Литвек - электронная библиотека >> Популярные авторы >> Альгерд Бахарэвіч
 

Бахарэвіч Альгерд - 9 книг. Главная страница.

Синоним: Бахарэвіч Альгерд

Бахарэвіч АльгердАльгерд Бахарэвіч (нар. 31 студзеня 1975 г., Менск) — беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ляўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год.
Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філялягічны факультэт БДПУ. Пасьля ўнівэрсытэту працаваў настаўнікам, а пасьля — журналістам. У 2001 годзе пабраўся шлюбам зь першай жонкай Ксеніяй. У 2007—2013 гг. жыў у Гамбургу. У 2013 годзе пераехаў у Менск і ажаніўся зь беларускай літаратаркай Юліяй Цімафеевай. Мае дачку ад першага шлюбу.
Альгерд Бахарэвіч зьяўляецца аўтарам кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009) і інш.
Пераклаў казку «Халоднае сэрца» Вільгельма Гаўфа, якая выйшла напрыканцы 2009 году пад адной вокладкай з самастойным творам, названым «пасьлямовай перакладчыка». Пераклаў зь нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эвэрса, вершы Ганса Энцэнсбэргера і іншых сучасных нямецкіх паэтаў. У 2011 годзе ў перакладзе Альгерда Бахарэвіча па-беларуску выйшаў раман сучаснай нямецкай пісьменьніцы Катрын Шміт «Ты не памрэш» (выд. «Макбел»).
У сакавіку 2012 г. прэзэнтаваў у Менску свой новы раман «Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня» (выд. «Галіяфы»).
Браў удзел у Бэрлінскім літаратурным калёквіюме, тэатральным фэстывалі ў Любліне (Польшча), літаратурных фэстывалях «Vilenica-2006» (Славенія), «Lesefest Osteuropa» (Ляйпцыг, Нямеччына), «Месяцы аўтарскага чытаньня» у Брно, Міжнароднага літаратурнага фэстывалю ў Львове і іншых. Выступае з чытаньнямі ў Беларусі і Нямеччыне. Зьяўляецца сябрам беларускага ПЭН-цэнтру.
У 2010—2011 г. вёў калёнку ў фармаце «літаратурна-мэдычнай энцыкляпэдыі» «Малая Мэдычная Энцыкляпэдыя (Бахарэвіча)» на Радыё Свабода (у 2011 годзе выйшла асобнай кнігай). Вёў на Радыё Свабода цыкль перадач «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — сэрыя эсэ, дзе аўтар выказвае свой суб’ектыўны погляд на беларускую літаратурную клясыку, пазьней цыкль выйшаў асобнай кніга. Вёў калёнку ў чэскім часопісе HOST.
Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую, расейскую і польскую мовы. У 2008 годзе выйшаў зборнік выбраных апавяданьняў Альгерда Бахарэвіча ў перакладзе на польскую мову «Talent do jąkania się». У 2010 годзе ў ляйпцыгскім выдавецтве «Leipziger Literaturverlag» раман «Сарока на шыбеніцы» выйшаў на нямецкай мове.
27 верасьня 2014 году ў рамках тэатральнага фэстывалю ТЕАРТ адбылася прэм’ера спэктаклю «Шабаны» подле аднайменнага твору пісьменьніка. Спэктакль быў пастаўлены на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі. Рэжысэрам выступіла Алена Ганум, былая актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Коласа, цяпер студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акторы — студэнты акадэміі.


<*>2002 — Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў
<*>2003 — Натуральная афарбоўка
<*>2006 — Ніякай літасьці Валянціне Г.
<*>2008 — Праклятыя госьці сталіцы
<*>2008 — Talent do jąkania się (зборнік апавяданьняў у перакладзе на польскую мову)
<*>2009 — Сарока на шыбеніцы
<*>2009 — Пасьлямова перакладчыка
<*>2011 — Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча
<*>2012 — Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня
<*>2012 — Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
<*>2014 — Каляндар Бахарэвіча
<*>2014 — Ніякай літасьці Альгерду Б.
<*>2014 — Дзеці Аліндаркі
Книга - Белая муха, забойца мужчын. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Старинная литература

Серия: -

Год издания: 2017

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Доступен ознакомительный фрагмент книги!

Читать

Формат: fb2

 Фрагмент

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 1  
Книга - Дзеці Аліндаркі. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Современная проза

Серия: -

Год издания: 2014

Язык книги: русский

Страниц: 209

Доступен ознакомительный фрагмент книги!

Читать

Формат: fb2

 Фрагмент

Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча – беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія – кнігу... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Жлобін, meine Liebe. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Документальная литература

Серия: -

Год издания: -

Язык книги: белорусский

Страниц: 5

Читать

Формат: fb2

 Скачать

Аннотация к этой книге отсутствует.   На страницу книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Натуральная афарбоўка. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Самиздат, сетевая литература

Серия: -

Год издания: 2003

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Читать

Формат: fb2

 Скачать

У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданняў і аднайменны раман — тэксты, напісаныя аўтарам у 2001–2002 гг. Кожны зь іх — гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Современная проза

Серия: -

Год издания: 2008

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Читать

Формат: fb2

 Скачать

Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Современная проза

Серия: -

Год издания: 2018

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Читать

Формат: fb2

 Скачать

Аннотация к этой книге отсутствует.   На страницу книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Публицистика

Серия: -

Год издания: -

Язык книги: русский

Страниц: 24

Читать

Формат: fb2

 Скачать

Аннотация к этой книге отсутствует.   На страницу книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Сабакі Эўропы. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Современные любовные романы

Серия: -

Год издания: 101

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Читать

Формат: fb2

 Скачать

Гэта кніга складаецца зь некалькіх частак. Шэсьць гісторый вядуць празь яе пакручастых. У гісторыі першай стварае ўласную мову мянчук непакорны — І канланг пачынае круціцца, як чортавы жорны. У другой — мы ў будучым. Як ратавацца Хлапчуку, што... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 0  
Книга - Сарока на шыбеніцы. Альгерд Бахарэвіч - читать в Литвек

Жанр: Современная проза

Серия: -

Год издания: 2009

Язык книги: белорусский

Страниц: -

Читать

Формат: fb2

 Скачать

“…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў…... ... Полное описание книги

  : 0 : 0 : 0 : 0