Литвек - электронная библиотека >> Леанід Дайнека >> Исторические приключения >> Жалезныя жалуды >> страница 2
заве яго народ, адразу далятаў гром лютых сечаў, хруст дзідаў, іржанне коней, крыкі вояў. Мне здавалася, я чую нямоўчны шум бору, шолах бясконцага дажджу, бачу крыжыкі птушак на небасхіле. Куды ляцяць вольныя птушкі? Хто іх чакае? Можа, яны стукнуць у акенца, прарэзанае ў суровай каменнай сцяне. Бледны дзявочы твар свеціцца ў цемры акенца. Даўно заснуў горад. Наўкола — змрок, халадэча… Толькі не спяць вартавыя і закаханыя. Чуйна прыслухоўваецца дзяўчына — вось-вось павінен прагучаць тупат конскіх капытоў. Сядміцу назад малодшая дружына пайшла ў наезд за Нёман, каб мячом і дзідаю пералічыць рэбры ў крыжакоў. Прывязі, прывязі каханага, конь, а не залітае цёплай крывёю сядло.

Па даверлівасці і нявопытнасці я расказаў аб сваіх «навагрудскіх мроях» аднаму вядомаму, хоць яшчэ і маладому, журналісту.

— Кінь, стары, — хіхікнуўшы, сказаў гаспадар жоўтага партфеля. — Навошта табе ўсё гэта? Навагрудак, Літва, крыжакі… Ты ж не Адам Міцкевіч. Пішы пра сучаснасць. Хочаш, паедзем у Салігорск. На радыё нарысок пра шахцёраў заказалі. А гісторыя… — ён махнуў рукою. — Пустое ўсё гэта, неперспектыўнае.

Я тады змоўчаў, але падумаў, маючы на ўвазе гэтага звышупэўненага рыцара сучаснай тэматыкі: «Дрэнная тая птушка, якая брудзіць уласнае гняздо». І мне ўспомніліся словы мудрага чалавека: «Час і наша жыццё, як страла, ляцяць у адным кірунку, уперад. Назад мы можам рухацца толькі памяццю».

Чаму мы ў большасці сваёй не ведаем імёнаў уласных прадзедаў? Вы скажаце, што мы не шляхцюкі, не дваране, што рабочыя або сяляне з-за сваёй сацыяльнай забітасці і прыніжанасці не мелі магчымасці цікавіцца сваім радаслоўным генеалагічным дрэвам. Што ж, у гэтым ёсць рацыя. Але кітайскія і в'етнамскія сяляне, калі іх спытаць, упэўнена назавуць імя любога свайго продка, які жыў тысячу гадоў назад. Значыць, трэба вучыцца гістарычнай памяці. Іншага шляху няма, калі мы хочам застацца народам.

Думаючы пра ўсё гэта, адчыняю жалезныя дзверы памяці, бяру ў руку пяро.

Частка першая

І

У лютую чэрвеньскую спёку прывалокся з-за Нёмана калека. У яго не было левай рукі і правай нагі. Замест іх з дзіравага запыленага радна тырчалі кароценькія чырвоныя кульцяпкі. Мухі, чорныя і сінія, роем насіліся над ім, садзіліся на непакрытую спатнелую галаву, нават на бровы і вейкі, нібыта быў ён ужо мерцвяком.

Яму адчынілі браму новагародскага замка, і ён адразу ж упаў, уткнуўся тварам у гарачую зямлю, заплакаў. Крываваты дубовы дручок, на які ён абапіраўся, ляжаў побач. Мухі з прагнасцю абляпілі дручок, смакталі чалавечы крывавы пот.

Усе дзівіліся, як мог адолець такі калека такую доўгую цяжкую дарогу. З адной нагою і з адной рукою толькі на палацях ляжаць, а гэты, калі верыць яму, прыйшоў з правага нёманскага берага.

Новагараджане, усхвалявана перагаворваючыся, стоўпіліся вакол прыхадня, чакалі, пакуль ён аддыхаецца і можна будзе распытаць яго. Нехта здагадаўся прынесці карэц з халоднай вадою. Калека, не ўстаючы з зямлі, доўга піў, аж нешта шчоўкала ў ягоным горле.

— Ты хто? — не вытрымаў, прысеў побач з ім на кукішкі новагародскі меднік Бачыла.

— Чалавек, — ледзьве варушачы языком, адказаў калека.

— Бачу, што чалавек, — зазлаваў меднік. — Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе?

Бачыла быў чалавек вельмі цікаўны, гаваркі. Нездарма новагараджане жартавалі, што калі меднік гаворыць, у яго агонь з рота скача. Бачыла аж працінаў калеку зялёнымі, як маладая трава, вачамі.

— Хто ты? — насядаў ён. — Скажы.

— Слізкі ж у цябе язык, — не вытрымала ўдавіца Мархва. Мужа яе, дружынніка Астаха, у мінулым сонцавароце забілі тэўтоны.

Бачыла, як шылам кальнуў, зірнуў на ўдавіцу, хацеў ударыць гняўлівым словам, але ў натоўпе прашумела:

— Далібор ідзе… Далібор…

Княжыча Далібора ўсе пабойваліся. Было яму толькі васемнаццаць сонцаваротаў, але постаць меў карчавітую, далоні каляныя, чэпкія, твар нахмурана-суровы, а вочы няўсмешлівыя. Чорныя валасы густой грываю спадалі на загарэлую да цемнаты шыю. Далібор уладным позіркам як бы рассунуў перад сабой натоўп, спытаўся, узяўшы рукі ў бокі, у прыхадня:

— Адкуль ты і што табе трэба ў Новагародку?

Ен заўсёды стараўся гаварыць «па-княжаму» — Наваградак называў Новагародкам.

Калека ўздрыгнуў, выгінаючыся ўсім тулавам, няўклюдна сеў на пясок. Хацеў устаць перад княжычам, але не змог, не хапіла сілы, і ён сказаў, седзячы:

— Як вада да вады, так і кроў да крыві дарогу знойдзе.

— Калі я цябе зразумеў, ты з Новагародскай зямлі? — строга звёў чорныя бровы Далібор.

— Сысунком-млекасосцам купала мяне маці ў Нёмане, а завуся я Валасачом. Нагу ж і шуйцу1 нямчыны мне адцялі,— хуценька адказаў калека. Ен пазіраў то на Далібора, то на людзей, што маўкліва абкружалі княжыча і яго. Страх ліпеў у самай глыбіні зрэнак. Нібы чакаў знявечаны Валасач, што вось зараз, праз міг, адбудзецца нешта дужа непажаданае, прыкрае. І сапраўды, удавіца Мархва (а яна па ўзросту была самай старэйшаю з новагараджан, што сабраліся тут) раптам войкнула і аж прыкрыла абсіверанай даланёю вочы.

— Дык гэта ж вяшчун з Цёмнай гары, — спалохана і разгублена прамовіла яна. — Як я яшчэ зялепухай-дзеўчынёхаю была, ён на Цёмнай гары сядзеў, святое вогнішча паліў. Бацька князя Ізяслава, князь Васілька, прагнаў яго за Нёман, у пушчу. І яго старцоў-ведуноў прагнаў. Дванаццаць старцоў жыло на гары. Праўда ж, ты — вяшчун?

Пры гэтых словах удавіцы Валасач з палёгкаю ўздыхнуў, нібы скінуў з плячэй і душы камень-жарнавік. Лагодная ўсмешка ўспыхнула на твары.

— Пазнала. Вяшчун я, — з нейкай задаволенасцю сказаў Валасач і глянуў на Далібора. — Твой дзед знішчыў наша капішча. Звер-зверам быў твой дзед. А зараз, княжыч, загадай мне прынесці кавалачак хлеба і жменьку вады. Чалавек датуль жыве, пакуль есці хоча.

Ен засмяяўся. І ўжо ні кропелькі страху не было ў позірку.

— Ты, — аж задыхнуўся ад гневу Далібор і нават узмахнуў кулаком. — Камар балотны. Чарвяк падземны. Як смееш майго дзеда, новагародскага князя, сваім брудным языком бэсціць?

— Загадай жа, княжыч, адсекчы мне астатнюю руку і нагу, — спакойна сказаў Валасач, — або загадай прынесці хлеба.

Далібор пры словах калекі гнеўна пачырванеў, крута павярнуўся, амаль пабег у бацькаў церам. Бачыла-меднік, што цікаўна стаяў у княжыча за спіною, не паспеў адскочыць убок і схапіў поўху. Меднік цёр вуха, а Далібор, шпарка крочачы ў церам, чуў, як былы вяшчун казаў новагараджанам:

— Прыпоўз паміраць на родную зямліцу. У кожнага з жывых такое будзе. Але не гэта страшна мне. Страшна тое, новагараджане, што сіла вялікая і злая
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Эмили Нагоски - Как хочет женщина.Мастер-класс по науке секса - читать в ЛитвекБестселлер - Георгий Иванович Челпанов - Учебник логики - читать в ЛитвекБестселлер - Герман Симон - Признания мастера ценообразования. Как цена влияет на прибыль, выручку, долю рынка, объем продаж и выживание компании - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Путь к финансовой свободе - читать в ЛитвекБестселлер - Эндрю Лэй - Харизма. Искусство производить сильное и незабываемое впечатление - читать в ЛитвекБестселлер - Бодо Шефер - Законы победителей - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Тимофеевич Огулов - Азбука висцеральной терапии - читать в ЛитвекБестселлер - Кристин Ханна - Соловей - читать в Литвек