Литвек - электронная библиотека >> Джон Фінемар >> Детские приключения и др. >> Сказ пра Робін Гуда >> страница 2
src="/icl/i/89/257089/i_001.jpg" alt="Сказ пра Робін Гуда. Иллюстрация № 1"> Робін Гуд пачаў выкручвацца з агіднага скрутка, але дарэмна — яго добра звязалі.

— А на чым мы яго павязём? — спытаў адзін з даглядчыкаў каралеўскага лесу.

— Я толькі што падумаў пра гэта, Дзікан, — адказаў галоўны ляснік. — Памятаеш, па дарозе сюды нам трапіліся на вочы два ці тры саксонскія мужыкі? Недзе за паўмілі адсюль. Во, нават чуваць іхнія сякеры.

Усе сціхлі, і здалёку да іх данёсся стук сякер.

— Бяжы, Дзікан, — загадаў галоўны, — і прывядзі іх сюды разам з валакушай, на якой яны возяць з лесу дровы.

Дзікан пабег і неўзабаве прывёў дрывасекаў з валакушай.

Галоўны ляснік загадаў сялянам:

— Падыміце гэтага шэльму, кіньце на валакушу і цягніце ў горад.

Дрывасекаў было трое. Гэта былі беднякі, апранутыя ў грубыя курткі з валовай шкуры, на нагах чаравікі з накладнымі халявамі, валасы ўскудлачаныя. Двое з іх, старыя сяляне, паспешліва кінуліся выконваць загад. Яны баяліся жорсткіх леснікоў. Трэці, дужы, плячысты хлопец гадоў трыццаці, лена падаўся за імі. Утрох яны паднялі з зямлі Робін Гуда і кінулі на валакушу — дашчаны шчыт на ясеневых палазах. Потым яны ўзяліся за вяроўку, і валакуша заслізгала па невысокай мяккай траве.

Праз паўмілі пачаўся каляіністы, з калдобінамі прасёлак. Валакушу то падкідала ўгору, то шпурляла ў бакі разам з жывым грузам, загорнутым у аленевую шкуру. Робін не зляцеў з валакушы толькі таму, што з абодвух бакоў дашчанага шчыта былі драўляныя стойкі. Яго кідала ў бакі, як бервяно, ён стукаўся аб стойкі, а злосныя каралеўскія леснікі заходзіліся ад рогату — так смешна было ім глядзець на пакуты бездапаможнага палонніка. Шкура высыхала і сціскала яго, як абцугамі. Робін ледзь стрымліваў крык ад болю — сцяў зубы і маўчаў, бо ведаў: стогны толькі парадуюць яго мучыцеляў.

Раптам валакуша перастала падскокваць — спынілася. Галоўны ляснік падскочыў да маладога вяскоўца і аперазаў яго дугой лука па плячах.

— Во шэльма! — закрычаў галоўны ляснік. — Ты цягнеш напаўсілы! Можа, хочаш паказаць нам, ахоўнікам лесу, сваю ўпартую саксонскую натуру? — і на галаву і плечы селяніна пасыпаўся град удараў.

Рука маладога дрывасека пацягнулася да тронак кароткага і шырокага нажа, што быў засунуты ў яго за пояс. Але, пачуўшы трывожны вокліч аднаго са старых сялян, ён адвёў руку і павалок валакушу, як конь, якога агрэлі бізуном.

— Уіл, сынок! — сказаў стары зрывістым ад хвалявання голасам. — Цягні, цягні! He гняві пана галоўнага лесніка.

— Во, во, правільна кажаш, стары, — ухмыльнуўся гвалтаўнік. — Добрая парада. Уілу лепей не гнявіць мяне. Цягні, саксонскі сабака! — і зноў разоў шэсць агрэў лукам свавольніка.

Вочы маладога сакса бліснулі з-пад кудлаў, але, нахіліўшы галаву, нібы ідучы супраць ветру, ён пакорліва і старанна цягнуў валакушу.

— Шынок! Шынок! — праз нейкі час закрычаў Губерт. — Сябры, давайце зробім тут прывал. Прамочым горла пасля такой доўгай дарогі.

Астатнія згадзіліся з ім. Валакуша спынілася каля дзвярэй маленькай карчомкі, і леснікі загадалі гаспадару вынесці віна.

Калі яны стаялі, папіваючы, адзін з леснікоў раптам закрычаў:

— Гляньце! Сюды ідзе цэлы атрад нашых таварышаў, і зірніце, каго яны вядуць!

Між дрэў да сялібы набліжаліся яшчэ пяць леснікоў. Яны вялі з сабой двух чалавек са звязанымі рукамі.

— Цудоўна! Цудоўна! — усклікнуў галоўны ляснік, сам не свой ад радасці.— Яны схапілі двух бандытаў, што хаваліся ў лесе. Шэрыф аж заскача, як убачыць гэтых нягоднікаў і нашага малойчыка. Малайцы, хлопцы, як вы іх злавілі? — крыкнуў ён і паспяшаўся насустрач атраду леснікоў.

Яго людзі гурмой павалілі за ім. Яны не баяліся, што Робін Гуд уцячэ, і нават думкі не дапускалі, што саксонскія дрывасекі асмеляцца хоць крок зрабіць без іхняга дазволу.

I ўсё ж першы кінуўся ўцякаць той самы стары, што ўгаворваў маладога дрывасека пацярпець. Ледзь толькі леснікі адышліся, ён выпусціў з рук вяроўку і бясшумна пабег у сваіх мяккіх сандалях, як сабака, што ратуецца ад бізуна. Неўзабаве ён знік між дзвюх хат. Другі стары не бачыў, што яго таварыш уцёк, бо стаяў спінай да яго. Ён няўцямна ўтаропіўся валовымі вачыма на шумлівы натоўп леснікоў, якія аклікалі адзін аднаго, рагаталі, гучна перамаўляліся, частаваліся віном.

Малады дрывасек таксама памкнуўся бегчы, але зірнуў на валакушу і спыніўся. Робін маўчаў, каб не насцярожыць леснікоў, а позірк гаварыў больш за словы. Уіл укленчыў каля валакушы, выхапіў з-за пояса нож і хуткімі спрытнымі рухамі вострага ляза разрэзаў путы на Робін Гудзе.

Робін вылузаўся са скрутка, схапіў свой лук і калчан са стрэламі, што былі начэплены на стойкі валакушы, як рэчавыя доказы яго злачынства, якія леснікі хацелі паказаць нотынгемскаму шэрыфу, і прыпусціўся за Уілам.

— Хоб! Хоб! — ціхенька паклікаў Уіл на хаду. — Уцякай следам за намі!

Хобам звалі старога дрывасека, што стаяў, вылупіўшы вочы на тлумны натоўп леснікоў, якія радаваліся сустрэчы. Ён азірнуўся на голас Уіла і ажно разявіў рот ад здзіўлення, убачыўшы, што яго таварышы ўцякаюць.

Як на тую бяду, ціхі вокліч Уіла галоўны ляснік усё ж пачуў. Ён рэзка крутнуўся, убачыў пустую валакушу і зароў на ўсё горла:

— Гэтыя нягоднікі ўцякаюць! Яны вызвалілі арыштанта! За імі, хлопцы! Схапіць іх жывымі ці мёртвымі! — а сам нацягнуў цеціву да самага вуха.

Хоб няўклюдна бег за таварышамі, як раптам чамусьці вырашыў, што лепш уцякаць проста ў лес. Але страла з гусіным апярэннем дагнала яго і ўваткнулася між лапатак. Ён упаў ніцма на траву і знерухомеў, толькі гнуткая страла яшчэ некалькі імгненняў трымцела ў спіне мёртвага дрывасека.

Раздзел другі Як Робін Гуд зрабіўся разбойнікам (працяг)

Праз вузкі праход паміж хатамі Робін Гуд выбег у невялікі двор якраз у той момант, калі Уіл пералазіў цераз драўляны паркан. Старога дрывасека ўжо і след прастыў. Робін шпарка пранёсся ў дальні канец двара, паставіў нагу на папярэчыну ў плоце і пераскочыў на другі бок. За агароджай мясціна была адкрытая, і відаць было, як да блізкага лесу імчыцца стары дрывасек, а крыху ззаду бяжыць Уіл.

Робін з усіх ног кінуўся следам, каб разам з сялянамі схавацца ў лесе. Калі ён амаль дабег да ўзлеску, пачуў ззаду крыкі. Ён азірнуўся і над штыкецінамі ўбачыў некалькі галоў праследавацеляў. Робін весела крыкнуў ім нешта насмешліва-дзёрзкае, бо ведаў: у гушчары леснікі не знойдуць уцекачоў, выратаванне было ўжо блізка.

Юнак уляцеў пад шаты дрэў і крыху воддаль убачыў Уіла. Малады дрывасек чакаў яго.

— Сюды! Сюды! — крыкнуў яму Уіл, і Робін пабег да яго.

I тут ён убачыў старога селяніна, які трухаў па вузкай сцяжынцы,