Литвек - электронная библиотека >> Мікола Цэлеш >> Современная проза >> Хмары над Бацькаўшчынай

Мікола Цэлеш Хмары над Бацькаўшчынай


Палімпсэст, або Ўратуе нітка, што ня будзе рвацца


Ёсьць рукапісы, зьмест якіх сьцярты́

ледзь знаць,      

Ці нат’ другі напісан сэнс бязбожна.

Іх палімпсэстамі прынята здаўна зваць,

І першы іхні змысл пайме ня кожны.

Уладзімер Жылка

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае....

Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку «Хмары над Бацькаўшчынай», -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды.

Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму.

Як шмат напісана ў беларускай савецкай літаратуры пра гэты час, і як мала ў гэтым праўды! Няма сэнсу казаць пра тых, хто адкрыта фальсыфікаваў рэчаіснасьць, падмяняў праўду жыцьця непрыхаванай прапагандысцкай маной. Тыя-ж, хто меў вочы, ня меў голасу, бо цэнзурна-ідэалягічная машына да апошняга ўшчэнт руйнавала нават падабенства праўды. А між тым, не зразумеўшы таго, што адбылося, не данёсшы гэтую праўду да людзей, нельга спадзявацца на новы пасьпяховы ўздым нацыянальнай самасьвядомасьці, на ліквідацыю вынікаў тых трагічных гадоў: хто забывае, не асэнсоўвае мінулае -- асуджаны зноў перажыць яго.

Мікола Цэлеш быў Сьведкам. Ён бачыў, як ідзе заняволеньне сялян, як вытраўляецца з чалавека гаспадар, як планамерна нішчыцца нацыянальная інтэлігенцыя, як рабуюць і расьцягваюць багацьце зямлі беларускай. Нельга сказаць, што сэнс падзей даўся яму лёгка, што разуменьне прыйшло як прасьвятленьне. Але ці не самы цяжкі быў шлях да мужнасьці белае зваць белым, чорнае -- чорным. Так сфармуляваў для сябе Цэлеш прызначэньне інтэлігента, пісьменьніка, беларуса.


Адкрыты ліст Міколы Цэлеша ў рэдакцыю газэты  

«Бацькаўшчына» (16.6.48)

Усякі народ шануе сваю інтэлігенцыю: паэтаў, пісьменьнікаў, артыстаў, мастакоў... Былі ў гісторыі ня раз прыклады, што народ разьбіваў вязьніцы й вызваляў сваіх інтэлігентаў. Былі й такія прыклады, калі каралі й князі хавалі ў сваіх палацах таго ці іншага паэта ці пісьменьніка, які адважыўся сказаць праўду й гэтым выклікаў нянавісьць у пэўнай часткі грамадства.

      Такая пашана да гэтых людзей не таму, што яны рэдкія, іх мала, а таму, што яны, як ніхто больш, бачаць патрэбы свайго народу, бачаць няпраўду і сваёй працай, сваімі творамі стараюцца вывесьці людзей на сьветлы і праўдзівы шлях. У няшчасьці, якое спадае на цэлы народ, гэтыя людзі перажываюць найвастрэйшы боль і нясуць нярэдка сваё жыцьцё на алтар змаганьня за волю і шчасьце свайго народу...

Мы, беларусы, увесь наш народ, перажываем цяпер такое няшчасьце. Невялікая частка з нас выкінута за межы нашай зямлі, сярод іх ёсьць колькі паэтаў, пісьменьнікаў, артыстаў і г. д. Ніхто ня скажа, што каму-колечы з нас, эмігрантаў, лёгка. Аднак найцяжэй ім, паэтам, тварцам культуры, найменш прыстасаваным у жыцьці. Няма на сьвеце большай асалоды для іх, як жыць разам з народам, у сваім краі і -- тварыць, тварыць для шчасьця ўсіх.[1]


Самы раз аддаць тут належнае эміграцыі, рэху народу, па словах П.Крэчэўскага, сказаць пра тую надзвычай важную ролю, якую адыграе літаратура эміграцыі ў гісторыі кожнай нацыі. Вядомы той надзвычайны росквіт, якога дасягнула творчасьць Адама Міцкевіча, Юліуша Славацкага, Зыгмунта Красіньскага ў выгнаньні пасьля паўстаньня 1831 года, той уплыў, які аказалі іх творы на ўсё наступнае жыцьцё польскага грамадства. Добра вядома выключная роля Аляксандра Герцэна і яго свабоднай рускай прэсы ў жыцьці рускага грамадства. Зусім нядаўна ў рускую літаратуру вярнуліся Іван Бунін, Уладзімер Набокаў, Уладыслаў Хадасевіч і многія іншыя выдатныя пісьменьнікі. А зь імі вярнуўся велізарны, зусім не раскрыты або аднабакова асьветлены, пласт расейскага жыцьця.

Пакуль немагчыма поўнасьцю ацаніць зробленае беларускай эміграцыяй. Яе гісторыя яшчэ чакае сваіх дасьледчыкаў. Але ўжо й сёньня можна сказаць, што многія пісьменьнікі-выгнанцы, адарваныя ад роднай зямлі, асуджаныя ўладай і названыя афіцыйнай прапагандай здраднікамі, і ў такой якасьці вядомыя на Радзіме, кожным сваім радком служылі ёй, захоўвалі й перадавалі дзецям і ўнукам нацыянальныя традыцыі, не дазвалялі нікому абражаць і ганьбіць сваю Бацькаўшчыну.


Юрка Віцьбіч -- Міколу Цэлешу (8.1.55)

Занадта дарагая для ўсіх нас Бацькаўшчына, каб дазваляць каму-небудзь тут, на эміграцыі, брахаць на Яе.


Юрка Віцьбіч, Натальля Арсеньнева, Уладзімер Дудзіцкі, Майсей Сяднёў, Алесь Салавей, Міхась Кавыль, Уладзімер Клішэвіч і іншыя захавалі й вярнулі грамадству народнае слова, самабытнае й непаўторнае, адрознае ад той выхалашчанай беларускай літаратурнай мовы, якая ў выніку шматгадовай русіфікацыі стала ўспрымацца як расейскі дыялект. Пісьменьнікі захавалі на чужыне талерантнасьць -- слова, забытае на Бацькаўшчыне. Там ня было падзелу: «першае мейсца», «другі па значэньню створанага, напісанага й па таленту», нельга сказаць, што нехта меў «сваё мейсца», а хтосьці «не пакінуў больш-менш прыкметнага сьледу». Гэта катэгорыі заганнага літаратуразнаўства. Людзі, часам адметныя па мастацкім гусьце, розныя ў палітычных поглядах і ўхілах, рабілі адну справу, плён якой становіцца сёньня здабыткам усёй нацыі. Доўгія дзесяцігодзьдзі, калі нават сама думка пра дзяржаўную незалежнасьць Беларусі была пахавана, толькі ў асяродзьдзі эмігрантаў не спынялася праца на аднаўленьне гістарычнай праўды. Скрупулёзна зьбіраліся дакумэнты, асэнсоўваліся факты, сьведчаньні сучасьнікаў, фармаваліся архівы, публікаваліся навуковыя дасьледваньні, публіцыстычныя й мастацкія творы. Усё гэта было служэньнем далёкай, але такой блізкай Бацькаўшчыне.


Юрка Віцьбіч -- Міколу Цэлешу (11.2.61)

Зь вялікай прыемнасьцю прачытаў у «Бацькаўшчыне» пачатак Вашага апавяданьня -- «Ярылаў агонь». Хоць мы паходзім із розных бакоў нашае Беларусі, але й на маёй Віцебшчыне таксама ёсьць і Гарадцы, і Швэдавы магілкі, і Ярылавы капцы і... Раманкі. Асабліва апошнія, якія
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Владимир Николаевич Войнович - Малиновый пеликан - читать в ЛитвекБестселлер - Абрахам Вергезе - Рассечение Стоуна - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Авиатор - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Тору Кийосаки - Богатый папа... Бедный папа... - читать в ЛитвекБестселлер - Михай Чиксентмихайи - В поисках потока. Психология включенности в повседневность - читать в ЛитвекБестселлер - Энн Тайлер - Катушка синих ниток - читать в ЛитвекБестселлер - Эмили Нагоски - Как хочет женщина.Мастер-класс по науке секса - читать в ЛитвекБестселлер - Георгий Иванович Челпанов - Учебник логики - читать в Литвек