Литвек - электронная библиотека >> Аляксандар Лукашук >> Биографии и Мемуары >> За кiпучай чэкiсцкай работай >> страница 3
значыць, падпяваць, хістацца ўсьлед за генэральнай лініяй партыі.)

У Старобінскім райаддзеле, апроч начальніка, працавалі яшчэ два апэратыўныя работнікі, Казлоў і Карнееў. Яны вялі апэратыўную распрацоўку, зьбіралі агентурныя зьвесткі і давалі матэрыялы Гарбачэўскаму на подпіс. Апроч таго, начальнік райаддзелу асабіста вёў сьледчыя справы, дапытваў, дамагаўся хуткіх і поўных прызнанняў; яго падследныя звычайна ішлі па «першай катэгорыі».

Трыццаціпяцігадовы жыхар памежнага Старобінскага раёну, старшыня Чэпелеўскага сельсавету Сьцяпан Белавец пісаў лісты да маці і таму, на думку начальніка райаддзелу НКВД, несумненна падпадаў пад гэтую катэгорыю. У сакрэтнай даведцы, на падставе якой начальнік падпісваў ордэр, пазначаная непасрэдная прычына арышту: «У Польшчы пражываюць сваякі Белаўца — маці і стрыечныя браты. Меў сувязь са сваякамі шляхам перапіскі».

Подпіс Гарбачэўскага ўключыў звычайны мэханізм: прыехалі, падпісалі акт, забралі. Невядома, ці пасьпеў Сьцяпан Белавец разьвітацца зь дзесяцігадовым сынам Васілём і пяцьцю дочкамі, ад чатырнаццацігадовай Любы да шасьцігадовай Каці, патлумачыць жонцы, што ён ні ў чым не вінаваты. Яго адвезьлі ў Слуцкую турму. Жонка панесла перадачу, першы раз узялі, а другі адмовілі і сказалі больш не дакучаць — маўляў, арыштаваны памёр.

Ахоўнікі схлусілі. Белавец быў жывы, але яго сапраўды не было ў Слуцку. Мясцовая турма была настолькі перапоўненая ў канцы 1937-га, што канвэер Слуцкай акруговай управы НКВД захлынаўся, не пасьпяваў перапрацоўваць масу чалавечага матэрыялу, якую пастаўлялі райаддзелы. Шпіёны, дывэрсанты, контррэвалюцыянэры, антысаветчыкі вялі прапаганду, спляталіся ў клубкі тэрарыстычных арганізацыяў, рыхтаваліся паліць калгасы, агітавалі супраць заёмаў і іншых мерапрыемстваў савецкай улады. Райаддзелы давалі па два-тры выкрыцьці ворагаў у дзень на супрацоўніка, некаторыя давалі па пяць. Тыя, хто падпісаў прызнанне, у турме звычайна затрымліваліся нядоўга — лясоў пад Слуцкам хапала, камэнданцкая каманда добра адпрацавала свае маршруты. І ўсё ж сустракаліся аб'ектыўныя цяжкасці: у камару, разьлічаную на пяць чалавек, ніяк не ўдавалася заштурхнуць больш за дваццаць. Некаторых трэба было вадзіць на допыты, часам карміць, па пары тыдняў чакаць пастановаў тройкі альбо асобай нарады. У канцы 1937-га частку арыштаваных са Слуцкай турмы перавялі ў большую Магілёўскую.

Перавезьлі ў Магілёў і Сьцяпана Белаўца. Першы запіс зьявіўся ў ягонай справе больш чым праз два месяцы пасьля арышту. Пратакол допыту кароткі і можна прывесьці яго цалкам:

«Пытаньне: Следзтву вядома, што вы зьяўляецеся агентам польразьведорганаў. Раскажыце, калі і кім вы былі завэрбаваныя?

Адказ: Так, я сапраўды зьяўляюся агентам польразьведорганаў. Завэрбаваны я быў у 1934 годзе польскім агентам Казьлянковым Іванам Фёдаравічам. Казьлянкоў стаў даваць мне даручэнні дывэрсійнага характару, г. зн. паліць калгасы, даведацца пра настрой насельніцтва суседніх вёсак і пра эканамічную магутнасьць калгасаў».

Канец пытанняў, канец адказаў. Пасьля ў справе падшытае кароткае абвінаваўчае заключэньне:

«Гэтую справу № 32355 па абвінавачаньню Белаўца (меў жонку і шасьцёра дзяцей) накіраваць на разгляд народнага камісара ўнутраных справаў СССР — Генэральнага камісара ГБ тав. Яжова».

Подпіс опэрупаўнаважанага, які вёў допыт — Гушча, адзнака «Згодны» і подпіс начальніка З-га аддзелу Магілёўскага РА НКВД Давыдзенка зацьвердзіў заключэньне начальнік райаддзелу лейтэнант ГБ Шліфенсон.

Далей да архіўнай справы падшыты апошні, як меркавалі арганізатары камуністычнага будаўніцтва, дакумэнт.

«Выпіска з акту:

Пастанова НКВД СССР і Пракурора СССР ад 14 сьнежня 1937 году (пратакол № 2542) аб расстрэле Белаўца Сьцяпана Андрэевіча прыведзеная ў выкананьне 2 студзеня 1938 году ў горадзе Магілёве. Начальнік 8-га аддзелу УГБ НКВД БССР лейтэнант ГБ Розкін».

Тры з паловай месяцы прайшло ад арышту да расстрэлу Сьцяпана Белаўца. Наступны дакумэнт у ягонай справе зьявіўся толькі праз 23 гады.

У лютым 1960 году сын Белаўца Васіль, якому пад час арышту бацькі было 10 гадоў, напісаў у Вярхоўны Суд СССР прашэньне аб ягонай рэабілітацыі. У лісьце ёсьць такія радкі: «У канцы 1937 году маці панесла перадачу і перадачу ўзялі, але пры другім звароце ў канцы 1937 году работнікі Слуцкай турмы паведамілі, што бацька мой памёр. Мая маці памерла ў 1947 годзе ад пароку сэрца і мы, шасьцёра дзяцей, выхоўваліся як даводзілася, бо дапамогі нам ніякай не давалі. Прашу Вярхоўны Суд разгледзець маю просьбу і аднавіць у правах пасьмяротна майго бацьку…»

Ліст сына пераслалі ў тую самую арганізацыю, якая забіла бацьку. Там яго падшылі да справы з допытам, абвінаваўчым заключэньнем і актам расстрэлу. Сын і бацька зноў былі побач, як і ў той верасьнёўскі дзень 1937-га, калі чэкісты ўвайшлі ў іхную хату. Аднак і празь дзесяцігодзьдзі пад грыфам «сакрэтна» дзяржбясьпека працягвала сваю лінію. У красавіку 1960-га сына, які жыў у Пінску, выклікалі ў мясцовы райаддзел КГБ. Пра тое, што там яму сказалі, Васіль Белавец пісаў ужо вайсковаму пракурору Беларусі:

«Работнік КГБ мне паведаміў, што мой бацька Белавец Сьцяпан, асуджаны ў 1937 годзе да 10 гадоў пазбаўлення волі, памёр у тым жа годзе ад грыпозных ускладненняў і што дадзены факт сьмерці зарэгістраваны ў Старобінскім райбюро ЗАГС. За гэтае паведамленне і чульлівыя адносіны да запытаў працоўных я ад душы дзякую. Але я прасіў аб рэабілітацыі бацькі…»

Эпідэмія «грыпу» 1937 году, мяркуючы паводле адказаў у 1960-м, і праз чвэрць стагодзьдзя працягвала выклікаць ускладненьні. Васіль Белавец яшчэ толькі зьбіраўся напісаць у Вайсковую пракуратуру — відавочна, з падказкі КГБ, як органы ўзяліся за работу. 7 красавіка 1960 году зь Менску паляцела аж 13 сакрэтных, з грыфам «Ліцер «А», запытаў з аднолькавым тэкстам:

«Прашу Вас даць указаньне праверыць па ўліках агентуру былой буржуазнай Польшчы (далей у стандартным бланку ішоў прабел) Сьцяпана Белаўца і паведаміць кампраматэрыялы, якія маюцца на яго».

Запыты адрасаваліся ў Цэнтральны дзяржаўны асобы архіў МУС СССР, у аддзел сакрэтных фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіву Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР, у Менскі абласны архіў, у апэратыўна-даведачную картатэку 1-га спэцаддзелу МУС БССР, у картатэку фонду архіўных сьледчых справаў на асобаў, зьнятых з уліку ў КГБ пры Савеце Міністраў БССР, іншыя арганізацыі. «Ліцер «А»» там, безумоўна, паважалі — адказы паступілі на працягу тыдня. Як і запыты, яны насілі мэханізаваны характар — пячатка з кароткім тэкстам, маўляў, у сьпісах ня значыцца.

У ліпені супрацоўнікі КГБ выехалі ў вёску Чэпелі і апыталі
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Татьяна Владимировна Мужицкая - Теория невероятности - читать в ЛитвекБестселлер - Стефан Анхем - Жертва без лица - читать в ЛитвекБестселлер - Андреас Грубер - Сказка о смерти - читать в ЛитвекБестселлер - Сью Джонсон - Обними меня крепче. 7 диалогов для любви на всю жизнь - читать в ЛитвекБестселлер - Шамиль Аляутдинов - Триллионер думает - читать в ЛитвекБестселлер - Экхарт Толле - The Power of Now. Сила настоящего - читать в ЛитвекБестселлер - Бернард Вербер - Ящик Пандоры - читать в ЛитвекБестселлер - Эдвард Станиславович Радзинский - Бабье царство. Русский парадокс - читать в Литвек