Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Шыцік >> Советская проза >> Мантажнікі >> страница 2
прызначылі брыгадзірам. Ён сустрэў прызначэнне як заканамерную з’яву: у яго ёсць веды, якіх няма ў многіх ягоных аднагодкаў, што прыйшлі сюды са школ і калгасаў. Ён зрабіў вывад, што можа і павінен даць будаўніцтву больш. Заўсёды, прачынаючыся, Косця абдумваў планы на сённяшні і на будучыя дні. Гэта стала яго звычкай, патрэбай. I раптам усё парушылася.

Рака, як і раней, плёскалася за бортам дэбаркадэра, нешта сваё шапталі хвалі. Толькі на душы ў Косці не было ранейшай раўнавагі і спакою. Думалася ўжо не пра работу ў брыгадзе, а пра ўчарашняе спатканне. Косця быў лёг, але ні сон, ні спакой не прыходзілі. Промень сонца крануўся твару. Косця з асалодай пацягнуўся з ложка і выйшаў з пакоя. Рака вабіла свежасцю, абяцала вярнуць бадзёрасць. Ён зірнуў уніз. У вадзе, як у люстэрку, адбіўся яго заклапочаны твар, калматая галава.

Падзьмуў ветрык, пусціў па вадзяному люстэрку рабацінне. Косцеў твар у вадзе здзекліва перасмыкнуўся і знік.

Недзе на чыгунцы загуў паравоз.

— Эге-ге!.. — уторачы яму, шчасліва закрычаў Косця і даў глыбокага нырца.

— Лунацік, далібог, лунацік! Косця, шыбуй сюды, час палубу драіць, — пачуў ён, выплыўшы, голас з дэбаркадэра.

— Зараз, Сяргей, зараз...

Дэбаркадэр яшчэ ў мінулым годзе рабочыя мясцовай суднаверфі падаравалі будаўнікам электрастанцыі для інтэрната. Моладзь сустрэла гэта з радасцю. Не трывожыла, што адсюль далей да месца работы, што ўзімку тут халадней, а летам гарачэй, чым у другіх інтэрнатах, што няма тут асаблівых выгод. Хоць і стаіць дэбаркадэр на прыколе, але ўсё-такі судна. А калі разам з усімі пасяліўся дэмабілізаваны балтыец-марак Сяргей Шаранкоў, тут пачалі ўсталёўвацца сапраўдныя флоцкія парадкі. Пакой пачаў звацца кубрыкам, вонкавы калідор — палубай, лесвіца — трапам. Каменданта называлі не іначай, як боцманам, і шкадавалі, што няма ў яго свістка або дудкі. Але адсутнасць боцманаўскай дудкі зусім не адбівалася на чысціні. За парадкам на дэбаркадэры сачыў не столькі камендант, колькі Сяргей. Хлопцы нават жартам называлі яго за гэта мічманам.

Мантажнікі. Иллюстрация № 1

III

Рыгор Карпавіч шпарка прайшоў міма сакратаркі, на хаду загадаў нікога не пускаць і шчыльна зачыніў за сабой дзверы. Толькі тады даў волю бяссільнай злосці, якая душыла яго ўсю дарогу да работы. Дома зноў адбыўся скандал. Жонка крычала, што яна ўжо не такая маладая, каб дазволіць сабе раскошу сядзець у гэтакай глухамані, што ў іх у Мінску добрая кватэра з гарнітурнай мэбляй і газам і што яна паедзе адсюль адна, а ён як сабе хоча. Можа нават на старасці год шукаць сабе новую жонку.

Рыгор Карпавіч, проста сказаць, уцёк з дому. Самае страшнае, аднак, было не гэта. Колькі б ён ні даказваў, што цяпер ён павінен працаваць тут, недзе глыбока-глыбока таілася думка, што можа жонка і мае рацыю. Хіба ён сядзеў бы на такой нязначнай пасадзе, каб... Але што зробіш? Рэпутацыю трэба ўзнавіць, а гэта не так лёгка. Яму патрэбен спакой, прынамсі ва ўласнай кватэры, каб адпачыць ад тых многіх турбот і клопатаў, якія прыбаўляюцца штодня. Ён кіраўнік, інжынер і павінен думаць, многа думаць, каб апраўдаць сваё званне, а разам з тым і вярнуць былое. А жонка гэтага не разумее, не хоча разумець. Вечныя скаргі, лаянкі. Яны перашкаджаюць, нервуюць, а спыніць іх няма сілы.

Год за годам Рыгор Карпавіч пераконваўся, што, відаць, раней трэба было праявіць непахіснасць у нечым галоўным, не дазволіць мяшчанству абплесці сябе. Можа нават з усёй сілы грымнуць кулаком па стале, а не віхляць паміж той праўдай, што была яшчэ ў яго душы, і той, на якую малілася жонка. Ён гэтага не зрабіў і цяпер павінен быў расплачвацца.

Рыгор Карпавіч сумна ўсміхнуўся. Хіба толькі цяпер? Ён жа расплачваецца ўсё жыццё. Колькі смелых думак, парыванняў было пахавана толькі ад таго, што на іх клала вета няўмольная палавіна. Час ад часу ён паўставаў супраць гэтага, паўставаў шалёна, Тады на нейкі час перамога заставалася за ім. Менавіта так ён пабываў на некаторых новабудоўлях, зрабіўся спецыялістам з пэўнымі ведамі і вопытам. I калі ён таго-сяго дасягнуў, калі ў ім не памёр яшчэ інжынер, то абавязаны ён толькі свайму гэтаму бунтарству. Але хапала яго не надоўга. Страчаны час нагнаць было нялёгка. Заняты сваімі хатнімі нягодамі, ён часта адчуваў, што яму не стае маладосці, таго задору, які вунь як памагае рашаць цяжкія задачы.

Задумаўшыся, Рыгор Карпавіч не адразу пачуў стук у дзверы. Цераз сілу ён падняўся з канапы, сеў да стала і тады ўжо дазволіў:

— Прашу!

Увайшоў Банжын.

Рыгор Карпавіч апусціў галаву. Менш за ўсё яму хацелася сустракацца ў гэтую хвіліну з Банжыным, бо ў таго заўсёды была ў галаве процьма новых ідэй: так і чакай, што ён табе адну з іх возьме ды выкладзе. Будзеш потым ламаць галаву: ажыццяўляць яе, ці як-небудзь адчапіцца пакуль.

— Сядайце, Алесь Антонавіч,— запрасіў ён інжынера, стараючыся быць ветлівым. Банжын сеў, доўга намацваў на крэсле падлакотнікі і зірнуў на галоўнага інжынера.

— Непакоіцеся?,— счакаўшы, спытаўся Рыгор Карпавіч.

— Але,— кіўнуў Банжын.

— Магу паведаміць прыемную навіну.— Рыгор Карпавіч папоркаўся ў паперах і выцягнуў аднекуль знізу тэлеграму,— кран нам высылаюць.

— Нарэшце,— адказаў Банжын, але Рыгор Карпавіч не адчуў задавальнення ў ягоным голасе і здзівіўся:

— Вы не рады?

— Як вам сказаць, тэрміны мы ўпусцілі. Паводле плана праз тыдзень-другі мы павінны пачаць узводзіць галоўны корпус. А вы мне толькі праз тыдзень-другі кран абяцаеце.

— То хіба наша з вамі тут віна? Усе ведаюць, у тым ліку і ў Мінску, што без крана мы не можам і кроку зрабіць. На маіх ці на вашых плячах блокі не паднімеш,— пажартаваў Рыгор Карпавіч.

Банжын разумеў, што асабіста іх ніхто, бадай, не папракне за гэту затрымку. Яна была не па іх віне. Але ён не мог згадзіцца з той пакорнасцю перад абставінамі, якую адчуваў у настроі галоўнага інжынера.

— Няўжо так і пагодзімся?

— Малады чалавек...— Рыгор Карпавіч добразычліва ўсміхнуўся.— Вы, гэта вядома, нястомны вынаходца ўсякіх там удасканаленняў. Але тут мы з вамі бездапаможныя. Будзем чакаць, бо ці ўдасца вам перахітрыць канструктараў. А пакуль, каб усё-такі не сядзець, склаўшы рукі, прыкіньце графік зборкі, не будзем марудзіць пасля. Тэхналагічная карта ў мяне ёсць. Заадно раскажу вам пра сякія-такія мае меркаванні. Вось слухайце... Кран прыбудзе дзён праз дзесяць. Паводле інструкцыі на яго зборку вызначаецца яшчэ дзевяноста дзён. Думаю, крыху, ну дзесяць дзён якіх на