Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Карпюк >> Современная проза и др. >> Выбраныя творы >> страница 166
ідэю гвораў. У ix жыве, пераліваецца моўнымі фарбамі сакавітая беларуская мова — негіаўторнагродзенская, дынамічная, свежая, як раса.

Зараз мы ўсе перажываем час, калі ў шалёным віры падзей нібы пераціраюцца i канаюць усе ранейшыя культурніцкія i духоўныя каштоўнасці. Але мне верыцца — у беларускай літаратуры назаўжды застанецца лепшае са створанага гродзенскім рамантыкам Аляксеем Карпюком...

Верасень 2005 г.


Ніна ЛЯШЧОНАК,

навуковы супрацоўнік

Гродзенскага дзяржаўнага музея

гісторыі рэлігіі


ЗАЎТРА ЗАЎСЁДЫ ПОЗНА

Аляксей Нічыпаравіч Карпюк! Гэта асаблівая старонка ў гісторыі музея.

Ён быў нашым першым дырэктарам у Горадні, нашым бацькам, сябрам, паплечнікам.

Ён навучыў нас шырыні мыслення, самастойнасці i незалежнасці, чаго потым нам не маглі дараваць.

Ён навучыў нас не баяцца міністраў i чыноўнікаў. Ён навучыў нас збірацца ў камандзіроўку за хвіліны, у экспедыцыю — за некалькі гадзін.

Ён быў для нас эталонам учынкаў i паводзінаў. Ён ніколі не патра баваў вынікаў працы, ён давяраў нам i верыў у нас.

Ён навучыў нас глядзець, бачыць, думаць i аналізаваць, навучыў любіць нашу справу. Ён не цярпеў маруднасці, тугадумства, быў як маланка, здавалася, ён не хадзіў, a лятаў. Неаднойчы камунебудзь казаў: «Харошая вы жанчына, вось толькі павольна ідзяце».

Ён усё рабіў імкліва, хутка i адразу. Ніколі не адкладваў на потым, на дзень апошні. Ён быў шчыры i просты. Ён умеў дарыць радасць. Ён ніколі не быў стомленым, старым, хворым. Здаецца, аднойчы ўцёк з бальніцы праз адчыненае вакно.

Яго кнігамі мы зачытваліся i неаднойчы пыталіся: гэта вы пра сябе? Аляксей Нічыпаравіч нічога не адказваў, толькі загадкава ўсміхаўся.

А як ён размаўляў! Якая бліскучая, высакародная мова.

А як ён умеў жартаваць! Як мог смяяцца!

Усе святы ў музеі мы святкавалі разам з нашым дырэктарам. Ён апекаваў нас, клапаціўся, знаёміў з пісьменнікамі i мастакамі, з ціка вымі людзьмі. Гэта Аляксей Нічыпаравіч нас пазнаёміў з Уладзімірам Караткевічам, які падчас сустрэчы сказаў: «Гадоў 15 назад паганяў бы я вас па Наваградчыне, вы б у мяне як міленькая ведалі беларускую мову». Чалавек неардынарны, ён апярэдзіў свой час.

Нам проста пашанцавала ў жыцці, таму што лес даў нам такога дырэктара. Але лес яго i забраў. Назаўсёды. Аляксей Нічыпаравіч пай шоў ад нас, а мы мусілі працаваць далей, ствараць экспазіцыю, але на працягу некалькіх гадоў мы адчувалі яго маральную падтрымку.


ЛІСТ ВАСІЛЯ БЫКАВА ДА ІНЫ КАРПЮК

6 студзеня 1993 г.

Дарагая Іна Анатольеўна, атрымаў Ваша маларадаснае пісьмо, якое навеяла i на мяне разам з успамінамі вялікі сум. Канешне, Аляксей i ягоны лес — цяжкі, драматычны лес беларускага пісьменніка, надзеленага чуйным сэрнам. Аляксей меў усе магчымасці, каб добра ўладкавацца ў жыцці, жыць бязбедна, зрабіць кар'еру. I калі ён не зрабіў таго, дык па прычыне свайго сумленнага сэрца, якое балела не толькі за сябе ці за сваё. А яшчэ i за людское, за народнае. З тае прычыны i ўсе ягоныя беды, якія (я ўпэўнены ў гэтым) нарэшце i звялі яго ў магілу. [...]

Вельмі шкадую, што мне не ўдалося прыехаць на пахаванне — на пярэдадні ноччу мяне дапякла арытмія, i я раніцай нерашыўся пускацца ў дарогу, — М. Ткачоў паехаў без мяне. Увосень быў у Гародні, з'ездзіў на могілкі... Не спадабалася мне месца Аляксеевай магілкі — увогуле месца добрае, але ззаду за начальствам, як у прэзідыуме ў другім радзе, для другарадных начальнікаў. А так на пагорачку, гэта добра. Хаця, канешне, трэба б далей ад тых, з кім Аляксей ваяваў усё жыццё i якія яго ненавідзелі. Хіба што, як вядома, смерць ураўнівае. Але ж...

Цяпер такая справа, Іна Анатольеўна. Пасля Аляксея, канешне, засталося шмат напер — запісаў, чарнавікоў i г. д. Трэба ix большмеиш разабраць i здаць у літаратурны архіў у Мінску, яны там прывядуць усё ў надежны стан, i тое будзе захоўвацца для будучых даеледчыкаў. I для гісторыі. Гэта ўвогуле важна. Цікавасць i ўвага да А. Карпюка будзе з часам расці, гэта пэўна. Як яна ўспыхнула да Л. Геніюш, што пры жыцці піхто не хацеў заўважаць. [...]

Я вельмі жадаго Вам, дарагая Іна, трымацца якнебудзь. I прыві танне Вашым рабятам. З павагай i шчырасцю

Васіль.


КАМЕНТАР


Творчасць Аляксея Нічыпаравіча Карпюка была прызнана чытачамі сучаснікамі, аднак дагэтуль не стала прадметам сур'ёзнага навуковага асэнсавання. (Выключэннем з'яўляюцца глыбока змястоўныя крытычныя артыкулы і мемуарныя нарысы пра пісьменніка сябра яго юнацтва, вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Калесніка.) Адсутнічае поўная бібліяграфія выданняў пісьменніка і публікацый пра яго жыццё і творчасць; прысвечаны А. Н. Карпюку раздзел у трэцім томе вядомага шматтомнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» ўжо састарэлы (выйшаў у 1994 г, быў падрыхтавапы значна раней, прычым утрымлівае сур'ёзныя прабелы). Не напісана і поўная біяграфія пісьменніка. Вядома, што матэрыялы да яе збіраў вядомы гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Валерый Задаля (1953-2007), аднак ён не скончыў сваёй працы.

Гэтая кніга «Выбраных твораў» Аляксея Карпюка павінна паказаць сучаснаму чытачу яго як мастака і чалавека. Менавіта таму яго мастацкая проза прадстаўлена ў дадзеным томе вяршынным творам — аповесцю «Данута», якая лічыцца адной з лепшых аповесцяў пра каханне, напісаных на беларускай мове.

Перад укладальнікам стаяла задача: «Выбраныя творы» былі б няпоўнымі, калі б у кнізе не быў змешчаны раман «Вершалінскі рай», найбольш спелы з раманаў Карпюка, што паказвае яго як гістарычнага пісьменніка і сацыяльнага мысляра. Але тады аб'ём тома перавысіў бы дапушчальны стандарт. У выніку кансультацый з рэдакцыйнай радай серыі «Беларускі кнігазбор» і з сям'ёй пісьменніка было вырашана апублікаваць п'есу «Канец свету», напісаную А. Н. Карпюком паводле рамана для народнага тэатра, аднак так і не пастаўленую ў тэатры і не надрукаваную пры жыцці аўтара. Такім чынам, чытач мае магчымасць пазнаёміцца і з сюжэтам «Вершалінскага раю», і з майстэрствам Карпюка-драматурга.

Мемуарная проза А. Н. Карпюка прадстаўлена яго ўспамінамі «Збавенне ад ілюзій» — пранізлівым дакументам, які ўзрушвае сваёй шчырасцю і суровай самаацэнкай. Верагодна, адзіным адпаведным па сіле ўздзеяння мемуарным тэкстам у беларускай літаратуры XX стагоддзя з'яўляецца «Споведзь» Ларысы Геніюш. Твор «Збавенне ад ілюзій» друкаваўся пры жыцці аўтара на рускай мове ў скарочаным варыянце ў часопісе «Нёман». А. Н. Карпюк планаваў апублікаваць свае ўспаміны і на беларускай мове, на якой яны былі напісаны. Кніга