ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Макс Фрай - Лабиринт Мёнина - читать в ЛитвекБестселлер - Джоанн Харрис - Шоколад - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Андрэй Федарэнка >> Современные любовные романы >> Жэтон на метро >> страница 4
сала? Ці рэлігія не дазваляе?» Па-другое, варта было яму выпіць, як у яго зусім развязваўся язык і ён пачынаў даставаць Рака больш вытанчана.

— Узяць хоць бы мяне. Вялікая кватэра, была жонка, быў сын, ёсць дачка, і зяць, і ўнучка... А ты! Ні жук, ні рак — а так. Адзін, з музай у беднай спаднічцы... Зрэшты, у мяне падазрэнне, што ты... сам ведаеш. Не той арыентацы. Усе вы такія — паэты, мастакі, візажысты, стылісты.

Рак панура маўчаў — супраць хамства няма зброі, і толькі зрэдку рабіў слабыя спробы абараніцца: стараючыся таксама гаварыць з іроніяй, казаў, што яго дзеці — у кожным горадзе, дзе ён бываў у камандзіроўках і на выступленнях. Самусенка дабрадушна пасмейваўся:

— Расказвай. Ведаем мы вас, нетрадыцыйных.

— Уявіце сабе...

— Гэта мы ўжо чулі. І спрытныя ж вы на такія штукі! Адкуль што бярэцца? Самі вучыцеся ці памагаюць?

— Не хачу больш з вамі мець...

— Добра, не крыўдуй, веру, веру.

Зрэшты, трэба аддаць яму належнае, ён усё ж неяк адчуваў мяжу і палку стараўся не перагінаць, змяняў тон, прасіў прабачэння, пачынаў хваліць паэта, чытаў на памяць яго вершы, абяцаў уключыць іх у сваю манаграфію,— і добры бяскрыўдны Рак адтайваў. Пасля заднім розумам пакутліва думаў, якую ж яму вынайсці абарону, успамінаў свае палюбоўныя раманы (усе яны былі нейкія несур'ёзныя), даставаў з шуфлядкі і гартаў стары нататнічак з тэлефоннымі нумарамі, якіх даўно не існавала, з жаночымі прозвішчамі, якія даўно былі заменены на мужавыя. Неяк вясной, у красавіку, Самусенка прыйшоў да яго з папкай, але замест манаграфіі дастаў з яе нейкія раздрукаваныя аркушы.

— Што ў мяне ёсць для цябе! — ён са змоўніцкім выглядам хіхікаў, паціраў рукі і нават, разгуляўшыся, даволі балюча ўшчыкнуў Рака за бок.— Каб пасля не казаў, што твой стары выкладчык паганы. Нават не ведаю, чым ты мне аддзячыш.

— Што гэта?

— Падпрацоўка. Ты казаў, хочаш падзарабіць, дык вось табе — выпраўляй русізмы. Знайдзі такое цяпер. Лаві момант, а то жадаючых многа.

— Чыё гэта?

— Якая розніца. Адзін багаты чалавек.

— Ды хто, прозвішча можна сказаць?

— Якая розніца. Ну, Літаў. Так, рускі. Але я за аднаго такога рускага дванаццаць нашых не аддам. Я ў яго быў на віле... Які дом! Умеюць жыць людзі,— Самусенка зацмокаў языком і яшчэ больш стаў падобны на старога армяніна.— Дом, басейн, сад, прыслуга... Умеюць, умеюць жыць.

— Колькі яму гадоў?

— Якая розніца. Твайго веку.

— Пад пяцьдзясят? І толькі пачынае пісаць? Чаму я першы раз пра яго чую?

— Ён не так даўно піша,— махнуў рукой кудысь удалечыню Самусенка,— як толькі пераехаў у Беларусь, тры гады ўсяго.

Рак недаверліва ўзяў раздрукаваныя лісты. Адразу выскачыла, кінулася ў вочы: ХІІ стагоддзе, XV стагоддзе... Ягайла-Скіргайла, Кейстут-Міндоўг...

— Гісторыя? — усклікнуў Рак. Ён нікому не прызнаваўся, але варта было яму ўбачыць рымскія лічбы стагоддзяў, назвы бітваў, імёны князёў і каралёў, як на яго находзіла нейкае здранцвенне. Ён прызнаваў толькі ролю літаратуры ў станаўленні і развіцці нацы, а ўсе гэтыя тэксты, гэтак званую гісторыю (ды яшчэ беларускую гісторыю, у якой сам Саламон не разбярэцца), лічыў кампіляцыяй з іншых кампіляцый, перапісваннем рознымі аўтарамі аднаго і таго ж тэксту, які пры жаданні можна было адшукаць у самай элементарнай Вікіпеды.

— Не,— сказаў ён.— Я не гісторык.

— Прычым тут гісторыя? Проста механічнае рэдагаванне, тут не трэба гісторыя.

— Вось што я вам скажу, яшчэ не чытаючы: графаманія! І не думайце, калі ласка, што гэта ўмоўнасць, гэта рэальная хвароба з усімі сімптомамі.

— Не гарачыся. Яшчэ не глянуў, а ўжо гарачышся.

— Я ведаю гэты тып дылетантаў-іншародцаў, для іх усё экзотыка, іх «адкрыцці» — што Якуб Колас і Янка Купала несапраўдныя імёны, або што гістарычная Літва і цяперашняя — дзве вялікія розніцы. Ды хто ён па прафесіі, кім працуе?

— Якая розніца. Нешта звязанае з лесам.

— Так я і ведаў.

— Ну, а калі б ён быў прафесійны гісторык, ты б узяўся? Ну, не хочаш яму, памажы мне. Мяне разгрузі.

— Вас?

— А я табе калі-небудзь памагу.

Пабачыўшы, што Рак завагаўся, Самусенка паднаціснуў, пачаў угаворваць, нарэшце, як апошні аргумент, хутка, нібы баючыся, каб Рак не перадумаў, напісаў зверху на паперчыне суму.

— За адзін аркуш, чатырнаццатым шрыфтам праз паўтара інтэрвалы, а ў кнізе такіх аркушаў мінімум дзесяць.

Рак не паверыў вачам, па мясцовых мерках сума была проста неверагодная. Гэтым не скончылася; Самусенка дастаў некалькі сініх купюр еўра, паклаў на стол і прыціснуў далонню.

— Лічы гэта як ганарар за тваю геніяльную паэзію.

Ведаў, што сказаць. За апошнія гады, а, калі шчыра, дык і за ўсё жыццё Рак не атрымаў ніводнай нармальнай грашовай прэміі (усе былі, як сам ён іранічна казаў, «безалкагольныя», што значыла — безграшовыя), ніводнага больш-менш прыстойнага ганарару, за які можна было б што-небудзь людскае набыць: машыну, кватэру, ці з'ездзіць у замежнае турнэ, ці нават проста ў адпачынак; ён толькі і быў некалі на возеры Рыца ў Абхазіі, ды яшчэ адзін раз за мяжой, у Мадрыдзе, і то неафіцыйна, не па пісьменніцкай лініі, а па прыватным запрашэнні знаёмага ўкраінца, які там працаваў і жыў.

— Хіба глянуць. Нічога не абяцаю.

Ён, загадзя пераадольваючы непрыязь да гэтага Літава, узяўся за тэкст. Там быў намешаны боб з гарохам і божы дар з яечняю. Усё сабрана са свету па нітцы, дзе садрана з інтэрнэта, дзе са школьнага падручніка, з наіўнымі тлумачэннямі і выкладкамі. Акрамя таго Раку, які кожны радок выношваў тыднямі (каб пасля яго выкрасліць), асабліва непрыемна было, што гэты Літаў нават на сваёй роднай рускай мове кідаецца словамі як папала, направа і налева, нібы венікам мяце. Рак перакладаў, правіў і з сорамам бачыў, што пасля яго рэдактуры атрымліваецца яшчэ горш, чым у арыгінале,— а таму быў нямала здзіўлены, калі пасля першай порцы перакладу Самусенка, які ўзяў на сябе ролю пасярэдніка, аб'явіў, паціраючы рукі, што Літаву страшэнна спадабалася і ён гарыць жаданнем са сваім рэдактарам пазнаёміцца.

— Паглядзіш, які цікавы чалавек. Ну што ты за ламака. Табе трэба ведаць жыццё, быць з народам, бо што ты бачыш, ад чаго ты бярэш творчую энергію — ад разеткі?

Рак як мог аднекваўся, абяцаў і адцягваў, як раптам у канцы вясны гэты Літаў сам да яго заявіўся. Невысокі мацачок, прыкладна аднаго з Ракам веку, у светлым ільняным