Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Сказки для детей >> Куцька
  • 1

Уладзімір Караткевіч Куцька


Ляжыць на двары за дравянiцаю на грудку сена Куцька-шчанюк. Нешта не бярэ яго сон, цi то блохi расскакалiся па голым плямiстым пузе, цi то яшчэ нешта, толькi мучыць яго нешта жудаснае, сабачае, тужлiвае.

Холадна, працягнулiся ад дома i пунi густыя чорныя сценi, i па-над дахамi выплывае чырвоны месяц, смяецца. I ад гэтага месяца такая ахвота завыць шчанюку, проста жах. I ўсё яму здаецца, што за адрынаю стаiць нехта, шэры i без галавы, i вось-вось накiнецца на яго, Куцьку, i пацягне некуды. I на самай справе, пачаў месяц у небе смяяцца i скакаць i ўсё блiжэй-блiжэй да Куцькi. Зацiснуўся ён у самы кут, зарыўся ў салому: не так страхлiва, калi спiна прыкрыта.

— Ну што, — кажа месяц Куцьку, — сёння маленькага гаспадара за нагу кусануў, костку з кухнi сцягнуў? А чыя гэта там, пад сталом, пляма?

Хоча Куцька адказаць, што гэта ён ненарокам зрабiў, што больш не будзе — голасу няма.

— Ну добра, — кажа месяц, — гля-адзi ў мяне. Вось цябе зараз за гэта "нештачка" забярэ.

Дый схаваўся на гэтым за хмарку, канчаткова цёмна стала. I бачыць Куцька, нешта за адрынаю зарухалася, i вось стуль "нештачка" выходзiць, шэрае, як туман, i без галавы.

— А-а-а-а, во-о-ось ён, — i iдзе да яго, растапырыўшы рукi.

Ускочыў Куцька i кiнуўся бегчы, але ногi ў яго не рухаюцца — быццам прысталi да зямлi. Заскуглiў ён жаласлiва, перабiрае нагамi. А "нештачка" ўсё блiжэй… А-ай!

Бачыць — нiчога няма. Тыя ж сценi ад дома, той жа месяц над дахамi, раўнадушны i спакойны, i сам ён, Куцька, ляжыць на падсцiлцы на тым жа самым месцы i яшчэ нагамi рухае. Узрадаваўся. Вось я якi храбры, нават "нештачка" спудзiлася i ўцякло.

Ззяў месяц, i грызлiся блохi.


  • 1
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Михаил Саидов - Разговоры, которые меняют жизнь - читать в ЛитвекБестселлер - Лю Цысинь - Блуждающая Земля - читать в ЛитвекБестселлер - Питер Сенге - Пятая дисциплина. Искусство и практика обучающейся организации - читать в ЛитвекБестселлер - Рой Баумайстер - Эффект негативности - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Джойс - Улисс - читать в ЛитвекБестселлер - Леонид Дюк - Теория поля - читать в ЛитвекБестселлер - Елена Ивановна Михалкова - Тот, кто ловит мотыльков - читать в ЛитвекБестселлер - Гузель Шамилевна Яхина - Эшелон на Самарканд - читать в Литвек