Литвек - электронная библиотека >> Сяргей Грахоўскі >> Современная проза и др. >> Рудабельская рэспубліка >> страница 5
Скажы ты мне, Ляксандра, хто ж цяпер намі камандаваць будзе? Цара скінулі, міністраў разагналі, гэты аблакацік, кажаш, у спадніцы ўцёк. А без галавы ды без аброці народ, як чарада авечак без барана, разбрыдзецца куды каторы. Дык як яно будзе, а? Без уласці неяк непрывычна.

— Уласць, дзядзька, у народа цяпер. Саветы будуць усім кіраваць. Рабочыя, сяляне, салдаты выбіраюць сваіх дэпутатаў, тыя збіраюцца i рашаюць, што i як рабіць. Саветы цяпер усяму галава.

— А хто ж будзе самы глаўны над тымі Саветамі, каб слухаліся яго, ну... можа, часам пабойваліся. Бо дай чалавеку волю, каб ён рабіў што захоча, паперагрызаюць адзін аднаго. Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, i я на яе прыцэліўся, от i счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш. Не, браце, улась трэба, каб парадак буў.— I стары сціснуў брудны жылаваты кулак.

— На тое бальшавікі i рэвалюцыю рабілі, каб мы самі гаспадарамі над усім былі.

— А хто яны, тыя бальшавікі, скажы ты мне, хлопча? Кажуць, бальшавікі, балыяавікі, хоць бы аднаго пабачыць, што за ён.

— Паглядзі на мяне, дзед.

— I на мяне,— разгладзіў пшанічныя вусы Анупрэй.

Цярэшка палыпаў вачыма, павярнуўся да аднаго, да другога, нібы бачыў ix першы раз, устаў, пачапіў на плечы мяшэчак i першы сышоў з моста.

— А я тады хто? Меншавік? — агрызнуўся ён.

Да дому аставалася вёрст восем.


2.

Хутар Сераброн стаяў у лесе, як у вянку. Наўкруг яго было валок дзесяць дагледжанай i добра ўробленай зямлі. Сярод саду — вялікі дом пад бляшаным дахам, цераз дарогу — абора i доўгі свіран з часанага бруса.

Да веснічак пад'ехала фурманка. З воза саскочыў той самы «абскубаны афіцэрык», якога так i не дабудзіўся Цярэшка ў Ратміравічах, ён счакаў, пакуль усе выйшлі з вагона, забраў свой чамадан i пайшоў наймаць фурманку, каб даехаць дадому. Доўга таргаваўся з упартым дзедам, якімі грашамі яму плаціць. Мікалаеўскіх той не браў, думскіх i керанак за грошы не прызнаваў i ўсё казаў: «От каб золатам, можна было б i падвезці. Гэта ж вярстоў са дваццаць, калі не болей, будзе».

Ледзьве ўмалёгаў яго Казік Ермаліцкі i такі прыехаў да бацькавага дома. Ён ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак i моўчкі пасунуўся да форткі.

З будкі выскачыў велічынёю з добрае цяля руды ваўкадаў і, звонячы па напнутым дроце ланцугом, кінуўся насустрач Казіку. Той адскочыў i прычыніў брамку. Сабака станавіўся на дыбкі, кідаўся з боку ў бок, выскаляючы вялікія жоўтыя іклы, ашыйнік падымаў на хібе цупкую поўсць.

— Пірат, Пірат, што ж ты, дурненькі, сваіх не пазнаеш! — улагоджваў яго Казік. Гэта быў не той Пірат, якога ён некалі гадаваў шчанюком, другі — страшнейшы i большы. Але Казік ведаў, што ўсіх сабак, якія вяліся ў ix двары, бацька інакш не зваў, як Пірат.

I гэты крутнуў хвастом, пераетаў кідацца, але ўсё яшчэ вурчэў i выскаляўся.

У акне нехта паказаўся ў белай хусцінцы i знік. Але з хаты ніхто не выходзіў.

Пірат гыркаў i мітусіўся каля самай форткі. Возьмецца Казік за клямку, а сабака — зноў на дыбкі i заліваецца брэхам.

Ляпнулі i шырока расчыніліся дзверы, на ганак выйшаў бацька. Здавалася, ён паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў.

— Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся i нехаця пасунуўся ў будку.— Што васпану трэба? — спытаў стары, не сыходзячы з ганка.

— Ці не тут жыве Андрэй Ермаліцкі? — захацелася пажартаваць Казіку.

— А каб цябе бог любіў! Няўжо сынок! Анэта, чуеш! Барзджэй сюды! — I стары кінуўся сыну насустрач.

Ён паказытаў Казікаву шчаку калючай барадою, ухапіў цяжкі куфэрак i панёс да ганка. Выціраючы аб фартух рукі, насустрач бегла маці. Яна слізкімі губаMi патыцкалася ў сынаву шчаку i ў цупкія падкручаныя вусікі, пачала смаркацца i выціраць фартухом слёзы.

— A дзіцятка ж маё! Матчыны малітвы дайшлі да ўсявышняга! Дзякаваць богу, што цэлы вярнуўся!

У доме ўсё было так, як i да Казікавага ад'езду. Стаялі два вялізныя, акаваныя жалезнымі шынамі куфры, сточаны шашалем камод, доўгая дубовая канапа. Толькі разлапушыліся фікусы i пазасланялі вокны. Маці бегала ў клець, мітусілася каля прыпечка. На трынозе цвырчэла яечня, бацька кроіў чырвоную, добра завэнджаную паляндвіцу.

Казік у сподняй кашулі плёскаўся i фыркаў над вялікаю мядніцай. ІІотым доўга прычэсваўся перад счарнелым аблузаным люстрам, падбіваў рукою густыя кащтанавыя валасы, падкручваў кароткія вусікі.

— А дзе ж Гэлька? — успомніў ён пра сястру.

— AT, скруцілася дурніца. Ніякага зладу з ёю няма. Можа б, ты паўшчуваў. Я ўжо i лейцамі гразіўся, i замуж хацеў за Невяроўшчыка аддаць, дык i ні блізка. Ушалопалася ў нашага парабка. Можа ж, помніш Івана Кандратавага з Кавалёў? Бясштанік з галадранцаў, а так сабою відны, чубаты i не гультай. Хацеў яго яшчэ да Юр'я прагнаць, дык ушчала так! лямант;

«I павешуся, i ўтаплюся...» Чаго добрага, думаю, i праўда, рукі на сябе, дурніца, наложыць, сораму не абярэшся. I так усім наша дабро вочы коле. А сёння досвіткам у млын разам паехалі. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца. Гэта ж такі госць чаканы i неспадзяваны,

Казік спахмурнеў. Сястру ён пакінуў цыбатым падлеткам, а цяпер, выходзіць,— паненка. Хітры, відаць, гэты парабчук — зачмурыў ёй галаву, а сам на бацькаў хутар аблізваецца. Думаў, больш наследнікаў няма, жывым хацеў пахаваць.

— Парабчука гэтага, тата, каб i духу тут не было,— закамандаваў Казік.— A баіцеся — сам з ім упраўлюся.

— Памажы табе божа, сынок.

Маці заслала велікодны кужэльны абрус, расставіла талеркі, унесла запацелую бутлю вішнёўкі, дастала з палічкі прысадзістыя рубчастыя чаркі.

Сына пасадзілі на кут пад абразы. Побач з Мікалаем-цудатворцам вісеў партрэт «імператара i самадзержца ўсея Русі Мікалая другога». Казік сядзеў у расшпіленым мундзіры. Бацька, наліваючы ў чаркі, не зводзіў з сына вачэй.

— За яго імператарскую вялікасць i ўсю царскую фамілію,— устаўшы, апаражніў Казік сваю чарку. Бацька падняцца не здагадаўся, перакуліў кілішак, крэкнуў i занюхаў мякішам хлеба.

— Сярдзітая, халера, спірытус з панскага бровара.— Стары ўторкнуў на відэлец тоўстую празрыстую скварку i пачаў жагаць. Маці толькі прыгубіла чарку i выскачыла ў кухню.

— Дык што гэта будзе, скажы ты мне, Казічак? Як жыцьмем?

— А што? Жыцьмем, як жылі.

— Рэзрух нейкі пайшоў. Не разбярэш, што да чаго. Рудабельскія галадранцы плявузгаюць, што ўжо i Керанскага скінулі. Якія ж грошы цяпер будуць, скажы ты мне? Кацярынкі ляснулі, керанкамі хоць падатрыся, а я тыя i гэтыя берагу. Пойдуць, няпраўда, i яшчэ ў якой цане будуць.

— Керанскі Аляксандр Фёдаравіч праспаў Расію на царыцыных пярынах, i грошы яго можаце спусціць, пакуль не ўсе йедаюць. А