Литвек - электронная библиотека >> Міхась Чарняўскі >> История: прочее и др. >> Як пошуг маланкі >> страница 3
гаспадароў вёскі i двое сутак не дазвалялі разыходзіцца, прымушаючы падпісаць заявы на "добраахвотнае" уступленне ў калгас. І толькі збройнае ўмяшанне "лясных братоў" спыніла гэты здзек з сялянаў[5].

Пад асабліва пільным наглядам былі ветэраны корпусу Андэрса, якія ў складзе брытанскай арміі ваявалі на Заходнім фронце супраць Германіі. Былым паплечнікам па зброі было дазволена вярнуцца на Бацькаўшчыну. Аднак пры пачатку калектывізацыі яны рабіліся небяспечнымі для рэжыму, бо ўжо пабачылі i спазналі іншае — лепшае i заможнейшае — жыццё. Нават калі яны i маўчалі, заставаліся сацыяльна чужым i падазроным элементам. Але ўвесь час маўчаць былым салдатам было цяжка. Нехта расказаў суседзям пра пераможныя баі недзе ў Італіі — "восхваление" войскаў капіталістычных краін. Хтосьці ўспомніў пра ўмовы жыцця i працы ў Англіі — "преклонение" перад капіталістычнымі парадкамі, а значыць паклёп на савецкія парадкі i калгасны лад.

Можна тут прывесці некалькі тыповых лёсаў андэрсаўцаў з Маладзечанскай вобласці, асуджаных у тым жа годзе, што i Лапіцкі з паплечнікамі.

Увосень 1950 года Маладзечанскі абласны суд разглядае справу Івана Дзіковіча, жыхара вёскі Чаромушнікі Пастаўскага раёна, беларуса, з сялян-сераднякоў. І. С. Дзіковіч, "будучи выселенным на спецпоселение в 1940 году в Алтайский край и находясь на спецпоселении в Змеиногорске... среди окружающего населения распространял антисоветские измышления, осуждал советский государственный строй и высказывал пораженческие настроения в отношении Советского Союза в войне против Германии.

В 1942 г. вместе с реакционной польской армией Андерса добровольно выехал за границу... Возвратившись в Советский Союз и проживая в дер. Черемушники Поставского района, Дикович на протяжении с 1947 по 1949 год систематически среди населения проводил антисоветскую агитацию, восхваляя жизнь панской польши и за границей преизносил культуру, условия труда и капиталистические порядки в Англии, оспаривал наличие там безработных вместе с этим клеветал на советскую действительность искажал материальные условия жизни трудящихся в СССР, осуждал советский государственный строй и советскую печать, высказывал клеветнические измышления на советских офицеров. Пропагандировал антисоветское содержание Андерсовских и Английских газет и кино-картин. Распространял правокационные слухи о войне Англии и Америки против СССР и о поражении советского союза в этой войне." [6] Які набор абвінавачанняў! І як вынік, улічваючы "отмену смертной казни", — 25 гадоў зняволення ў ИТЛ[7] з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Восіп Жамойдзін з вёскі Узбалаць Валожынскага раёна, таксама андэрсавец, вярнуўшыся ў 1947 годзе з Англіі, "являясь враждебно настроенным по отношению Советской власти среди населения систематически проводил антисоветскую агитацию начиная с 1948 г, восхваляя жизнь в Англии и Италии, их Армию, и в то же время возводил клевету на советскую действительность и советскую армию". Як бачым, набор абвінавачанняў тут меншы, таму i прысуд 8 снежня 1950 года быў лагоднейшы — толькі дзесяць гадоў канцлагераў.

А вось лес Станіслава Косціка з вёскі Матыкі Крывіцкага раёна. Той жа абласны суд вызначыў, што "после возвращения из армии Андерса на родину в 1948-1950 гг. систематически среди окружающего населения проводил контрреволюционную агитацию. Летом 1948 года в разговоре с Антонович восхвалял жизнь в капиталистических странах, клеветал на условия жизни в Советском Союзе, в декабре 1949 года в разговоре с Шаблыко И. Ф. клеветал на политику Советского Правительства в отношении организации колхозов, одновременно восхвалял жизнь в капиталистических странах, так же антисоветские разговоры проводил и в 1950 году". Атрымаў дзесяць гадоў зняволення.


УЗГАДАВАННЕ


Перадгісторыя, або пошукі радаводу * Сям'я касуцкага святара * Фармаванне светапогляду * Ваеннае ліхалецце i пярэбары ў Кабыльнік * Канец чарговай акупацыі

Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута[8] на Вялейшчыне. Бацька — Аляксандар Лапіцкі — быў святаром мясцовай Петрапаўлаўскай царквы, маці — Настасся з роду Жабінскіх з Смаргоні.

Род Лапіцкіх мае шляхоцкія карані, быў разгалінаваны i карыстаўся гербам "Шранява". Некаторыя з ix нават дадавалі прыдомак — Шарэпы, значыць, былі Шарэпы-Лапіцкія. Вядома, што ў руска-турэцкую вайну 1877-1878 гг. пад Плеўнай загінуў падпалкоўнік Уладзімірскага палка Шарэпа-Лапіцкі. Дзед Расціслава Якуб Міхайлавіч — унтэр-афіцэр Чарнігаўскага палка, удзельнік адной з турэцкіх войнаў, кавалер медаля Св. Георгія i ордэна Ганны 3-й ступені, служыў начальнікам пошты ў мястэчку Гарадок над Бярэзінай-Нёманскай на Маладзечаншчыне. А тым часам гэта была немалая пасада. Выпускнікамі Магілеўскай мужчынскай гімназіі з Шарэпаў-Лапіцкіх былі Яўген (1880 г.) i Ўладзіслаў(1889 г.). З Лапіцкіх паходзіла i нямала праваслаўных святароў, у тым ліку i Мікалай Лапіцкі — мітрапаліт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (26.01.1907 - † 08.08.1976).

Аляксандар Лапіцкі нарадзіўся ў 1889 годзе. Дарэчы, нейкі Аляксандар Лапіцкі ў 1913 годзе закончыў Магілеўскую духоўную семінарыю. Вельмі магчыма, што гэта i быў бацька Расціслава. Згодна з царкоўнымі канонамі выпускнік духоўнай навучальні, перш чым атрымаць прыход, мусіў быў жаніцца. Тады зразумела, чаму першае дзіця ў Лапіцкіх (Вадзім) нарадзілася ў пачатку 1915 года.

Аляксандар Лапіцкі з сваёй жонкай Настассяй, як i належыць хрысціянскаму святару, мелі нямала дзяцей — чацвёра. І ўсе яны вылучаліся разнастайнымі талентамі, падмацаванымі добрым выхаваннем, — сам бацька валодаў нотнай граматай i выдатна іграў на скрыпцы, a маці паводле адукацыі была настаўніцай.

Найстарэйшы сын Вадзім (23.02.1915 — † 1988, Гіжыцка, Польшча) быў выпускніком Віленскай кансерваторыі па класе скрыпкі. У часе нямецкай акупацыі ён актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурна-асветніцкім руху, затым ратаваўся ад бальшавікоў у Польшчы. Там урэшце асеў сярод перасяленцаў на землях былой Усходняй Прусіі, працуючы настаўнікам фізікі ў адной з школ Гіжыцка (колішні Лётцэн). Нават змяніў імя Вадзім на Ўладзіслаў.

У 1921 годзе ў Лапіцкіх нарадзіўся другі сын Ігар. Але ён вельмі рана, у шасцігадовым узросце, памёр.

Трэці сын Алег (26.12.1922, Касута - † 05.10.1979, Топар, Казахстан) сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Т. Рэйтана i на радзіме маці ў Смаргоні. У вайну спачатку настаўнічаў, а затым скончыў курсы кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі ў Альбярціне пад Слонімам i ўзначальваў арганізацыю СБМ у Лідзе. У завірусе падзей канца вайны быццам трапіў у Прусію, дзе меў вышкаленне ў дыверсійнай школе ў Дальвіцы,