Гэндальф. — А чаму не? Ты ж не станеш сумнявацца ў старых прадказаннях ад таго, што сам дапамог ім стаць праўдай? Ты ж, спадзяюся, не лічыш, што ўсе твае прыгоды, хітрыкі ды ўцёкі адбыліся проста дзякуючы чыстаму шанцаванню дзеля твайго ўласнага шчасця? Добры ты спадар, Більба Торбінс, і надта мне падабаешся, але ж ты ўсяго толькі вельмі маленькая постаць у неабсяжным Сусвеце!
— Ну і ладачкі! — сказаў Більба, рассмяяўся ды працягнуў чараўніку скрынку з тытунём.