ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Константинович Тарасов - Технология жизни. Книга для героев - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Алексей Валерьевич Исаев - Антисуворов. Большая ложь маленького человечка - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Генрых Вацлававіч Далідовіч >> Документальная литература >> БНР i БССР >> страница 2
перамогі для Расійскай імперыі, іншыя — каб з ёю Расійскую імперыю разгайдаць, падарваць знутры (з апошніх у розны час па заданні прыбылі Ландар, Любімаў, Кнорын, Фрунзе, Позерн, Берсан, Алібегаў, Крывашэін i інш.).

Для таго, каб скалануць калі не ўсю Расійскую імперыю, то хоць бы яе цэнтр, патрэбна было "маленькое, но очень серьезное дельце". Знайшлі. Шматгадовая вайна з нястачай i смерцю пачала надакучваць простаму народу, салдатам, пазбаўляць пакланенне "вере, царю и Отечеству", дык вось менавіта ў адным з сэрцаў імперыі, у Петраградзе, як пазней стала вядома, пачалі прыхоўваць, нават марнаваць за горадам муку i мяса, змушаць жанок i дзяцей суткамі пакутаваць у чэргах. Гаспадыні забунтавалі, тут як тут заявіліся агітатары, хлебны бунт перавялі ў палітычны, узбудзілі рабочых i салдат — у Петраградзе ўспыхнула лютаўская рэвалюцыя. Цар занепакоіўся, але цяпер ужо не асмеліўся праліць кроў, ды значна большую, чым у 1905-м, папрасіў падтрымкі ў камандуючых усіх франтоў. Надзейнай помачы ніхто яму не паабяцаў, i Мікалай II над націскам асобных думцаў палічыў выйсцем з сітуацыі сваю адмову ад трона, які перадаваў брату. Але той не захацеў штыкамі змагацца за высокі пасад.

Царызм паў; у Петраградзе публічна i закулісна пачала фармавацца новая ўлада. У Мінску, здавалася, усё па-ранейшаму ціха; камандуючы фронтам i ўладныя цывільныя чакалі "распоряжений", але на самай справе ўсё было іначай: на паверхню вынырнулі затоеныя дасюль сілы. Яны пачалі браць Мінск у свае чэпкія рукі.

Тут варта нагадаць прарочыя перасцярогі Ф. Дастаеўскага пра небяспеку змены ўлады рэвалюцыйным шляхам. Ён папярэджваў: у час пераломных, гвалтоўных змен разгубліваюцца кансерватыўныя i сумленныя, наперад выскокваюць не толькі ідэалісты, а найперш фанатыісі, авантурысты, хціўцы, розныя нячаеўцы, якія намагаюцца ў зручныя, як мага карацейшыя часіны ўсеагульнага анямення імгненна дабіцца жаданай мэты — улады i захопу чужога багацця. Для такіх сіл нават у першыя хвіліны лютаўскай рэвалюцыі займелася спрыяльная магчымасць яшчэ i ў тым, што было за што нападаць на царызм з яго прагнілым чыноўніцкім i жорсткім карным апаратам, за "тюрьму народов". А тут яшчэ — зацягненая вайна, зручная магчымасць паспекуляваць на народным горы.

Дык вось з затоеных сіл на самым пачатку лютаўскай рэвалюцыі ў Мінску нечакана, нібы з-пад зямлі, заявіўся новы, рэвалюцыйны лідэр. Земскі служачы Міхайлаў. Яшчэ малады, гадоў трыццаці, каржакаваты, сімпатычны, вясёлы i таварыскі. Ен трапіў у наш край, у ціхае мястэчка Івянец, у красавіку 1916 вольнанаёмным у артылерыйскую часць, затым неяк вельмі ж хутка i ўдала перавёўся ў Мінск. Чаму "вельмі ж хутка i ўдала?" Ды таму, што царская ахранка i ваенная контрразведка не зацікавілася: а хто гэты невядомы Міхайлаў? А каб паднялі яго дасье, то аж за галаву схапіліся б: ды гэта ж той, хто нарадзіўся ў Пішпеку, скончыў гімназію, у 1904-м паступіў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут, з таго ж года i член бальшавіцкай партыі. За ўдзел у студэнцкіх i рабочых "антиправительственных" гуртках выключаны з інстытута, ладзіў у Іванава-Вазнясенску забастоўкі, адпрацоўваў тактыку стварэння Саветаў, падрыхтоўваў штурмавікоў i баевікоў, якіх у 1905-м прывёў на паўстанне ў Маскву, абвінавачваўся ў забойстве паліцэйскага. Арыштоўваўся, двойчы прысуджаўся да пакарання смерцю як "государственный преступник", восем гадоў правёў у турмах i на катарзе, адкуль уцёк, i вось ужо тут — спачатку на фронце, а затым у земстве. Так, гэта быў спрактыкаваны агітатар i баявік, чалавек з жалезнай хваткай — Фрунзе. Фрунзе са штурмавікамі не стаў вычэкваць ні хвіліны "новых распоряжений", а адразу ж пачаў распраўляцца "со старым режимом" у Мінску: абяззбройвалі, знявольвалі разгубленых гарадавых, займалі паліцэйскія ўчасткі, жандарскае i ахоўнае аддзяленні, нават больш чым смела арыштавалі губернатара: армейскія патрулі, мінчукі-разявакі глядзелі на ўсё гэта з пацешкай, паколькі недалюблівалі "апору" царызму. Старшыня Мінскай губернскай земскай управы Самойленка спрабаваў суцішыць калегу па земстве, заклікаць да "законности", але для ахмялелых ад поспеху фрунзенцаў гэта было пустое слова. У рэвалюцыі адзін закон, гаварыў Бухарын, пераможа той, хто каму першы праломіць чэрап.

Маючы вопыт i спрыт, Фрунзе i аднадумцы ў лічаныя дні борзда ўтварылі Мінскі Савет (апроч бальшавікоў туды трапілі меншавікі i бундаўцы). У выканкаме гэтага Савета не знойдзецца месца ніводнаму беларускаму дзеячу, увогуле беларусу. Але тым не менш Мінскі Савет будзе дзейнічаць "от имени народа". Калі сюды, у Мінск, прыедуць ваенны i марскі міністр Гучкоў i член Дзярждумы Шчэпкін, каб вайскоўцам i ўладным цывільным расказаць пра палітыку новых петраградскіх уладаў, пазнаёміць з іхнімі першымі дакументамі, то ўжо на сустрэчы ў гарадекім тэатры Фрунзе крыху раскрыецца ў сваёй прамове, але яго ўсё роўна прызначаць начальнікам мінскай міліцыі. Пазней вышэйзгаданы Самойленка будзе ў роспачы хапацца за галаву: "Как же он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой "складчине", которая подарила нашему городу в начальники милиции г.Фрунзе (Михайлова)?".

Фрунзе, спрытна скарыстаўшы сітуацыю, памагае ўтвараць Мінскую аб'яднаную арганізацыю РСДРП, рыхтаваць першыя з'езды ваенных i рабочых дэпутатаў арміі i тылу Заходняга фронта, сялянскі з'езд Мінскай i Віленскай губерняў. Нават сёння цяжка ўявіць, як яму ўсё гэта ўдавалася? Чаму так калі не патуралі, то не заміналі генералы, цывільныя ўладцы? У ix жа пад носам спакушалі, зводзілі армію, рабочы люд! Ці баяліся апошніх, міжволі саступалі новым дырыжорам, яшчэ не ведаючы, што гэта за асобы? У гэтым сэнсе газета "Правда" за 15 сакавіка 1917 года, сапраўды, не магла не без адкрытай радасці напісаць: "Переворот (тут i далей падкрэслена мною. — Г.Д.) в Минске прошел быстро и безболезненно. Минск принял всё готовое. Наиболее туго воспринимала происшедшее высшая военная среда, но и ей пришлось быстро и предупредительно заявить себя сторонницей новой власти..."

Генералы разгубіліся, вычэквалі i гэтым самым яшчэ больш ініцыятывы аддалі ў рукі Фрунзе i ягоных памагатым. Гэтыя на першым з'ездзе ваенных i рабочых дэпутатаў армій i тылу Заходняга фронта 7-17(20-30) красавіка 1917-га, іграючы на пачуццях салдацкіх i рабочых мае, на іхнім суме па доме i сям'і, не толькі ў значнай меры авалодалі настроем маладасведчанага люду, але i хітра ды паспяхова пасварылі салдат i рабочых з афіцэрамі ды генераламі, падаўшы апошніх як рэакцыянераў-старарэжымнікаў, тых, хто абараняе інтарэсы буржуазіі i супраць народнага шчасця. Гэта яшчэ больш ад дал i ла генералітэт ад арміі,