ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс С. А. Кори - Пробуждение Левиафана - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Іван Пятровіч Шамякін >> Советская проза >> Злая зорка >> страница 3
Прыпяць i на Прыпяць. Не, сюды дамогся накіравання з-за Ірыны i з-за маці — каб бьщь бліжэй да дому. Вось i напярэдадні вяселля недзе рыбачыць са сваімі сябрамі-атамшчыкамі. Хоць якая рыбалка па такой вадзе! Рака яшчэ не ўвайшла ў берагі. Рыба гуляе на лугах.

Думы мае, думы, ліха мне з вамі! Што гэта вы так апанавалі сёння? А трэба пазваніць Сабаленку: чаму ўчора, па зводцы, у яго знізіўся надой? Хоць — каму гэта трэба? Інерцыя. Гаворым столькі слоў аб гаспадарчай самастойнасці, аб разліку, а апякаем па дробязях. Сабаленку, як i іншым старшыням, дырэктарам, малако гэтае i мяса спаць не дае, а мы ix падганяем, тузаем. Недарэчна тое, што, першы, безумоўна, даўно пазваніў сам, а можа, i з’ездзіў ужо, бо любіць ранішнія вылазкі — каб ніхто не спаў i каб дакорам было ўсім іншым: я, маўляў, паўраёна аб’ездзіў, а вы седзіце. Аднак усё роўна спытае: а што там у Сабаленкі? I паспрабуй не адказаць — станеш нядбайным вучнем строгага настаўніка. Сказаць, можа, нічога i не скажа, але што падумае — вядома. I гэта абражала Уладзіміра Паўлавіча — што пра яго думае Сінякоў. Па логіцы, па розуму, усё павінна быць наадварот: Пятро павінен быць яго вучнем — i па ўзросту, i па вопыту. Добра, што ў яго хапае вытрымкі i ён даўно навучыўся гонар свой i ўсё іншыя пачуцці заціскаць у кулак. Кукіш у кішэні — непрыгожы жэст, але ён памагае абараніцца ад начальства вясёлай іроніяй.

Аднак якая цяплынь напярэдадні Першага мая! Дзеці на школьным двары ганяюць мяч у адных майках. Шчаслівыя. А яму зараз трэба ісці… на галгофу.

Уладзімір Паўлавіч глянуў на гадзіннік над дзвярамі. Некалі ён быў супраць таго, каб у кабінеце вешалі гадзіннік. А пасля ацаніў ноўства: памагае эканоміць час. Глянеш на гадзіннік, на ручны гэтак зазіраць не заўсёды ёмка, — i гаваркі наведвальнік, асабліва з падначаленых, здагадваецца, што трэба закругляцца — старшыня чалавек заняты.

Стрэлкі імкліва набліжаліся да лічбы 10. Пятніца — прыёмны дзень. Вось-вось трэба спускацца ўніз, у прыёмную, дзе яшчэ дзве гадзіны назад, як адчыніліся дзверы, тоўпіліся людзі, займалі чаргу. Некалі, маладзейшы, Пыльчанка любіў прыёмы — цікава было ўнікаць у чалавечыя характары. Апошнім часам баяўся ix, настрою свайго — сарвацца баяўся. Нідзе i ніколі ён не адчуваў сябе такім чыноўнікам i бюракратам у горшым сэнсе гэтага i без таго абразлівага вызначэння, як у час прыёму прасіцеляў. I нідзе ён не адчуваў гэтак сваё бяссілле, безуладдзе, бо нідзе ў такім канцэнтрава ным выглядзе не выступала сацыяльная няроўнасць, несправядлівасць. Нават там, дзе абавязкова трэба памагчы чалавеку, у старшыні не хапае ні срод каў, ні правоў.

Амаль чвэрць стагоддзя, як ён працуе — у камсамоле, у партыі, у саветах. Друк, тэлебачанне крычалі аб росквіце, дабрабыце, шчасці, i сам ён гаварыў такія ж прамовы i — што парадаксальна! — у маладосці верыў у сацыялістычны рай, хоць штодня бачыў навокал людзей, якія туліліся ў бараках, жылі на дваццаць, трыццаць рублёў пенсіі, a ў калгасах жанчыны неслі з такоў збажыну ў халявах ботаў, у навалачках, абвязаўшы імі свае худыя целы, падцягнутыя жываты. Усе неслі. Усе кралі. I не таму, што дрэнныя людзі, зладзеі, а таму, што не спадзяваліся на а плату, за якую можна карміць дзяцей.

Вялікім дабром стала гарантаваная аплата. Але ўсё роўна сяло, зямля не прываблівае, уцякаюць людзі, хоць у Беларусі, яшчэ, як кажуць, бог начуе. Цяпер ад сялян менш за ўсё ююпатаў, больш — ад гараджан (а які гэта горад — тое ж сяло!), аднак статус людзей іншы i патрабаванні іншыя.

Цяпер, урэшце, пачалі гаварыць праўду аб умовах жыцця. Галоснасць дала людзям смеласць, настойлівасць. На мінулым прыёме рабочы мэблевай фабрыкі, расчараваны, шыбнуў у старшыню не словы — каменне.

«Сам ты заняў даміну на сем пакояў на дваіх з жонкай, а мае дзеці ў падвале».

Пакояў чатыры, але не ўпікнеш за перабольшанне, не станеш даказваць. Ды i што дакажаш! Пасля падобных прыёмаў адчуваў такі душэўны разлад, такую фізічную стомленасць, што ўстрывожыўся за здароўе сваё.

Нічога асаблівага не здарылася. Аднак прыёмаў пачаў баяцца. Дакараў сябе, Вольгу папрасіў, каб уплывала, i яна ўплывала — усё жьщцё настойвала, ідэалістка i гуманістка, на дабрыню, на дапамогу людзям. I, аднак, ён знаходзіў зачэпкі, апраўданні, каб перакінуць прыёмы на намеснікаў. «Яны маладыя, ім трэба вывучаць жыццё». Але нехта паскардзіўся Сінякову, што старшыня не вядзе прыёмаў, ці са сваіх нехта шапнуў, інфарматараў хапае.

Сёння ўважлівая прычына. Пайсці i сказаць: «Людцы дарагіяі Сына жаню. Сёння вяселле. Хіба мне да прыёму?»

Такую прычыну ўважаць.

Але не сказаў — не хапіла духу. Занадта многа людзей чакала яго. Каб менш. Параіў аднаму, даўняму надакучліваму прасіцелю, пайсці да старшыні — загулі, нядобра загулі, агрэсіўна, раней так не рэагавалі. Дэмакратыя! Увайшоў у прыёмны кабінет. Няўважліва павітаўся з сакратаром выканкома Дар’яй Селівонаўнай Гаплік. Распаўнелая жанчына з дзівосна маладым, проста дзявочым тварам (а ў яе дачка нявеста!) — сядзела за асобным столікам, раз лажыўшы добры дзесятак востра заточаных алоў каў, пісала толькі алоўкамі, ручак не прызна вала. Не сказаць, каб Гаплічыха, як яе называлі, была адметным работнікам, але Уладзімір Паўлавіч любіў свайго сакратара, нават ленасць дараваў, бо бяскрыўдная нейкая яна, не раздражняла — як дзіця. Асабліва падабалася хітрая незалежнасць Дашыных поглядаў, разважанняў; прыкідваецца наіўнай, быццам не разумев, а выказвае жорсткую праўду. Начальства вышэйшае, камісіі розныя неаднойчы ўпікалі старшыню: «Адукуй ты свайго сакратара. Яна што — i людзям такое можа ляпнуць?» Можа. Даша ўсё можа. Гарадская легенда. Некалі яна ашаламіла яго, калі выпхнула з кабінета інвалідап’янюгу, які разбушаваўся, надавала ў спіну мяккіх кухталёў, i той не агрызнуўся нават. А каб паскардзіўся — скандал. Але на Дашу ніхто ніколі не скардзіўся, яна была свая — не бюракратка. Уласна, за гэта i цаніў яе старшыня. Жанчына разумела, што чалавеку сёиня не да яе вачэй i языка, хоць часта пачынала справу з таго, што расказвала вясёлыя гарадскія навіны. Адкуль толькі ведала? Не баба, а прэс-цэнтр. Але гэтым яна як бы давала зарадку, настройвала на пэўны лад.

На гэты раз пачала з іншыга, сур’ёзна:

— Хочацца вам, Уладзімір Паўлавіч, займацца сёння?

— Хочацца? Гэтым, — ён кіўнуў на дзверы, — мне ніколі не хочацца займацца. Але… трэба…

— Трэба, — спачувальна ўздыхнула сакратар i ўсё ж паспрабавала стварыць настрой: — Значыцца, жэніцца Глеб?

— Жэніцца.

— А я марыла пасватаць яму сваю Зою.

— З Ірынай у ix даўняя любоў.

— Ведаю.

— Дык чаму ж марыла?

— Ay наш час ніхто не верыць ў такую дваранскую вернасць. Барыс прыляціць?