Литвек - электронная библиотека >> Міхась Чарняўскі >> История: прочее и др. >> Як пошуг маланкі >> страница 2
да мірнай працы i адбудоўваць разбураны вайною край. Адначасова з гэтым адноўлены камуністычны рэжым ставіў за мэту вынішчыць з карэннем тое, што паспела ўзрасці за тры гады германскай прысутнасці. Зразумела, што справа не ішла пра нейкія дэмакратычныя каштоўнасці — фашызм, як i камунізм, ix цалкам адкідаў. У часы акупацыі нашай інтэлігенцыі ўдалося аднавіць працэс беларусізацыі, які ў першай палове 20-х з тактычнымі мэтамі дазволілі былі бальшавікі i які яны ж гвалтоўна спынілі на пачатку 30-х гадоў. Узнікла сетка беларускіх школ i арганізацый, якія, разам з друкам i царквой на роднай мове, абуджалі i мацавалі беларускі нацыянальны дух. І месцамі, асабліва сярод маладзейшых, моцна загучала Купалаўскае "Жыве Беларусь!" Адначасова на паўночным захадзе Беларусі развіваўся, падмацаваны мілітарнай сілай Арміі Краёвай, польскі патрыятызм. У гэты ж час украінскія незалежнікі спрабавалі распаўсюдзіць свой уплыў на захадзе Беларускага Палесся. І з усімі гэтымі нацыянальнымі рухамі маскоўскія камуністы ды ix мясцовыя памагатыя павінны былі як мага хутчэй скончыць. Бо яны былі перашкодай фармаванню "адзінага савецкага народа" з адзіным "общепонятным языком».

Адначасова з франтоў сусветнай вайны, а таксама з прымусовай працы ў Нямеччыне вярнуліся мільёны савецкіх грамадзян. Яны не толькі паспыталі жахаў вайны i пакутаў рабскай працы, але й пабачылі дагледжаныя еўрапейскія гарады i багатыя "некалгасныя" вёскі. А тыя, хто хоць на нейкі час трапіў у Англію або Францыю, паспелі пазнаёміцца i з дэмакратыяй.

Акупацыйныя нямецкія ўлады, калі Германія пачала цярпець ваенныя няўдачы, вымушаныя былі распусціць калгасы. І вяскоўцы на год-два зноў адчулі сябе аднаасобнікамі, гаспадарамі ўласнай зямлі. Дый савецкія салдаты, прабіваючыся на Берлін, неслі на вуснах быццам сказанае маршалам Жукавым: "Разаб'ем фашыстаў, а затым распусцім калгасы". І вось зараз тыя калгасы ў Беларусі трэба было аднаўляць. Больш за тое, ставілася задача ліквідаваць аднаасобніцтва i ў Заходняй Беларусі. Для гэтага патрабавалася ўжыць рэпрэсіі супраць больш заможнага сялянства. Астатніх неабходна было застрашыць i прымусіць уступіць у калгасы.

Калі германскія войскі стаялі пад Масквой, Сталін, шукаючы выратавання, нават паспрабаваў абаперціся на гнаную раней рэлігію. Пасля перамогі такая неабходнасць адпала i камуністы зноў распачалі барацьбу супраць свайго ідэалагічнага праціўніка — хрысціянства. Асаблівыя рэпрэсіі ў Беларусі абрынуліся на каталіцкую царкву, падначаленую не Маскве, а Ватыкану.

Складанай была i міжнародная сітуацыя. Пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне, калі знік агульны вораг, супярэчнасці паміж былымі альянтамі па антыгітлераўскай кааліцыі абвастрыліся. У Еўрапейскіх краінах, дзе знаходзіліся савецкія войскі, пачалі ўсталёўвацца камуністычныя таталітарныя рэжымы. Падтрыманыя Савецкім Саюзам камуністы ў Кітаі, Грэцыі i некаторых іншых краінах разгарнулі збройнае змаганне за ўладу. Амэрыка i заходнееўрапейскія краіны выступілі супраць глабальнай камуністычнай экспансіі. Так пачалася "халодная вайна", якая ў 1948 годзе, калі Сталін распачаў блакаду заходняга Берліна, ледзь не перарасла ў "гарачую". У сваю чаргу супрацьстаянне з Захадам выклікала ўзмацненне рэпрэсіяў супраць "унутраных ворагаў".

Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады ў Беларусь i асабліва Заходняй, асноўныя ідэалагічныя, палітычныя i ваенныя сілы былі кінутыя на выяўленне i задушэнне сапраўдных i патэнцыйных ворагаў ці нават проста непрыхільнікаў савецкага рэжыму. У адпаведным зборніку матэрыялаў, які нядаўна пабачыў свет, па гадах разгледжаны праявы такога задушэння[4]:

1945 год i пазней

З Беларусі прымусова выселеныя на Ўсход каля мільёна яе грамадзян, прызнаных небяспечнымі для існуючага камуністычнага рэжыму. Прымусова вывозіцца беларуская моладзь за межы краю ў школы фабрычна-заводскага навучання.

1946 год

Зачынены шэраг касцёлаў, у тым ліку на Маладзечаншчыне — у Ашмяне, Старым Мядзеле, Відзах, Радашкавічах. Працягваюцца арышты i зняволенне святароў, асабліва каталіцкіх.

Пачалася замена на важных чынавенскіх пасадах беларусаў расейцамі.

1947 год

Арышты i зняволенне сяброў моладзевых арганізацый "Саюз беларускіх патрыётаў" i "Саюз вызвалення Беларусі".

Перад пачаткам навучальнага года ў Беларусі зліквідаваныя ўсе польскія i ўкраінскія школы, a наўзамен створаныя школы расейскамоўныя.

У лістападзе пачалося ганьбаванне прэзідэнта Акадэміі Навук БССР Антона Жэбрака, узмацненне палітычнай i ідэалагічнай апрацоўкі інтэлігенцыі.

1948 год

У студзені ў Менску савецкімі спецслужбамі забіты слынны рэжысёр Габрайскага тэатра ў Маскве, вядомы грамадскі дзеяч Міхоэлс.

Саветам міністраў СССР прымаецца пастанова аб высяленні ў аддаленыя раёны асобаў, якія ўхіляюцца ад працы ў калгасах або не выконваюць мінімум працоўных заданняў. Пачынае дзейнічаць закон аб вечным замацаванні высяленцаў у Сібіры, вяртацца на Бацькаўшчыну ніхто не мог нават у далёкай перспектыве.

Прысланы з Масквы 2-гі сакратар ЦК КПБ Ігнацьеў прапаноўвае (ці не па прыкладзе фашыстоўскіх акупантаў?) за кожнага забітага актывіста рэпрэсаваць па дзесятку "кулакоў" i "падкулачнікаў".

Пачалося масавае закрыццё каталіцкіх бажніц. Да 1951 года ix паменела на чвэртку.

Разгортваецца прымусовая калектывізацыя сялянства Заходняй Беларусі.

1949 год

Ba ўмовах абвастрэння "халоднай вайны" ў Заходняй Беларуси назіраецца пашырэнне антыкамуністычнай партызанкі.

Высяленне з тэрыторыі Беларусі былых палітвязняў.

1950 год

У студзені пасля нядоўгага двухгадовага перапынку зноў ўведзена смяротнае пакаранне. Яго пачалі ўжываць да асобаў, арыштаваных у студзені гэтага года i пазней.

У 1948 годзе ў калгасах было аб'яднана толькі 5% сялянскіх гаспадарак, a ў 1950 годзе — каля 82%. Ставілася задача ў найбліжэйшым часе цалкам ліквідаваць аднаасобніцтва.

Колішні ўдзельнік Смаргонскай падземнай арганізацыі Зянон Ахрамовіч успамінае, як душылі падаткамі тых, хто марудзіў з уступленнем у калгас. Калі гаспадар сплочваў падаткі, яго тут жа абкладалі новым!. Калі ўдавалася разлічыцца i з імі, дадаваліся іншыя зборы. А нявыплата падаткаў цягнула за сабой канфіскацыю маёмасці або нават турэмнае зняволенне гаспадара.

Былы акавец В. Валковіч піша ва ўспамінах, як ствараліся калгасы. Звычайна сялян збіралі ў нейкай хаце i трымалі там, не выпускаючы, пакуль не падпісваліся ў калгас. Так, узімку з 1948 на 1949 год у вёсцы Дайлідкі на Смаргоншчыне з'явіўся старшыня Сольскага сельсавета з прадстаўніком смаргонскага райкаму партыі. У адным з будынкаў сабралі ўсіх