Литвек - электронная библиотека >> Міхайла Кацюбінскі и др. >> Современная проза >> Дрэва вечнасці

Шата Руставэлі Віцязь у тыгравай шкуры

УСТУП

Той, хто сілаю магутнай даў Сусвету існаванне,
Хто з нябёс паслаў дыханне для істоты нежывой,—
Падарыў зямлю нам гэту, ўсю ў шматколерным убранні,
А царам зямным надаў ён уладарны выгляд свой.
Бог адзіны! Даў ты вобраз целу кожнага стварэння,
Дык пашлі мне моц і дужасць сатану перамагчы.
Дай мне палкасць закаханых, жыць да скону ў захапленні,
А памру — грахі зямныя на тым свеце аблягчы!
Льва, якому так пасуюць меч і шчыт, кап'ё і стрэлы,
Хараство Тамары-сонца — кос агаты, лалы шчок —
Ці ж адважуся я ўславіць, склаўшы гімн хвалы нясмелы?
Асалоду піў, хто бачыць мог яе хаця б здалёк.
Дык уславім жа Тамару, спалучыўшы кроў і слёзы!
Я складаў хвалення гімны ад душы калісьці ёй.
З воч-азёраў браў атрамант, браў стыло я з ніцых лозаў.
Раніць сэрца песня гэта, нібы вострае кап'ё.
Загадалі мне царыцу ўславіць вершам мілагучным,
Косы чорныя ўславіць, вочы з бляскам агнявым,
Цесны рад зубоў крыштальных, як зара — рубіны-вусны.
Хоць і з волава кавадла — камень крышыцца на ім!
Пачуцця, майстэрства, слова прагну я, пясняр, нястрымна.
Дай жа мне, маё натхненне, розум, сілу палкіх слоў!
Тым паможам Тарыэлю, што дастойны славы гімна,
Тым праславім трох герояў, дружбе верных трох сяброў!
Дык сядайма і аплачам мы пакуты Тарыэля.
Хто з народжаных на свеце да яго падобны быў?
З сэрцам, што працята жалем, сеў складаць я, Руставелі,
Нібы перлы, нізкі вершаў пра паданняў даўніх быль.
Вершатворац Руставелі, ўзяўся я за гэту справу
З-за тае, хто стаў над войскам, як адзіны валадар,
І па кім, вар'ят, сумую я ў знямозе і ў няславе,
Хай пашле мне ці збавенне, ці зямлю ў магільны дар.
Я персідскаму паданню даў жыццё ў грузінскай мове,
Хай, нібыта перл дзівосны, па руках хадзіць пачне.
Я знайшоў яго і ў вершы пераклаў, вар'яцтва повен,
Ласкай велічнай красуня блаславіць няхай мяне!
Прагну зноў яе пабачыць, хоць і слепяць вочы любай,
Толькі, спалены каханнем, не схаваюся нідзе.
Я малю: душу пакінь мне, асудзіўшы плоць на згубу!
Як уславіць трох герояў, сілы мне набрацца дзе?
Прымем тое мы без крыўды, што паслаў нам лёс ад роду:
Хай арэ зямлю араты, воін б'ецца на вайне,
Хай шалее закаханы, ў тым знаходзіць асалоду,—
Хто нікога сам не судзіць, суд людскі таго міне!
Дар паэзіі спрадвеку — яснай мудрасці праява,
У напеўнасці чароўнай воля божая відна.
Здольны слухаць — будзе ўсцешан асалодай гэтай з'явы.
Сказ даўгі зрабіць кароткім — вось паэзіі цана!
Для каня выпрабаванне — шпаркі бег і шлях далёкі,
Для таго, хто ў мяч гуляе,— пільны зрок і трапны ўдар.
Гэтак вось і для паэта — дум спыніць узлёт высокі,
Калі сіла верша чэзне і пачуццяў гасне жар.
Вы зірніце на паэта і на верш яго няроўны,
Калі слоў агонь марнее і радкі губляюць строй,—
Ён скароціць красамоўства, ён не здасца ўсё роўна,
Ён чагана ўдарам трапным бой закончыць, як герой.
Той не можа быць паэтам, хто сяк-так дзве рыфмы звяжа,
Хоць сябе ўяўляе роўным ён сапраўдным песнярам,
Хоць убогай думкі немач вершам кволым перакажа,
Хоць крычыць «Мой верш найлепшы!», нібы мул, упарты сам.
Дробны верш — паэтаў дробных уласцівасць і прызванне,
Не пратне людскія сэрцы сцёртых слоў нязграбны лад.
Параўнаў бы я іх з тымі, хто, йдучы на паляванне,
Звера буйнага баіцца — б'е адважна зверанят!
Верш у іншых для забавы, ці прысвечаны дзяўчатам,
Ці для кпінаў над сябрамі, ці для іншых дробных мэт.
І такі пацешыць можа, калі думкаю багаты,
Але толькі ў значным творы вызначаецца паэт!
Не, пясняр не мае права марнаваць сваё натхненне,
Сэрца хай аддасць адзінай, ахвяруе для яе —
Лепшай з лепшых ва ўсім свеце — вершаў палкіх зіхаценне
І на струнах сэрца песні пра яе адну пяе.
Пра сябе скажу вам шчыра: услаўляў я і ўслаўляю
Тую, што ў адно звязала гонар, шчасце і жыццё;
Хоць яна, нібы пантэра, ў гневе літасці не мае,
Для яе ў наступных песнях аддаю ўсё пачуццё!
Сутнасць вечная кахання горды дух наш уздымае,
Пра яго ў звычайнай мове слоў высокіх нестае.
Воля неба ў тым каханні, хоць зямныя скрухі мае,
Хто дасяг яго — хай гоніць прэч сумненні ўсе свае.
Ахапіць не ў сілах розум тых пачуццяў сэнс глыбокі,
Бо язык стаміцца можа, вушы — страціць востры слых.
Хоць і блізкі ён да плоці, ўсё ж кахання дух высокі,—
І распусны хоча ўзняцца да вышыняў чыстых тых.
Закаханы да вар'яцтва называецца «міджнурам»,
Бо, разлучаны з каханай, вар'яцее ад тугі.
Той імкнецца да вышыняў, супярэчыць грозным бурам,
Ласкай пышнае красуні хутка ўсцешыцца другі.
Быць міджнурам — значыць трэба ззяць красою, нібы сонца,
Сеяць мудрасць, красамоўства, шчодра ласку ўсім дарыць,
Быць свабодным і цярплівым, быць бязлітасным у бойцы,—
Той не можа быць міджнурам, хто пазбаўлен гэтых рыс.
Сэнс кахання для міджнура — прыгажосці свет таемны.
Бедны той, хто на распусту маладосць змяняў сваю.
Ёсць багаты свет кахання, ёсць распусты свет нікчэмны —
Іх не блытайце ніколі — я параду вам даю!
Быць міджнурам — значыць вернасць захаваць сваёй каханай,
Каб падчас разлукі доўгай сэрцам палкім не астыць,
Быць адданым ёй адзінай, прэч адкінуўшы заганы.
Ганьба ўсім спакусам танным, пацалункам іх пустым!
Той памыліцца, хто скажа, што міджнур на гэта хцівы:
Сёння з гэтай, заўтра з тою, дзе жанчына, нібы рэч.
Не,
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Наталия Ивановна Курсевич - Мир разделился на светлый и темный - читать в ЛитвекБестселлер - Александра Борисовна Маринина - Отдаленные последствия. Том 2 - читать в ЛитвекБестселлер - Бен Орлин - Математика с дурацкими рисунками. Идеи, которые формируют нашу реальность - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Клавелл - Избранное - читать в ЛитвекБестселлер - Мари-Селин Исайя - Империи Средневековья. От Каролингов до Чингизидов - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Уравнение Бога. В поисках теории всего - читать в ЛитвекБестселлер - Люсинда Райли - Сестра луны - читать в ЛитвекБестселлер - Ричард Томас Осман - Клуб убийств по четвергам - читать в Литвек