ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Тори Майрон - Не пара (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Роман Юрьевич Прокофьев - Одиссей (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Перескокова - Мама, я тимлид! Практические советы по руководству IT-командой - читать в ЛитвекБестселлер - Нина Витальевна Зверева - Легкий текст. Как писать тексты, которые интересно читать и приятно слушать - читать в ЛитвекБестселлер - Диана Гэблдон - Скажи пчелам, что меня больше нет - читать в ЛитвекБестселлер - Милена Валерьевна Завойчинская - Первый встречный феникс - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Юрьевич Панов - День чёрной собаки - читать в ЛитвекБестселлер - Валентен Мюссо - Безмолвная ярость - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Рассказ >> Былі ў мяне мядзведзі >> страница 5
— Зловім, — сказаў брат.

Прынеслі новыя вяроўкі, і тройца прыпусціла ў пагоню…

…Калі я ўбачыў, як наперадзе паўстала воблака пылу, і, матляючы галавой, каб скінуць з рогаў пятлю, падскокваючы на ўсіх чатырох і дугою выгнуўшы над зямлёй хвост, імчыць на мяне вялізная, як зубр, чырвоная пачвара швейцарскай пароды, зразумеў: уцякаць не было куды. Ад лесу я адышоў далёка. І вакол хаця б кусцік, хаця б яміна.

Я не спалохаўся тады. Проста ўсё ўва мне нібы скамянела. Бугай спыніўся: заўважыў. Налітыя крывёй вочы глядзелі на мяне, пена валіла з пысы. Ён рыў капытамі зямлю і напружваўся. І ўсё ніжэй апускаліся вострыя і бліскучыя, нібы паліраваныя, канцы рогаў.

Кінуўся з дзікім рыкам.

Я паспеў адскочыць. І яшчэ раз адскочыць. І яшчэ. Доўга такая гульня цягнуцца не магла. Ногі ў мяне пачалі павольна млець. І тут, калі Гром у чацвёрты раз кінуўся на мяне, з нечаканай хуткасцю мятнуўся на яго збоку, здавалася б, такі нязграбны, буры цень.

Бурык адвесіў цяжкай лапай удар па загорбку пачвары і раздзёр яго. Але нават не рана прывяла Грома ў прытомнасць. Ён урэшце заўважыў мядзведзя., зразумеў, з кім мае справу, адчуўшы ненавісны і страшны, дзікі, звярыны, лясны пах.

…Калі ўрэшце падскакалі коннікі, Гром адступаў, дрыжучы ад нянавісці і жаху, задкаваў, усё яшчэ капыцячы зямлю, але ўжо не асмельваючыся рынуцца наперад. Нізка рыкаў і адступаў перад зверам, які на задніх лапах наступаў на яго. Бугаю накінулі на рогі і на заднюю нагу распетлі і павялі. Бурык ішоў ззаду, як канваір, і давёў усю гэтую мілую кампанію да кузні, дзе Грому зноў укруцілі кальцо.

…Маці дазволіла адвесці мядзведзя толькі ў нядзелю, усе тры дні адкормлівала яго, як кабана, і калі мы вялі Бурыка ў машыну — дырэктар, у падзяку за бугая, даў дзеля гэтага старэнькую саўгасаўскую палутарку, — цалавала яго ў морду і плакала.

Звера завялі па сходцах у кузаў. Бацька і я селі побач. Марка — у кабіне з шафёрам. Мядзведзь устрывожыўся было, калі затурчаў матор, але хутка супакоіўся. Глядзеў маленькімі вочкамі, як плылі назад лясы, і бліскучая, нібы цыратавая, цюпка ягонага носа рухалася: чытаў баравыя пахі. Мне было да болю шкада расставацца, але я разумеў, што ён увесь час аддаляецца, што хутка пачнуцца мядзведжыя гульні, што мядзведзя майго цягне да сабе падобных і яму там будзе лепей, чым сярод нас. Усё ж ён быў народжаны для свабоды.

Мы адвезлі яго за пяцьдзесят кіламетраў, у самы глухі кут, дзе найчасцей сустракалі мядзведзяў, выпусцілі, агладзілі яго і пайшлі да машыны. Некалькі разоў ён імкнуўся быў за намі, але пахі першабытнага лесу перамагалі, і ён усё аддаляўся. Бацька і Марка ўбачылі, як ён праводзіць нас позіркам, і далі ў паветра некалькі стрэлаў. Тады ён пабег трушком і знік сярод дрэў. Марка схадзіў і праверыў: гною не было. Значыць, спалохаўся, але не да хваробы.

Машына аддалялася. І я марыў, што вось будуць суніцы і чарніцы, будуць маліны і слімакі, а там жалуды. І ён жа ведае, як зімаваць. І жонка ў яго будзе, і дзеці. Усё яго чакае, а галоўнае — свабода.

…Праз некалькі тыдняў немцы бамбілі гарадок. Першыя бомбы трапііл ў пошту, універмаг, тэатр. Палясоўшчыкі казалі, што звяры скопам перакачоўваюць ад шуму і ад дарог у нетры лясоў. І адзіным слабым суцяшэннем сярод усеагульнага гора мне было тое, што звер, якога я любіў і які ўратаваў мне жыццё, цяпер напэўна не пойдзе да дарог, на якіх выбухаюць бомбы і гудуць танкі, над якімі праносяцца на брыючым самалёты.

На другім тыдні вайны мы ўсе пайшлі ў лес.

Не буду расказваць, як ствараўся ў нашым раёне адзін з першых атрадаў, якія памылкі па нявопытнасці былі дапушчаны, як гэта скончылася ледзь не поўным разгромам, як рассеяныя рэшткі атрада, пераседзеўшы небяспечны час, зноў пачалі збірацца ў адно. Не буду казаць і пра тое, як я быў сувязным. Для мяне, дванаццацігадовага падлетка, гэта было — у параўнанні з сувязнымі дарослымі — лічы што бяспечна. Калі, вядома, не спаймаюць на гарачым. Што расказваць? Пра гэта ўжо столькі пісалі. Дадам толькі яшчэ некалькі слоў.

…Восенню сорак другога года мы з дзедам Маркам прабіраліся лясамі на сувязь. Абодва ў кужалі і шарачку, абодва з торбамі. Марка, што адпусціў сівую бараду, сапраўды быў падобны на старца, а я быў у яго павадыром.

У нас і "легенда" была някепская. Бацька з маці "загінулі ад бомбы, а Марка, шкадуючы, падабраў мяне". Прыдрацца не было да чаго.

Лес быў увесь засыпаны звонкай сухой лістотай, залатой, іржавай, чырвонай, вішнёвай. Яна шастала пад нагамі і аж звінела, калі праносіўся подых ветру: мільёны лімонных і вінных матылёў узляталі ў паветра і мільгалі між дрэў.

І вось калі мы падыходзілі да яра ў вярхоўях Водры (з яра якраз выбівалася крынічка, што ўпадала ў яе), Марка раптам паклаў мне на плячо руку і спыніў.

Яр быў ледзь не па самы верх засыпаны лістотай. Зрабі крок — і ўтонеш. І дрэвы ўсё дабаўлялі і дабаўлялі ў яго золата і чырвані. І, мабыць, гэты шолах даў нам магчымасць падысці непачутымі так блізка.

На тым беразе адвальваў тоўстую, зялёную ад моху калоду магутны буры мядзведзь. Віслы зад, страшныя крываватыя пярэднія лапы, куды таўсцейшыя за заднія. І нават адсюль было відаць, як пераліваюцца мускулы на вялізным падвойным загорбку.

Калі ён адваліў калоду, сеў і пачаў выбіраць з-пад яе нешта і чамкаць, я ўбачыў белы ажаролак, і радасць гарачай хваляй абліла маё сэрца: "Няўжо ён? Ой, не ён. Ой, вядома ж, ён!"

— Бурык! Бурчынька! — шэптам паклікаў я.

Марка паклаў мне далонь на вусны. А мядзведзь насцеражыўся, і сеў, і стаў паводзіць сваёй цюпкай, і зыркаць ва ўсе бакі. Але паветра веяла ад яго на нас, а заўважыць нас ён не мог (мядзведзі кепскавата бачаць). І я маўчаў. Тады ён вытаргнуў, як мне здалося, амаль прызыўнае крактанне. Ласкавае, жаласнае, падобнае на мурканне. Ці, можа, я хацеў у гэта верыць?

Мы маўчалі, і паступова ён супакоіўся, даеў тое, пад калодай, і павольна, перавальваючыся, завалюхаў у нетры. Павеў ветру ўзняў між ім і намі чырвона-залатую сець. Пасля лістота пасыпалася з урвішча на дно яра. Мяккім хвалістым вадаспадам. І лісце нібы празвінела наўздагон яму. А пасля стала ціха.

Мінула вайна. Я даўно скончыў мастацкі інстытут, і даўно працаваў, і дабіўся вядомасці. Калі часам даводзілася ўспамінаць пра тыя дні, я пераконваў сябе, што звер мой стаў мацёрым магутным мядзведзем, "дзедам" і "прадзедам", патрыярхам вялікай мядзведжай сям'і, і мірна заснуў ад старасці недзе на сонечным, укрытым кветкамі схіле.

Так цягнулася да таго часу, аж пакуль мяне не запрасілі мастаком на фільм пад назваю "Гісторыя аднаго мядзведзя". Рэжысёру "в порядке бреда", кажучы словамі ідыёцкага кіношнага выразу, здалося, што цікава будзе ўвесці ў гісторыю мастака-анімаліста