Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Карпюк >> Современная проза >> Сучасны канфлікт >> страница 3
выдавецтва, перапісваў разоў з трыццаць! На гэты раз, калі яму «пішацца», ён нібы адыходзіць ад мяне і дзяцей на цэлыя тыдні, месяцы ды лунае ў нейкім іншым свеце.

Зрэшты, калі і не піша, то з Косці карысць малая. Жыццё для яго — матэрыял для сваёй працы. У інстытуце ён дзень і ноч прападаў са студэнтамі. Думала, пойдзе ў творчы водпуск, будзе іначай.

Вось — ён дома. А што змянілася?

Я ведаю, я ўпэўнена: колькасць патрачанага чалавекам часу на рабоце залежыць не ад пасады, узросту — ад характару. Толькі настойлівасць ды ўпартасць даюць вынік. Але ж — як звыкнуцца з паводзінамі мужа?

Ён фанатык сваёй справы. Часта, бывае, пасваруся, нагавару непрыемнага, як вось зараз, аднак жа самы паважаны для мяне чалавек — мой Косця. Яго ўпартасці хапіла б на некалькі чалавек. Мне б яе крыху!..

Іду ў пакой да дзяцей, разумеючы, што раззлавалася на мужа дарма.

— Ма-амачка прыйшла! — кідаецца да мяне сын.— Што прынесла?

— Марынцы лякарства.

— Якое?

— Стрэптацыд.

— Стр-р-р... Стр-р-рыцып?.. Гы, як песня! Цып-цып, мае касаткі, цып-цып-цып, мае цыпляткі!..

— Ах, вы-ыдумшчык ты мой! — хапаю сына ў абдымкі, удыхаю родны, мілы пах: эх, дзеці, што можа быць даражэй на свеце за вас?!

— Ма-ам, а Віця не даваў рабіць мне ўрокі!

— Чаму, сынок?

— А оты я ўжо ўмею гавар-р-рыць з закрытымі вачыма!..

— Не слу-ухай, мама, ён зубы загаворвае!

— А чаму мая пудра рассыпана на стале?

Сын вінавата адводзіць вочы.

— Ён кляксу пасадзіў на сурвэтку і засыпаў яе, каб ты не бачыла! — кажа Марынка.

— Няпр-р-раўда!

— А хто мне чарніліцу перакуліў?

— А ты што на мяне казала?

I пайшло, паехала! Эх, мілыя бунтары мае!.. Неяк памірыла іх.

Узялася за падручнік, каб падрыхтавацца да ўрока; пасля абеду трэба ісці зноў.

— Мама, табе сёння зноў трэ на Пецеў савет?

— Педсавет.

— Не хадзі-і...

— Не, педсавета ў мяне няма. Увесь вечар буду з вамі. Толькі загляну ў школу, правяду адзін урок з дзеткамі.

Сын відавочна радуецца.

— Ма, а Тамарка, што ў замыкальную школу ходзіць, ударыла тут,— Віця паказвае на локаць,— і кажа: калена пабіла!

— У музыкальную, дурненькі, у музыкальную!


3.

Хатняя работніца Тося просіць прыдумаць пісьмо свайму кавалеру ў Карэлію. Тося высылае іх заўсёды даплатнымі. Па яе просьбе раблю пад тэкстам прыпіску: «Ляці, маё пісьмо, ляці, а ты, Мішачка, рубель паштару за яго плаці!» Кажа, што каб выйсці замуж, трэба ўладкавацца афіцыянткай у Дом афіцэраў, але больш там у сталовую не набіраюць. Не, тут мне не падрыхтавацца.

Прашу Тосю даварыць абед, бяру партфель і выходжу.

На падворку бялеюць там-сям лісткі Косцевай паперы, яе хапае дзецям усяго двара на караблікі ды самалёцікі.

Пасярод нашага двара — альтанка, абвітая гарошкам. У альтанцы — у цёмна-сініх плашчах і саламяных капелюшах — мужчыны ляскаюць костачкамі даміно. Пад сцяной на лаўцы грэюцца на сонцы суседкі. Машчуся непадалёк ад іх, паглыбляюся ў кніжку.

Абрыўкі размоў адной і другой кампаній далятаюць да мяне.

— Дзе быў вечарам, Нікіціч?

— Дуплет!.. Учора?

— Ага!

— У гасцях.

— Ну і як?

— О, далі мы там!

— ...У мяне муж такі харошы, такі харошы, мы так добра з ім жывём, так ладзім...

— Пуста!

— ...Што хачу, тое сабе і куплю...

— Мі-іма!

— Мі-іма!

— I я!..

— ...Хачу сукенку — куплю сукенку, хачу дзве — куплю дзве, хачу футра — будзе футра...

— Канец! Здавай!

Ігракі ажыўляюцца, уздыхаюць. Нехта з лёскатам перамешвае костачкі. Цяпер чуваць толькі жанчын.

— А мой захварэў. Няма горшай бяды, як хворы мужык у доме. Скардзіцца, уздыхае, крэхча, каб толькі звярнуць на сябе ўвагу. То таго хоча, то сяго, а дасі —у рот не бярэ! Паспрабуй скажы, што ў яго — нічога сур'ёзнага!

— Я свайго ў такім выпадку кладу ў ложак.

— Гэтак і я раблю. Яшчэ мой любіць, каб класці сілай, нават упіраецца. Пакладу, пастаўлю градуснік, а там — трыццаць сем і дзве дзесятых! Бедны, які ён тады засмучоны! Угаворваю, што грып з такой тэмпературай якраз найгоршы. Супакойваецца тады. Ухутаю, як дзіця,— спі! Сяджу і зубы загаворваю: «Нічога, хутка паправішся...» Ох, такі тады даверлівы, пацешны, ціхі — смех і гора!

— Але ці даглядае ён вас?

— Э-э, дзе вы бачылі! Толькі тады, калі ў яго няўдачы на службе...

— Во-во!

У нядзелю гэтыя жанчьшы з мужамі панадзяваюць габардзінавыя паліто, прыбяруць дзяцей, пабяруцца за рукі і чынна пойдуць на самую людную вуліцу шпацыраваць. Дзеці вырываюцца, мацяркі трымаюць іх і роблена ўсміхаюцца знаёмым. Я бачу наскрозь сэнс такіх рытуалаў. А сама люблю паходы ў лес, на поле. Але калі Косця дома і ў нядзелю карпее над сваімі паперамі, а я, самотная, спатыкаю на вуліцы гэтыя прыкладна-паказальныя сем'і, то часам бывае вельмі сумна і прыкра. Бо чалавек — істота, у жыцці якой шмат месца займае неабходнасць эмацыянальнай сувязі з другім чалавекам, патрэбнасць з ім размаўляць і радавацца, шукаць у ім падтрымкі і разумення.

Вось і цяпер мяне кранае штосьці, як бы зайздрасць.

— Яшчэ раз дуплет! — зноў заладзілі ігракі.

— Прыемна, калі добра жывеш з мужам,— пазяхае з сумам другая жанчына.

— Салям алейкум, трымай тройку!

— ...А мне трэ дошку на кухню раздабыць...— пазяхае трэцяя суседка.— О-оэ-эх!..

— Алейкум салям, шэсць!

— Міма!

— ...Паліцу трэ зрабіць на посуд... Хадзіла ўчора ў домаўпраўленне, а там сказалі—дошак няма! Тады я заявіла: не дасцё — напішу самой Валянціне Церашковай, будзеце тады, бюракраты, ведаць! Так ім прама і рубанула! А чаго мне баяцца? От яшчэ — маўчы перад усялякім!..

— Гатова!

— Чорт, рыба!

— Фу ты!..

— Цяпер раздавай ты!.. Дык мы там пяць бутэлек чарніла, тры — каньяку выжлукцілі!..

— Ну і далі-і!

— О-о — на ўсю катушку!.. Божа!

Яны — з пароды людзей, якія на рабоце толькі і лічаць свой стаж працоўны, каб хутчэй пайсці на так званы адпачынак. I вось адпачываюць!.. Які далёкі ад гэтага Косця!

Няўжо і мой незнаёмец па натуры такі? Я ж яго зусім-зусім пе ведаю!

Бр-р-р! — калоціць мяне ўсю.

Чагосьці трывожуся.

З дома вылятае Віця. Я забылася сказаць, ён толькі гэтымі днямі навучыўся вымаўляць «р» і з радасным смакаваннем паўтарае яго дзе трэба і не трэба. Сын мяне не бачыць і зацягвае па ўвесь падворак:

— Вррррагу не сдается наш горррдый «Варряг», прррощай, Антони-ина Петрррровна!.. Толік, даць табе жалезнага шоўку?

— Нясі!

— Не, хадзі ты сюды! Ён у мяне пад ганкам ляжыць, я туды не падлезу адзін!

Хочацца зноў
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Макс Фрай - Лабиринт Мёнина - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Евгеньевич Голованов - Дальняя бомбардировочная... - читать в ЛитвекБестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Константинович Тарасов - Технология жизни. Книга для героев - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в Литвек