ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Ніл Гілевіч >> Биографии и Мемуары >> Год дзве тысячы другі. Выбраныя старонкі з дзённіка >> страница 2
бібліятэцы імя Купалы. Усе (і Законнікаў, і Кудравец, і Вярцінскі) добра гаварылі. І добра пасля пілі віно. Але браў слова і адзін спартсмен, шабліст, чэмпіён, удзельнік “Споведзі” — о, якой дыхнула імпершчынай! Адкрытай і нахабнай. “Пушкин превыше всех! Вы что же — не понимаете? Язык Пушкина изучает весь мир, а вы тут…” і г. д.


1-га ліпеня. Званілі з СП, запрашалі на свята ў гонар Купалы ў Вязынку — каб выступіў на эстраднай пляцоўцы. Не паеду. Каб не трапіць у пастку. Хоць і крыўдна — страшна!


17-га верасня. Хадзіў да рэктара БДУ А.У. Казуліна — прасіў аб вяртанні на кафедру філфака Н.І. Вырашыў у маёй прысутнасці — імгненна. А то дзякаваць Богу!..


21-га верасня. Ездзіў на магілу М. Матукоўскага, а пасля быў і ў яго хаце ў застоллі. Хораша пра яго гаварылі Бураўкін, Сухарукаў, Глебава (вельмі хораша!). Паўспамінаў трохі і я. Побач сядзеў І.М.Л. Усё ў той жа іпастасі — ні то патрыёт Беларусі і беларускай культуры, ні то халуй Масквы. Яшчэ “далазіў”, што я думаю пра Гэнага.


24-га верасня. Адбыўся ХІV з’езд пісьменнікаў. Старшынёй выбралі А.Пашкевіча — не без маёй дапамогі (у сваім слове я заклікаў: даць лейцы маладым!). Выбары ішлі ў аўдыторыі, напалавіну п’янай, і вёў пасяджэнне п’яненькі У. П. У арганізацыйным плане З’езд зусім не падрыхтаваны — відаць, І-ва, ведаючы, што ёй нічога не свеціць, наўмысна самаўхілілася ад падрыхтоўкі З’езда. Яна вельмі хацела, каб ён не адбыўся, каб застацца на пасадзе (як бы цяжка ні было). На маё здзіўленне — я атрымаў толькі 35 галасоў супроць (Быкаў і Барадулін — 59 і 62, Бураўкін — 43). 35 — гэта дробязь, гэта адных запраданцаў столькі было ў зале (да нават больш!).

Слова маё ўспрынялі так, як я і хацеў бы — усё зразумелі і засведчылі сваю салідарнасць, — і ў зале, і пасля ў кулуарах.


20-га кастрычніка. Колькі дзён таму быў на першым пасяджэнні Рады выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Вельмі прасіў увайсці ў Раду дырэктар Мачульскі. Паразважыў — і даў згоду. На нейкі час. Калі толькі што-якое — калі будзе гнуцца не туды, — наша вам!..


30-га кастрычніка. Хадзіў на аргкамітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага Сходу інтэлігенцыі, некалькі разоў браў слова ў спрэчках (усё яшчэ лезу, не ўгаманіўся). Быць адным з дакладчыкаў — як ужо размеркавалі, — адмовіўся. Не выцягну. Так і сказаў: не выцягну. Выдыхся да астатку.

Сказаў Б-ну, што пра мяне (якую няпраўду) нясе па “Свабодзе” Быкаў, — зрабіў выгляд, што нічога не чуў, не ведае. А няпраўды, вельмі крыўднай для мяне, абразлівай, — шмат: і Адамовіча я выгнаў з Беларусі, і супроць утварэння БНФ выступіў (заадно з Краўчанкам), і ад сораму за Закон аб мовах галаву апускаў (побач з Дземянцеем!) і сёе-тое яшчэ. Ах, Васіль, Васіль! Як жа ты паблытаў аднойчы мяне з некім! Як жа гэта сталася?!


31-га кастрычніка. Быў і браў слова на адкрыцці выставы Я. Драздовіча. Атрымаў яго альбом — цудоўнае, шыкоўнае выданне. (Марачкін уручыў — у аддзяку за эпіграф з Н.Г., якім адкрываецца кніга.)

Пасля там жа, у Музеі, цэлую гадзіну разглядаў экспазіцыю прац знакамітага фотамайстра 20-х гадоў Льва Дашкевіча. Дзяўчаты паабяцалі зрабіць для мяне адбітак здымка “Палац Тышкевічаў у Лагойску”. Цудоўныя здымкі! Які заслужаны перад беларускай культурай чалавек — і як мала ў нас пра яго ведаюць!


12-га лістапада. Быў на прэзентацыі Першага нумара “Дзеяслова”, у якім — і мае лірычныя мініяцюры. Выдатны часопіс пачалі рабіць хлопцы (Пятровіч, Акулін, Пашкевіч — рэдактары). На сучасным еўрапейскім узроўні. Дай Бог, каб нішто не перашкодзіла зрабіць яго стабільным выданнем. Між іншым, Пятровіч (галоўны рэдактар) папрасіў, каб я “Дзеяслову” прапанаваў сваю кнігу “Між роспаччу і надзеяй” (прачытаў у “Новым часе” ўрывачак — і яму спадабалася). Даць я не супроць — але кнігу трэба напісаць, пакуль што ёсць адна трэць, старонак 150. Гэта цяпер мой найвялікі клопат. Матэрыялу (і думак) накапіў на 1500 старонак. Ды ўсё не засяду, каб шрайбаваць далей.


13-га лістапада. Хадзіў на аргкамітэт па арганізацыі і правядзенні юбілею “450 гадоў Рэфармацыі на Беларусі”. Каб я прыняў удзел — наўмысна заходзіў прасіць аб гэтым Сіўчык (дарэчы, добра з ім пагутарылі, вельмі сімпатычны мне чалавек). На пасяджэнні я выказаў прапанову падаць Рэфармацыю як мага шырэй у гістарычна-культурным і асветніцкім плане, а не ў канфесійным. І сказаў, што ідэя юбілею будзе прынята неадназначна, — і гэта трэба мець на ўвазе. Філарэтаўцы, напэўна, устануць на дыбы. Трэба шмат гаварыць пра значэнне Рэфармацыі ў друку.


14-га лістапада. Праз усе “не магу” схадзіў на сустрэчу ў каледж паліграфістаў (быў і Э. Акулін). Застаўся непрыемны асадак: на ўзроўні 60-х гадоў была ўся методыка, увесь сцэнар сустрэчы. Усё тая ж недарэчная завядзёнка — карміць госця-паэта ягонымі вершамі (ды хоць бы вывучылі!) і рэфератамі пра творчасць Купалы (у гэтым разе Купалы, бо — да яго юбілею прыўрочана). Ах ці, Божа мой! Дзе ж мы так далучым моладзь да паэзіі?


23-га лістапада. Хадзілі з Нінай на юбілейны абед да суседкі Наталлі Сямёнаўны — ёй споўнілася 80. Якая мужная жанчына, як трымаецца пасля таго, што перанесла! Успаміналі, канечне ж, і Валодзю, 26-га — яго дзень народзін.


26-га лістапада. Вечар маладых паэтаў і бардаў у вялікай зале ДЛ. Уважыў Янку Лайкова, які надта ж прасіў, каб я адкрыў сваім словам сустрэчу, — і пайшоў. І быў пакараны. Гэта было зусім не тое, на што я разлічваў. Невыноснае для мяне трэньканне хлапчукоў і дзявошак на гітарах. Паэзіі не пачуў ні радка. А ў зале — чалавек 30–40, не больш. А я так сур’ёзна рыхтаваўся. Да канца не дабыў, дзесь у сярэдзіне, пасля таго, як выступілі з прывітаннямі Пісьмянкоў, Дранько-Майсюк, Гальпяровіч, — пайшоў дадому. Ёсць праблема! — як у гэтакім разе кажуць. Запанавалі прымітыў, убоства, графаманія.


27-га лістапада. Ну, чакаем вялікага грому. Ці вялікага паскудства і гадства. Але так мне гэта не пройдзе — гэтыя вершы ў сённяшняй “Народнай волі”. Вечарам зайшоў Сяргей: “Тата, Табе такога не “даруюць!” Як мог — супакоіў.

28-га лістапада. Прыехалі з Украіны: Р. Лубкіўскі, П. Засенка, М. Наенка, Ю. Заўгародні і А. Мамчыч (маладая паэтка). Арганізаваў гэта пасол А. Дронь — выдатны дзяржаўны муж, высокага рангу інтэлігент, і проста слаўны чалавек. Вечарам быў у яго ў гасцях — з гэтае нагоды. Былі таксама: Бураўкін, Законнікаў, Пашкевіч. Лубкіўскі прывёз вялізны том Багдановіча ў сваіх цудоўных перакладах, у бліскучым афармленні, — так хораша наш Максім яшчэ нідзе не выдаваўся, нават і на Радзіме. Вось што значыць любоў і павага!..


29-га лістапада. Дзень нашай нацыянальнай ганьбы. На сустрэчу з украінскімі паэтамі і пісьменнікамі ў БДУ (у БДУ! на філфаку!) прывялі (загналі) 30 студэнтаў і адну