Литвек - электронная библиотека >> Джаан Роўлінг >> Детская фантастика и др. >> Гары Потэр і Вязень Азкабана >> страница 3
апошнюю з іх мама нават забараніла Джыні ўваходзіць. Мы бачылі сапраўды мутантцкія шкілеты маглаў, якія туды забіраліся і ў іх вырасталі дадатковыя галовы і шмат яшчэ чаго. 

Я не паверыў, калі даведаўся, што тата выйграў Прыз ад Штодзённага Вешчуна! Семсот залатых галеёнаў! Большасць з іх канечне пайшла на адпачынак, але мне ўсёроўна абяцалі набыць новую палачку.

Гары добра памятаў, як была зламана старая палачка Рона. Гэта адбылося падчас аварыі, якую пацярпеў аўтамабіль, на якім яны прыляцелі ў Хогвартс, калі той урэзаўся ў дрэва на тэрыторыі школы.

Мы вернемся дамоў прыблізна за тыдзень да пачатку заняткаў і паедзем ў Лондан за маёй новай палачкай і новымі падручнікамі. Можа выпадзе шанец на сустрэчу?

Не дазваляй маглам задзюбваць цябе!

Спадзяюся на сустрэчу ў Лондане,

Рон.

PS: Пэрсі абралі на старасту школы. Ён атрымаў ліст тыдзень таму.

Гары другараз глянуў на фота. Пэрсі, які вучыўся ў сёмым, выпускным класе выглядаў больш чым задаволеным. Свой значок старасты, ён начапіў на феску — нацыянальны егіпецкі капялюшык, што зухавата сядзеў на яго акуратна прычэсанай фрэзуры, а шкельцы яго акуляраў у рагавой аправе блішчэлі ў промнях егіпецкага сонца.

Пасля, Гары абярнуўся ў бок свайго падарунка. У пакунку было нешта накшталт невялічкага шклянога туркá, да якога была дададзена занатоўка Рона.

Гары — гэта Партатыўны Брыдаскоп. Калі паблізу ад цябе апынецца які злыдзень, ён пачне свяціцца і круціцца вакол сябе. Біл сцвярджаў, што гэта халусце, якое прадаецца чараўнікам-турыстам, бо той свяціўся ўсю таганочную вячэру. Але ж ён ня ведаў, што Фрэд з Джорджам накідалі жукоў у яго суп.

Бывай — Рон.

Гары паклаў Брыдаскоп на столік ля ложку, дзе той ўстаў балансуючы на сваім кончыку і на яго паверхні адлюстроўваліся светлавыя стрэлкі яго будзільніка. Хлопец захопленна паглядзеў на гэта відовішча колькі секунд, а потым звярнуўся да пакунку прынесенага Хэдвіг.

У ім месціліся загорнуты ў паперу падарунак, віншавальная картка і ліст, на гэты раз ад Герміёны.

Любы Гары,

Рон напісаў мне і паведаміў аб тэлефоннай размове з тваім дзядзькам Вернанам. Спадзяюся з табой ўсё добра.

Зараз я знаходжуся ў адпачынку ва Францыі і не ведала, як даслаць табе свой падарунак і што адбылося б на мытні, калі б яго раскрылі? Добра, што паблізу аб’явілася Хэдвіг! Пэўна ёй вельмі хацелася, каб дзеля разнастайнасці хаця б у гэтым годзе ты не зазтался без падарунка. Я набыла яго праз сэрвіс “Тавары Совамі”, рэкламу якога пабачыла ў “Штодзённы вяшчуне” (Я атрымліваю яго з дастаўкай, бо так добра заўжды ведаць аб тым што дзеецца ў чараўніцкім свеце). Бачыў фатаздымак Рона з сям’ёй тыдзень таму? Магу паспрачацца, ён там столькі ўсяго панавывучае, я нават пачынаю зайздросціць, бо старажытнаегіпецкія чараўнікі — такія выдатныя.

Тут таксама шмат чаго цікавага. Мне нават прыйшлося перапісваць сваё сачыненне па Гісторыі Магіі, бо вельмі хацелася напісаць аб тым, што я тут даведалася. Спадзяюся, яно атрымалася ня вельмі доўгім, я напісала на два скруткі пергаменту больш, чым прасіў прафесар Бінс

Рон прапануе сустрэцца ў Лондане на апошнім тыдні перад заканчэннем вакацыяў. А ў цябе ці атрымаецца? Дзядзька з цёткай дазволяць? Спадзяюся што так. Калі не, сстрэнемся першага верасня ля Хогвартс-Экспрэса!

З любоўю

Герміёна

P.S. Рон напісаў, што Персі абралі на Старасту Школы.Трымаю заклад, што той надта задаволены. А вось Рону здаецца, гэта не надта да спадобы.

Гары зноў усміхнуўся, адклаў у бок паштоўку Герміёны і ўзяўся за яе падарунак. Там было нешта даволі цяжкое і ведаючы Герміёну, хлопец спачатку вырашыў, што гэта таўсценная кніга замудрагелістых замоваў, але ён памыліўся. Яго сэрца пачало шалёна грукатаць, калі ён разгарнуў пакунак і ўбачыў чорны скураны куфэрак на якім срэбнымі літарамі было выціснута “Набор дзеля абслуговання мятлы”

— Анішто сабе, Герміёна! — прашапатаў Гары, адчыняючы куфэрачак, каб зазірнуць ў яго.

У ім месцілася вялізная бляшанка высокаякаснай флітвудцкай паліролі для аздаблення тронка, бліскучыя срэбныя абцужкі для даглядання хваста, маленечкі латунны компас з зашчэпкай, які можна ўжываць падчас працяглых вандровак і дапаможнік “Даглядай сваю мятлу самастойна”

Акрамя сяброў, Гары страшэнна не хапала яшчэ аднаго, Квідытча, гульні з якой ён пазнаёміўся ў Хогвартсе і якая да таго ж была вельмі папулярнай у чараўніцкім свеце — надта небясьпечная, але такая захапляльная, бо гуляюць ў яе на мётлах. Высветлілася, што Гары даволі добра гуляе ў гэтую гульню, больш таго, ён апынуўся самым маладым гульцом за цэлае стагоддзе, якога абралі ў каманду аднаго з Дамоў Хогвартса. Адной з самых каштоўных для Гары рэчаў была гоначная мятла Німбус 2000.

Хлопец адклаў скураны куфэрак ў бок і прыняўся за апошні пакунак. Па нязграбных крамзолях на абготцы Гары адразу пазнаў віншавальніка. Гэта быў Хагрыд, хагрытскі ляснічы. Хлопец сарваў верхні слой паперы і пабачыў нешта зялёнае і скурападобнае, але не паспеў ён разгарнуць ўсё належным чынам, як падарунак пачаў дзівосным чынам дрыжэць, а тое што было ўсярэдзіне гучна пстрыкнула, як тыя сківіцы.

Гары змярцвеў. Канечне ён ведаў, што Хагрыд ніколі не дашле яму штось небяспечнае, але ж хлопчык таксама ведаў, што разуменне аб небяспечнасці ў Хагрыда адрозніваецца ад звычайнага чалавека. Агульнавядома што той мог найпроста сябраваць з гіганцкімі павукамі, набыць у выпадковага знаёмага злоснага трохгаловага сабаку ці таямніча пранесці ў сваю хацінку забароненнае законам яйка дракона.

Гары нярвуючыся штурхнуў пакунак. Той зноўку пстрыкнуў. Хлопчык пацягнуўся да лямпы на століку, моцна схапіў яе адной рукою і падняў панад галавою, гатовы у любы момант стукнуць змесціва пакунку. Другой рукой ён схапіў астатнюю абгортку і  сцягнуў яе.

Гэта была кніга. Гары хапіла часу толькі, каб заўважыць прыгожую зялёную вокладку і назву “Пачварная кніга аб пачварах” зробленную залатымі літарамі, перш чым кніга самастойна паднялася на рабро і заварушылася ўздоўж ложка, як нейкі дзівосны краб.

— Аёйку, — прамармытаў Гары.

З цяжкім грукатам кніга звалілася на падлогу і панеслася уздоўж пакою.Гары на пальчыках пацягнуўся ўслед. Кніга схавалася ў самы цёмны куток пад пісьмовым сталом. Молячыся, каб Дурслі працягвалі моцна спаць, Гары лёг на падлогу і пацягнуўся за кнігай.

— Вой!

Кніга цапнула яго за руку і няспешна паварушылася міма яго, рухаючыся з дапамогай ўласнай вокладкі. Гары рыўком развярнуўся, кінуўся наперад і схапіў яе. Дзядзька Вернан гучна