Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Историческая проза и др. >> Кніга першая. Выйсце крыніц >> страница 107
(франц.)

(обратно)

38

Справы не пойдуць! Справы не пойдуць! (франц.)

(обратно)

39

Змрок! Змрок! (франц.)

(обратно)

40

Каб падставіць сябе пад кулі (франц.)

(обратно)

41

Цішэй! Не трэба аб гэтым гаварыць (франц.)

(обратно)

42

Мураўёў М. М.

(обратно)

43

Гіба — старажытная мера палатна, на ўсю даўжыню хаты, дзе кросны, ад мернага цвіка да цвіка. Колькі разоў загінаюць — столькі і гібаў. Дакладнай меры няма, гэта залежыць ад таго, якая хата. Але прыкладна каля трох.

(обратно)

44

Вілы.

(обратно)

45

Самы цудоўны баль, які я калі-небудзь бачыў (франц.).

(обратно)

46

Асабліва буйныя дзічкі, якія растуць ля затравелых лясных сцежак і дарог. У Прыдняпроўі некалі верылі, что яны выраслі з памёту мядзведзяў і дзікоў і таму былі такія вялікія.

(обратно)

47

Барабан — круглая надбудова, якая трымае купал.

(обратно)

48

Хлапіцкі — дыктатар у паўстанні 1830 г.

(обратно)

49

Паўстанне.

(обратно)

50

Бывай, пачатак канца майго! (лац.)

(обратно)

51

Гэтая ікона з Куцейны (пад Оршай) лічылася раней узорам для тых, хто пісаў іконы: "Прыгажосць невыказная".

(обратно)

52

Кур'ян — курыца, якая крычыць пеўнем.

(обратно)

53

Н-найміты (франц.)

(обратно)

54

Бруд (па сугучнасці) (франц.)

(обратно)

55

Генрых IV.

(обратно)

56

Віват Генрых Чацвёрты… (франц.)

(обратно)

57

Цс-с! (франц.).

(обратно)

58

Калiсьцi стральба па адбiтках у спакойнай вадзе была ледзь не народным спортам у Прыдняпроўi. Яшчэ сто пяцьдзесят год таму назад рэдка якое паляўнiчае свята абыходзiлася без яе. Потым, калi з-за паўстанняў пачалi адбiраць зброю, звычай пачаў знiкаць, але яшчэ за сто год да нас часам сустракаўся.

(обратно)

59

Мой сын, iснуе толькi адна палiтыка: трымаць начны гаршчок перад чалавекам, якi знаходзiцца пры ўладзе, i вылiць гэты гаршчок на ягоную галаву, калi ён пазбаўляецца гэтай улады (франц.)

(обратно)

60

Гарэлка, настоеная на дваццацi сямi карысных травах.

(обратно)

61

Магiльны дух або далакон.

(обратно)

62

Сякач, які трымаецца наўздалёк ад дзікіх свіней, адбіваючы і зводзячы ў лес хатніх. Восенню звычайна прыводзіць іх да весніц, быццам разумеючы, што без шчэці ім лясной зімы не вытрымаць. Парсюкі ад адзінцоў вельмі жывучыя і ніколі не хварэюць, але дрэнна нагульныя. Прыдняпроўскія сяляне адзінцоў не любілі, бо свіння за лета, ходзячы паўсюль, не нагульвае вялікага тлушчу — нявыгадна.

(обратно)

63

Так званыя тузы (франц.)

(обратно)

64

Сапраўдны дакумент.

(обратно)

65

Свята, якое ў сярэдзіне мінулага стагоддзя стала дзіцячым, але ў сярэднія вякі адзначалася ў памяць выратавання ад "чорнай смерці". Галоўнай асобай на свяце была Паляндра, увасабленне смерці і чумы, чалавек у лахманах і масцы. Чэмер (перац) прыводзіў Паляндру да людзей ("чорную смерць" завезлі з усходнімі таварамі). Людзі вадзілі Паляндру між агнёў, здзекаваліся і ўрэшце праганялі прэч.

(обратно)

66

Юпіцер.

(обратно)

67

Непаліваны, матавы фарфор.

(обратно)

68

Смерць Кроера ў Кроераўшчыне зробіць значныя змены: папы пакінуць піць, а мужыкі пачнуць есці (польск.)

(обратно)

69

Падчас вялікай сялянскай вайны семнаццатага стагоддзя паўстанцамі — мужыкамі Міншчыны — кіраваў Мурашка. Згодна з паданнем, смяртэльна параненага ў бітве "мужыцкага цара" пасадзілі на распалены дачырвана жалезны трон.

(обратно)

70

Дарэчы, наконт… (франц.)

(обратно)

71

Але трэба таксама мець хаця трошкі розуму (франц.)

(обратно)

72

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі "добранабытая" ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

(обратно)

73

Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у "Камітэт кіраўніцтва", называе Кастуся "Litwin — separatysta", мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра "старпольскае сэрца" нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.

І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: "Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы".

Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя "гісторыкі" яго напрамку казалі, што ён — беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова "Беларусь" было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: "Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна".

Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзiн, непарушаны нiчым, факт: мова чалавека. На ёй напiсаны перадсмяротныя вершы Калiноўскага. "Мужыцкую праўду" Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.

(обратно)

74

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.)

(обратно)

75

30 сакавіка 1856 года.

(обратно)

76

Дзівосы гімнастыкі (франц.)

(обратно)

77

Ва ўрадзе.

(обратно)

78

Я тут праездам (франц.)

(обратно)

79

У 1846 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу "карбанарыяў", якая рыхтавала закалат. Данос Горацкага студэтна Белавуса быў своечасова раскрыты, і група самаліквідавалася. Не арыштавалі нікога.

(обратно)