >> Міхась Зарэмба >> Детская литература: прочее >> Паддаўкі >> страница 4
фанерную сцяну церамка, якая мацавалася на тонкіх бярозавых кійках і гнуткіх арэхавых прутах. Сцяна адразу рухнула, а потым паволі, амаль бясшумна асеў уніз толевы дах хліпкай Цыгановай пабудовы і накрыў мяне сабою.

Я ляжаў, цяжка дыхаючы, але дзіўна — цяпер я быў спакойны, як ніколі.

— Абракадабра! — сказаў я, падняўся і, не спяшаючыся, пайшоў назад, туды, дзе застаўся мой брат Шурка. Яму патрэбна была мая дапамога.