Литвек - электронная библиотека >> Янка Брыль >> Современная проза >> Блакітны зніч [Лірычнае] >> страница 16
ў яе заўсёды было неаспрэчнае першае месца. Адзін раз, дома, так i назвала яго — сваім анёлам, a другі раз нават i цмокнула здалёк паветраным пацалункам. Хапала пяшчотнасці i да малодшай унучкі, Волечкі, для ўнукаў Мішы i Антона, з павагай i сімпатыяй адносілася да нявесткі, Андрэевай Ніны, хоць i была з ёю на «вы», да Данусінага мужа Колі i Міхасёвай жоначкі Машы. Я з пэўнай трывогай i рэўнасцю назіраў, калі ж яна аддасць належнае нашай найпершай, i быў па-бацькоўску ўсцешаны, як яна ўранні свайго апошняга дня, калі Галя дзяжурыла пры ёй, абнялаяе сваёй жывою праваю рукою i моўчкі прыгалубіла стомленую за ноч, ужо й не зусім маладую ды здаровую дачушку...

Калі яе ўжо ў Мінску, пасля Карэлічаў з рэанімацыі перавялі ў агульную неўралагічную палату, сын прывёз мяне туды. Прысеўшы каля яе, я стрымана глядзеў, у думках шукаючы першых слоў, а яна тут у першых словах нават i гумар дала: «Пайду па малако!» Усе нашы дваццаць дачных гадоў гэта быў мой абавязак: хадзіць у пасёлак па ранішні ўдой, паўтара кіламетра туды i столькі ж назад. А сёлета, калі я вярнуўся пасля месячнага знаходжання ў бальніцы, падмацаваны стымулятарам, i пачаў як быццам нанова вучыцца хадзіць, ужо з кіёчкам, яна, нягледзячы ні на якія пратэсты i просьбы, пазбавіла мяне i таго абавязку. Хоць ёй самой i ў кухні, i ў градах работы па-ранейшаму хапала. I яшчэ ў яе, як мне дочкі сказалі, было пра мяне i такое: «Наш бацька аптыміст, а я песімістка. Я аптымістка толькі ў лесе, калі я зусім адна». Toe, чаго i я, i ўсе мы колькі ўжо гадоў баяліся. Па ягады, а тым больш па грыбы яна выходзіла пасля снедання i ледзь не да адвячорка снавала ў любым, толькі самой вядомым напрамку ляснога акружэння, i на ўсе просьбы мае i неаслабны неспакой («Дзе я буду цябе шукаць?! Тут мне i верталёт не паможа! Падумала б!..») адказвала бадзёранькім развітальным словам ці толькі ўзмахам рукі. Яшчэ яна сказала дочкам у бальніцы, што са мною ў яе будзе гутарка. I я чакаў той гутаркі, часам нават i з рэўнасцю да дзяцей i ўнукаў разважаючыся тым, што гэта, відаць, нармальна ў параўнанні з шасцю дзесяткамі гадоў нашай з ёю сумеснай долі, калі, вядома ж, як i ў кожнай чалавечай пары, здаралася i па-рознаму. Нейкай выключнай гутаркі, пра якую яна намякала, на жаль, не адбылося. Быў моцны поціск правай, не спаралізаванай рукі, было маўчанне i мой нястрымны, страшны i шчаслівы плач...

He ўсё сказалася...

Kaлi яна ў свой перадапошні дзень пачала час ад часу пашкрэбваць кіпцямі вольнай рукі па белым чахле коўдры на грудзях, я прыгадаў трывожную народную прыкмету. A назаўтра яна ўжо нямоцна, i раз, i два, i некалькі разоў брала маю руку, жменя ў жменю, а я яшчэ ўсё не верыў у развітанне, аднак i помніў што пра такое чуў ад іншых — так хочацца роднай рукі...

У трох паважаных газетах, беларускай «Нашай Ніве», жыдоўскім «Авиве» i татарскім «Жыцці» надрукаваны цёплыя, прыгожа i мудра шчодрыя спачуванні. На з'ездзе Таварыства беларускай мовы i яна была ўшанавана мінутай маўчання, разам з усімі тымі, каго не стала паміж папярэднім i гэтым з'ездамі. Спачуванняў у так знаёмых вузкіх, падоўжных рамачках, пісьмаў i тэлеграм, тэлефонных званкоў i слоў пры сустрэчах — добрая сотня. Усім я падзякаваў, то пісьмова, то вусна. Паімепна нікога не называю. Беларусы, рускія, жыды, палякі, татары, адзін славак — перш за ўсё — людзі, розныя па ўзросту i прафесіях, мінчане i землякі з Наваградчыны, блізкія з іншых куткоў Беларусі, з Расіі, Польшчы i Літвы, — хто змог неяк даведацца.

Спачуванні адрасаваны нам, мне i сям'і, аднак праз шчырасць іхнюю зноў ды зноў бачыўся ўсмешлівы воблік нашай найдаражэйшай...

Адна з яе даўніх сябровак, ужо слабенькая равесніца, па тэлефоне, плачучы, i раіла, i прасіла мяне напісаць пра яе, сказаўшы i паўтарыўшы двойчы: «Прыгожа, светла напісаць. Ніна Міхайлаўна... Ніначка... гэтага вартая!..»

Сяброўка нашай сям'і з маладых, вярнуўшыся з замежнай паездкі праз два тыдні пасля пахавання, папрасіла мяне паехаць з ёю на могілкі. З кветкамі i знічамі, як у католікаў аднак не з адкрытым стэарынавым агеньчыкам у кардонным сподку, а пад блакітным пластмасавым каптурыкам.

Яны гарэлі, а я глядзеу на ix, упершыню такіх для мяне. Зняўшы шапку пад золкае церушэнне недарэчнага дажджу, з пашанай бачыў на вуснах сяброўкі шэпт яе шчырай малітвы, a ў сціпленькай красе блакітна ўрачыстых знічаў каля букета новых кветак у душы ажывала, жыло адчуванне высокага, чыстага, вечнага неба сусвету над змрочна прыціснутай хмарамі грэшнай, любай зямлёю...

Лicтапад 2003

1

Мой, на тры гады старэйшы, брат Міхаіл, самадзейны мастак.

(обратно)

2

Сяброўка па працы, настаўніца матэматыкі.

(обратно)

3

Аповесць, пасланая з партызанскага лесу ў Маскву: «Союз писателей, Максиму Танку».

(обратно)

4

Канчатковая назва апавядання, упершыню надрукаванага ў 1966 годзе, «Кроў на сцяне».

(обратно)

5

Урывак з апавядання “Зладзеі”.

(обратно)

6

«У Забалоцці днее» i «Зялёная школа».

(обратно)

7

У сэнсе купіць, так тады найчасцей гаварылася.

(обратно)

8

Якуб Міско (1911-1981) — журналіст, колішні вучань Віленскай беларускай гімназіі, удзельнік заходнебеларускага падполля, вязень санацыйных турмаў. Сябар Таўлая, а потым i наш.

(обратно)

9

Люся, Лідзія Сяргееўна, удава Таўлая, карэктар. Мы дзвюма сем'ямі жылі ў адной чатырохпакаёвай кватэры.

(обратно)

10

Ён працаваў тады намеснікам старшыні калгаса.

(обратно)

11

Велікаваты спіс англійскіх падручнікаў, патрэбных студэнтцы другога курса інстытута замежных моў.

(обратно)

12

«Сцежка-дарожка».

(обратно)

13

Ён працаваў тады ў Карэлічах, аб'яднаных з Мірам у адзін раён, узначальваў сельскае будаўнідтва.

(обратно)

14

Мура, Марыя, Нініна старэйшая сястра. Міша мой брат, друг i швагер.

(обратно)

15

Канчатковая назва «Птушкі i гнёзды».

(обратно)

16

«Птушак i гнёздаў» у часопісным варыянце 1963 года.

(обратно)

17

Намеснік Твардоўскага ў часопісе «Новый мир».

(обратно)

18

Дзмітрый Кавалёў (1915-1977), рускі паэт i перакладчык.

(обратно)
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в Литвек