Литвек - электронная библиотека >> Бернар Клавель >> Проза >> Бацькава падарожжа >> страница 3
пакiнуў на цыраце прас. Здавалася, у яго вачах Кантэн паспеў прачытаць амаль адчай. Настаўнiк не змог бы растлумачыць, што прывяло яго сюды. Калi Кантэн не дапаможа яму, ён так i пойдзе, як прыйшоў. I зноў будзе бясконцым яго шлях па заваленай сумётамi дарозе. Кантэн звярнуў увагу на настаўнiкавы ногi. Яны былi худыя, з вострымi каленямi. З шырокiх мокрых калашын падымалася пара. На сцiснутых разам каленях не знаходзiлi сабе спакою рукi. То адзiн палец нервова падымаўся ўгору, то другi, то трэцi... Часам падымалася ўся рука, потым зноў бязвольна ападала. Кантэн глыбока ўздыхнуў i спытаўся:

- Вы прыйшлi па кнiжку?

Настаўнiк страпянуўся:

- Гэта... Не зусiм. Я прыйшоў папярэдзiць вас, што на гэтым тыднi бiблiёбус не прыедзе.

- I не дзiва, з гэткiмi дарогамi.

- Справа не толькi ў дарогах. Цяпер жа калядныя вакацыi. Я застаюся тут, а вось многiя з мясцовых чытачоў паедуць.

Настаўнiк памаўчаў хвiлiну, потым зноў заварушыў рукамi i хуценька дадаў:

- Але калi вам няма чаго чытаць, я што-небудзь для вас знайду.

- Дзякуй. Я не прачытаў яшчэ той кнiжкi, якую вы прынеслi мiнулы раз... А потым, ведаеце, калi Марыя-Луiза будзе дома, у мяне тым больш не знойдзецца часу, каб дачытаць. Мы павiнны будзем многа чаго сказаць адно аднаму.

Спачатку Кантэн гаварыў павольна, з цяжкасцю падбiраючы кожнае слова. Паступова хуткасць яго мовы паскорылася. У думках ён не пераставаў сачыць за Iзабэлай. Вiдаць, яна ўжо скончыла даваць свiнням i перайшла да дачкi далей у хлеў, туды, дзе стаялi клеткi з трусамi. Напэўна, яна дагледзела тых, што ў верхнiм радзе. Там сядзiць шэрая труска, якая вельмi позна прывяла малых... Зараз жанчыны вернуцца ў дом са сваiмi пустымi кошыкамi i гаршкамi, таму Кантэн спяшаўся дагаварыць. Але тут настаўнiк сумна i цiха сказаў:

- Урэшце, калi вам спатрэбiцца кнiга, накажыце. Я нешта вам знайду i прынясу.

Кантэн ведаў, што ён павiнен быў адказаць. Патрэбныя словы, незалежна ад яго волi, былi падрыхтаваныя ў яго свядомасцi яшчэ тады, калi на фоне зацягнутага туманам лесу Мулатаў узнiкла невялiкая чорная кропка.

Яны сустрэлiся позiркамi, i абодва амаль адначасова заўсмiхалiся. Стары сказаў:

- Добра, няхай сабе будзе так. Падбярыце мне што-небудзь, што я не чытаў. Можаце прынесцi паслязаўтра, у другой палове дня.

На настаўнiкавым твары з'явiлася яшчэ большая ўсмешка, але раптам ён нахмурыў лоб, зiрнуў на дзверы, прыслухаўся i цiха вымавiў:

- Здаецца, мадам Кантэн не ў гуморы.

- Нiчога не зробiш. Яе таксама трэба зразумець. Гэта яшчэ дробязi. На мяне яна не так бурчыць, усё жыццё бурчыць... Але я да ўсяго прывык. Гэта стала часцiнай майго iснавання - слухаць яе бурчанне.

Гаварыў гэта Кантэн жартаўлiвым тонам, i настаўнiк, якi ўжо пачаў непакоiцца, заўсмiхаўся зноў. Ён расслабiўся, абапёрся локцямi на стол i стаў глядзець на водблiскi агню ў замёрзлым акне.

Цiшыня ўжо не здавалася такой шчыльнай, як некалькi хвiлiн назад. Побач з агнём не адчувалася, што на дварэ зiма. Кантэну прыемна было сядзець насупраць гэтага рослага i незвычайнага хлопца. Яны не першы раз бавiлi гэтак час, моўчкi паглядаючы адзiн на аднаго. Кожны думаў пра сваё. Час ад часу перакiдвалiся словам. Гэта слова магло азначаць назву кнiгi, гiстарычную альбо сучасную падзею... Пасля пачыналася размова. Кантэну падабалiся гэтыя размовы, як i доўгiя маўчаннi перад iмi. Ён любiў iх неяк своеасаблiва, як, скажам, адначасова любяць цень i сонца. Яму патрэбен быў гэты абмен думкамi, як патрэбная была i гэтая цiшыня, сярод якой ён быў не адзiн. Не ўсё ў ёй было зразумелае, але Кантэн адчуваў, што гэтая цiшыня зблiжае iх. Каб пераканацца, што гэта менавiта так, стары iмкнуўся ўявiць на месцы настаўнiка каго-небудзь iншага з мужчын, але гэта было не тое. Ён не стараўся адгадаць настаўнiкавы думкi. Для яго гэта не мела нiякага сэнсу. Галоўнае, што настаўнiк сядзеў тут, насупраць, што ён быў часцiнай таго моманту жыцця, калi Кантэн адчуваў сябе шчаслiвым, моманту, у якiм кожны з iх займаў сваё месца.

Дзень заставаўся такiм жа шэрым, хоць за акном крыху пацяплела.

Кантэн прыкмецiў, што цяпер настаўнiк глядзiць на буфет, дзе стаiць фотакартка Марыi-Луiзы. Напэўна, ён думае аб ёй i ўяўляе, што яна дома. Вось яна заходзiць. Усе радуюцца. Потым сям'я сядзе за стол i будзе сустракаць шчаслiвыя i цёплыя Каляды. А настаўнiк застанецца адзiн у сваiм пустым пакоi, якi размешчаны над такiмi ж пустымi класамi. Ён будзе далёка ад гэтага дома, з усiх бакоў атуленага зiмой, у якiм адчувалася сапраўдная цеплыня.

Кантэну карцела зноў распачаць размову i пагаварыць пра Марыю-Луiзу. Яму толькi што здалося, што сёння iм больш няма чаго сказаць адзiн аднаму. Стары падумаў, што раздзеленая на абодвух цiшыня дасць iм больш, чым словы, аднак заўважыў сам сабе, што пра старэйшую дачку яны яшчэ не сказалi нi слова, нават iмя яе не прамовiлi. Хацелася пагутарыць пра яе, але Кантэн не ведаў, з чаго пачаць. Ён сустрэўся позiркам з настаўнiкам, i ў яго зноў з'явiлася ўпэўненасць, што яны знайшлi адзiн аднаго. Абодва з цяжкасцю шукалi патрэбных слоў. I ўсё-такi першы быў настаўнiк. Ён спытаўся:

- Цi пойдзеце вы сёння вечарам на вакзал сустракаць Марыю-Луiзу?

Пачатак гэтай фразы ён вымавiў занадта гучна, таму ажно сумеўся, што так груба парушыў спакой, i знiзiў у канцы голас амаль да шэпту.

Кантэн таксама адказаў цiха:

- Вядома, з такiмi дарогамi яна не зможа дайсцi адна. Я аднясу ёй боты, бо ў яе ж - гарадскi абутак.

- Калi можна, месьё Кантэн... Калi можна...

Ён змоўк, стары засмяяўся i скончыў за яго:

- Калi можна, я пайду з вамi.

Настаўнiкаў твар, якi ўжо набыў сваю звычайную бледнасць, зноў расчырванеўся, i ён прамармытаў:

- Урэшце, вам лепш пайсцi аднаму.

Кантэн не звярнуў увагi на гэтыя словы i цвёрда сказаў:

- Дамовiмся так: вы прыйдзеце на вакзал, а потым крыху праведзяце нас.

Настаўнiк захваляваўся яшчэ больш:

- Месьё Кантэн, вы... Я вам вельмi ўдзячны...

Ён не паспеў скончыць. Звонку бразнулi дзверы, i Кантэн, быццам падпарадкоўваючыся нейкаму сiгналу, падняўся, каб узяць у рукi кнiгу, якая ляжала на столiку побач з печчу.

- Сядзiце, - сказаў ён настаўнiку, якi памкнуўся ўстаць з крэсла.

Стары сеў зноў, паклаў на каленi кнiгу i, паколькi жанчыны ўжо заходзiлi ў дом, загаварыў ненатуральным голасам:

- Я хацеў вярнуць яе вам у мiнулы чацвер, як ездзiў на рынак, але не захапiў з сабою. Па дарозе ўспомнiў, ды позна было вяртацца.

- Нiчога страшнага, - ва ўнiсон яму адказаў настаўнiк.

- Аднак я прымусiў вас iсцi сюды, - прадаўжаў Кантэн. - А гэтакiм снегам дарога не вельмi прыемная.

Па позiрку, якi Iзабэла кiнула ў яго бок, Кантэн зразумеў, што яе не падманеш. Ён баяўся, каб жонка не зазлавала, але тая толькi пацiснула плячыма i пайшла да ракавiны. Настаўнiк нiчога не заўважыў. Ён гаварыў пра тое, якую вялiкую асалоду ён атрымаў, iдучы сюды па снезе. Не паварачваючыся,
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Татьяна Владимировна Мужицкая - Теория невероятности - читать в ЛитвекБестселлер - Стефан Анхем - Жертва без лица - читать в ЛитвекБестселлер - Андреас Грубер - Сказка о смерти - читать в ЛитвекБестселлер - Сью Джонсон - Обними меня крепче. 7 диалогов для любви на всю жизнь - читать в ЛитвекБестселлер - Шамиль Аляутдинов - Триллионер думает - читать в ЛитвекБестселлер - Экхарт Толле - The Power of Now. Сила настоящего - читать в ЛитвекБестселлер - Бернард Вербер - Ящик Пандоры - читать в ЛитвекБестселлер - Эдвард Станиславович Радзинский - Бабье царство. Русский парадокс - читать в Литвек