ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Татьяна Владимировна Мужицкая - Мне все льзя - читать в ЛитвекБестселлер - Жоэль Диккер - Книга Балтиморов - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Клир - Атомные привычки - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Грахоўскі >> Современная проза >> Дзве аповесці >> страница 128
прыгожым твары маладзіцы цяклі слёзы. Параска загаласіла i выскачыла з воласці.

Над ганкам трапятаў трошкі палінялы за лета той самы чырвоны сцяг, які некалі Аляксандр прынёс у салдацкім мяшэчку.

Нізка над пыльным полем павісла барвовае сонца. Блішчалі барозны тлустай, перавернутай плугамі раллі. Не ведаючы, куды кінуцца, Параска вузкай мяжою пабегла за сяло. Цупкае сухое бадыллё хвастала ногі, слёзы i сонца сляпілі вочы.

Нa мяккай раллі роўным ланцугом ішло чалавек дваццаць сейбітаў, без шапак, у чыстых палатняных кашулях. Яны спорна махалі рукамі, i зярняты, нібы кроплі залатога даждліу, падалі на зямлю. Здавалася, сейбіты ідуць у зіхатлівым коле вялікага сонца. Следам у ружаватым пыле калываліся постаці баранавальшчыкаў. Параска падбегла да свайго Васілыса. Маленькі запылены мужычок у зрэбных штоніках ледзь паспяваў за канём. Параска хацела выцерці слёзы, але толькі размазала ix па шчоках.

— Ты чаго, мама?

— Прыбегла паглядзець, як ты тут упраўляешся.

— Не, плакала чаго?

— Ад радасці, сынок. Бач, зямлі цяпер колькі ў нас. Слабоду заваявалі, i ты ўжо работнікам стаў.

— А болей яе ніхто не адбярэ? — паганяючы каня, запытаў Васілёк.

— Хіба ж ты аддасі каму? — ідучы побач з сынам, запытала Параска. Васілёк памаўчаў.

— Хто гэта аддасць?

Параска ўсміхнулася, узяла з сынавых рук лейцы.

Калі зайшло сонца, камунары дасеялі жыта.

1966-1967 гг.

БІЯГРАФІЧНАЯ ДАВЕДКА


Сяргей Грахоўскі нарадзіўся 24 верасня 191З года ў в. Нобель былога Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Ровенская вобл., УССР).

У 1914 годзе разам з маці пераехаў у м. Глуск. Там скончыў сямігодку. У 1930-1931 гадах працаваў рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце.

Друкавацца пачаў у 1926 годзе ў дзіцячым часопісе «Беларускі піянер», а затым у бабруйскіх i рэспубліканскіх выданнях.

У 1935 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага Вышэйшага пецінстытута імя Горкага. Працаваў на Беларускім радыё, настаўнічаў у школах на Случчыне i ў Новасібірскай вобласці.

С. Грахоўскі — аўтар зборнікаў верша ў «Дзень нараджэння» (1959 г.), «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Зазімак» (1976), «Зачараванасць» (1978). С. Грахоўскаму належаць кнігі прозы: зборнік апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1968), «Гарачае лета» (1974), «Ранні снег» (1975), «Суровая дабрата» (1977). Многія кнігі паэзіі і прозы С. Грахоўскага выходзілі ў выдавецтвах Масквы i ў перакладзе на мовы братніх народаў. Некалькі кніг паэзіі i прозы адрасавана самым маленькім i юным чытачам.

Па аповесці «Рудабельская рэспубліка» на кінастудыі «Беларусьфільм» створана мастацкая карціна, у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы i Гомельскім абласным тэатры пастаўлены спектаклі па гэтай аповесці. С. Грахоўскі шмат працуе над перакладамі паэзіі i прозы.

1

Баская (сібірскі дыялект) — прыгожая.

(обратно)

2

Паужын — сібірскі полудзень.

(обратно)

3

«Штодзённы лісток». Адзін час газету рэдагавалі Ян Райніс i Пятро Стучка.

(обратно)

4

Бэрэ, хадзі сюды! (яўр.)

(обратно)

5

Да пабачэння (ням.)

(обратно)

6

Ідзі! (ням.)

(обратно)

7

Свіны смурод (ням.)

(обратно)

8

Што кажа гэты селянін? (ням.)

(обратно)

9

Ён кажа, што кааперацыя — гэта добра (ням.)

(обратно)

10

Добра, вельмі добра (ням.)

(обратно)

11

Да пабачэння! (ням.)

(обратно)

12

Едзь! (ням.)

(обратно)

13

Таварышы салдаты! (ням.)

(обратно)

14

Што вы робіце? (ням.)

(обратно)

15

Хто тут? (ням.)

(обратно)

16

Мы камуністы. Едзьце дахаты, у Германію (ням.)

(обратно)

17

Няхай жыве нямецкая рэвалюцыя! Шчаслівай дарогі, таварышы! (ням.)

(обратно)

18

Упрафарм — Упраўленне фарміравання арміі.

(обратно)
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Аллен Карр - Легкий способ бросить пить - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Пространство вариантов - читать в ЛитвекБестселлер - Радислав Иванович Гандапас - Камасутра для оратора. Десять глав о том, как получать и доставлять максимальное удовольствие, выступая публично. - читать в Литвек