Литвек - электронная библиотека >> Ігар Бабкоў >> Современная проза >> Адам Клакоцкі і ягоныя цені >> страница 24
ляжыць цьмяны спадзеў, што мова нашая калісьці вымкне зь пялюшак лёгікі й граматыкі на больш пракаветную прастору і тады задушыць усіх сваіх абаронцаў.


8. (усё яшчэ няма думак)


9. Сэміятычным ключом да аналізу тэкстуальнасьці гэтае кнігі можа стацца праблема матываванасьці знака. Як мы памятаем, клясычная сэміялёгія настойвае на тым, што знак матываваны адвольна, але сыстэмна. Знакі гэтае кнігі — клясычныя клінамэны, якія імкнуцца забыцца на ўсе магчымыя матывацыі ў сваёй уласнай неабвержна-галюцынагеннай прысутнасьці. Тэма доктарскай дысэртацыі магла б гучаць: «Адам Клакоцкі: сэміятычны аспэкт галюцынагеннай прысутнасьці знака».


10. Таму, хто мае намер патануць у гэтых тэкстах, ня будзе патрэбная аніякая сэміялёгія.

Ігар Бабкоў


Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне філасофіі). Працуе ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Займаецца кампаратыўнай філасофіяй і гісторыяй ідэй. Выкладае ва ўніверсітэтах Мінска і Вільні. Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Браў удзел у аднаўленні газеты “Наша Ніва” на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў “Беларускага калегіума”, выдаваў і рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Лаўрэат прэміяў “Гліняны Велес”, “Залатая літара”, “Залаты апостраф”. Фіналіст сярэднееўрапейскай прэміі Angelus (Вроцлаў).

Празаічныя творы, вершы і эсэ Ігара Бабкова перакладзеныя на польскую, украінскую, літоўскую, англійскую, нямецкую, чэшскую й вугорскую мовы. З’яўляецца аўтарам тэкстаў да песень гурта “Новае Неба”. Упершыню раман “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” быў выдадзены ў 2001 годзе.


Іншыя творы Ігара Бабкова:


Solus Rex.

Вершы


Герой вайны за празрыстасьць.

Вершы


Філязофія Яна Сьнядэцкага.


Каралеўства Беларусь.

Вытлумачэньнi ру[i]наў.

Эсэістыка


Засынаць, прачынацца,

слухаць галасы рыб.

Паэзія


Партрэт мастака, нябачны ў сутонні

(рыхтуецца да друку). Раман


ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Джули Старр - Полное руководство по методам, принципам и навыкам персонального коучинга - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Гэлбрейт - На службе зла - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Николаевич Войнович - Малиновый пеликан - читать в ЛитвекБестселлер - Абрахам Вергезе - Рассечение Стоуна - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Авиатор - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Тору Кийосаки - Богатый папа... Бедный папа... - читать в ЛитвекБестселлер - Михай Чиксентмихайи - В поисках потока. Психология включенности в повседневность - читать в ЛитвекБестселлер - Эмили Нагоски - Как хочет женщина.Мастер-класс по науке секса - читать в Литвек