Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Мікалаевіч Якімовіч >> Детские приключения >> Пастка для пярэваратня >> страница 3
злыдняў-крыжакоў палягло пад сценамі горада. Ды знясілелі абаронцы. Праламалі крыжакі сцяну, уварваліся ў горад. Рабавалі, палілі хаты, параненых, старых і малых у полымя кідалі. Там, дзе быў горад, жэглішча стала. Алекса пакінуў абжыты кут. Блукаў, бяздомак, пакуль тут, у вёсцы, не прыпыніўся. Шмат такіх людзей, як ён, на Панямонні. Здавён іх сябрамі ці суседзямі называюць. Жывуць, працуюць у чыёй-небудзь сям'і. Пасля побач сваю хату будуюць. Сябры, суседзі… «Прымаем, бо такі наш славянскі звычай. Славяне мы», — пахваліўся тады бацька. І яшчэ пра адзін даўні звычай расказаў. Госць у хаце — самы ганаровы чалавек. Усё лепшае — яму. Зрабіць зло госцю — назаўжды ганьба ўсёй вёсцы. А калі хто іншы пакрыўдзіць яго, то гаспадар адпомсціць любому крыўдзіцелю, няхай гэта будзе хоць князь.

Свята берагуцца ў вёсцы даўнія звычаі. Маладыя ад старых вучацца. Вось чаму прынялі Алексу, далі цёплы куток. Алеся, канешне, дзівачка. Ці прынялі б крыжакоў, калі б прыйшлі як госці? Воўк у госці не ходзіць. Таму і трэба з яго шкуру здзіраць.

— Крыжакі? У госці? — перапытаў Янка. — Не, Алеся. Крывавая Рука на іхнім сцягу. Разумееш, што гэта?

— Але, — паціху сказала Алеся.

«Ну й малайчына», — хацеў пахваліць яе Янка, ды стаў як укопаны.

— Мацей! — вырвалася ў яго.

Мацей стаяў на беразе, а побач — вялізны вусаты крыжак.

— Ой, Мацея схапілі! — прыўстала на дыбачкі Алеся.

Янка рукавом працёр вочы. Быццам туманам іх заслала. Было кепска, а цяпер яшчэ горш.

Што рабіць? Калі б былі лук і страла, то абавязкова пусціў бы ў крыжака. Магчыма, пацэліў бы.

Ён стаяў і моўчкі глытаў даўкія камякі, якія душылі горла.

— Дзе брод? — пачуўся голас вусатага крыжака.

Янку здалося, што варона каркнула. «Хочуць на вёску напасці», — мільганула ў галаве.

— Дзе брод?

Мацей стаяў, угнуўшы плечукі.

— Дзе брод? — Вусаты схапіў Мацея за вуха.

— Пусціце-е! — пранізліва ўсклікнуў Мацей.

— Дзе брод? Брод дзе?

— Балі-іць…

Янка ўвесь напяўся, нібыта сутужына ад лука. Што рабіць? Галёкнуць?

— Дзе брод? Не скажаш?

— Ой! — гучна войкнула Алеся.

Вусаты, відаць, пачуў, бо азірнуўся, бы злодзей, якога заспелі знянацку.

— Пусці-іце-е…

— Яначка, — заенчыла Алеся, — што ж нам рабіць?

Цяпер Янка ведаў, што неўзабаве зробіць.

— Алеся, дай знаць нашым, што крыжакі тут, — сказаў ён і, павярнуўшыся, пабег назад, туды, дзе човен. Расхінуўшы аер, ён ускочыў у човен, з усёй сілы адштурхнуўся вяслом. Крыжакі заўважаць, што плыве па рацэ? Пра гэта не думалася. Мацея трэба ратаваць, яму блага.

На беразе Янка стаў, азірнуўшыся: на лузе, каля вёскі, мільганула Алесіна хусцінка. Падумалася: бацька ў бядзе не пакіне.

Вусатага і Мацея ён убачыў за павароткай. Крыжак стаяў на беразе, тварам да ракі, абапершыся на дзіду — кап'ё з доўгім драўляным дрэўкам, якое заканчвалася вострым жалезным наканечнікам. А Мацей… Мацей сядзеў на траве. Рукі за спінаю звязаны лыкам.

Нячутна ступаючы, Янка стаў падкрадвацца да вусатага. Крок… Яшчэ адзін… Стаіць, злыдзень. Мо задрамаў? Здалося, паварушыўся. Што, калі пачуў?

З крыкам Янка кінуўся ўперад, штурхнуў вусатага ў плечы. Крыжак, выпусціўшы дзіду, пляснуўся ў ваду.

Янка схапіў Мацея за руку, дапамог устаць.

— Братка… — заплакаў Мацей.

— Не плач. Уцячэм.

Яны прабеглі колькі крокаў, а з кустоў выскачылі крыжакі. Наставілі дзіды.

Кінуліся назад. Не, не ўцячы. Вусаты вылазіць з вады. Мокры, што пацук.

Палоннікі

Ну й раз'ятрыўся вусаты! Падбег, кульгаючы (усё-ткі выцяўся, падаючы), узняў кулак.

— Зараз я… Зараз…

Невядома, што было б, калі б не спыніў яго другі крыжак, са шрамам-мецінай праз усю шчаку. Ён схапіў вусатага за руку, штосьці прагергетаў. Вусаты зыркнуў на яго, вылаяўся.

Янка глянуў на Мацея. Па шчоках у брата слёзы коцяцца. І выцерці няма як. Рукі звязаныя.

— Братка, нас выратуюць? Янка прашаптаў:

— Выратуюць. Алеся ў вёску пабегла. Янку, як і Мацею, скруцілі рукі, павялі туды, дзе віднеўся ўскраек лесу.

— Не плач, — сказаў ён Мацею. А ў самога слёзы на вочы набягаюць. Не стрымайся — пырснуць, расою ўпадуць на белую кужэльную кашулю.

— Цябе як злавілі? Чаму не схаваўся? — запытаў у брата.

Мацей шмыгнуў носам.

— Я вылез з лазняку, а тут яны…

Янка ўздыхнуў. Вылез. Сам. Што такому скажаш?

— Я не сказаў, дзе брод, — пахваліўся Мацей. — Хваробу.

Янка зірнуў на яго. Малайчына, вытрымаў, але як далей павернецца?

— Дзе човен стаіць, таксама не паказаў. Збіраюцца на нашу вёску напасці. Хлеба, сала ім захацелася. Дулю.

— Маўчы. Адальюцца воўку авечыя слёзкі. Бацька нас у бядзе не пакіне.

Янка верыў, што бацька выратуе, вызваліць з палону. Аднаго дня ён, Янка, у лес пайшоў. Даўно было тое, яму тады толькі шостае лета мінула. Збіраў суніцы і заблудзіўся. Знясілеў ходзячы. Прылёг пад ялінай і заснуў. Чуе праз сон — нехта па галаве гладзіць, штосьці ласкавае, добрае на вуха шэпча. Працёр вочы і бачыць: бацька. Абняў яго за шыю: «Татка, татка…» А бацька выгаварыў: «Яначка, Яначка! У сваім лесе дарогі не знойдзеш. І чаму я цябе вучыў?»

— Бацька ў бядзе не пакіне, — паўтарыў ён.

— Бацька на кані прыскача, — падхапіў Мацей. — Ён…

— Маўчаць, — гыркнулі ззаду.

— Маўчы, — сказаў Янка.

Ён адчуваў: гэтыя, у балахонах, зусім знялюдзеюць, калі заўпарцішся. Накінуцца зграяй, змалоцяць на горкі яблык. Ім не шкада. Не свае.

Мінулі той грудок, дзе збіралі шчаўе. Беляхціць у траве Алесіна торбачка. Крыжак са шрамам падчапіў яе вастрыём дзіды, шпурнуў у кусты.

— Братка, — прамовіў Мацей, — Алеся плакала, шкадавала, што торбачку згубіла.

— Маўчы.

На ўскрайку лесу, у хвойніку, стаяў увесь атрад крыжакоў. Уперадзе — рыцар з паўлінавым пяром на грэбені шлема. Конь пад рыцарам белы, што снег, барвовая гунька на ім, жалезныя налобнікі, пасярод якіх, нібы вастрыё вілаў, стальны рог. Сам рыцар таксама ўвесь у брані. Толькі вочы блішчаць, зерацца. І іншыя не лепшыя. Глядзяць ваўкамі.

Рыцар з паўлінавым пяром штосьці прагугнявіў, і ўся зграя выбухнула смехам.

Янка азірнуўся і аж задрыжэў. Воддаль стаяў крыжак са сцягам, на якім выразна вымалёўвалася Крывавая Рука. Зблізку яна была асабліва страшная.

Ступіў убок, каб ад Мацея затуліць, каб не бачыў, і адчуў, як часта-часта дрыжаць ягоныя плечукі. Карцела абняць брата, прытуліць да сябе. Але ж рукі звязаныя.

— Мацей, баішся?

— Крывавай Рукі…

— Ты хочаш стаць воем?

— Хачу, — сказаў Мацей.

А плечукі дрыжаць, калоцяцца, нібы хто знарок яго трасе.

— Мацей, ты… Ты… — Янка ніяк не мог