ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Виктор Олегович Пелевин - KGBT+ - читать в ЛитвекБестселлер - Виктор Олегович Пелевин - Путешествие в Элевсин - читать в ЛитвекБестселлер - Мишель Уэльбек - Уничтожить - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Мікалай Матукоўскі >> Комедия >> Амністыя >> страница 16
такое? Што здарылася?

Ягадка. Доктар! Хутчэй доктара!

Божашуткава кідаецца да тэлефона, набірае нумар.

Ізабела (якая ўжо паслухала пульс у Якава Фаміча і ўсё зразумела). Позна… Позна ўжо…

Ягадка. Што ж гэта такое? Ён жа смяяўся. Ён жа смяяўся… Толькі што…

Заслона.

Карціна восьмая

Той жа кабінет дырэктара. Толькі за сталом ужо Ізабела Сямёнаўна Дрозд. Гаворыць па тэлефоне.


Ізабела. Мікалай Аляксандравіч, я ўсё добра ўзважыла… Як член партыйнага бюро я гатова панесці любое спагнанне… Правільна, мне трэба было ўмяшацца, а я… Ну, лічыце, што я збаялася… Так, мы ўжо папрасілі вярнуць нам і характарыстыку, і пратакол сходу, і рашэнне таварыскага суда… Як фальсіфікаваныя. На цэхавым сходзе, дзе Салавейчыка бралі на парукі, яго прыяцелі нікому не далі рот раскрыць. На таварыскім судзе, апрача іх, таксама нікога не было. Суд зрабілі ў рабочы час… Прысутнічалі толькі клакеры, падрыхтаваныя Божашуткавай… Не, я аказалася там зусім выпадкова… Дзякую! Я вельмі рада, што вы мяне падтрымліваеце. А калі вы яшчэ і на сход прыедзеце, увогуле будзе здорава… Рагнеда Іванаўна? (Уздыхае.) Не ведаю, Мікалай Аляксандравіч, не ведаю… Відаць, згоды між намі не будзе. Напэўна, ёй лепш пайсці ад нас… У першую чаргу лепш для яе… Паглядзім. Дык вы прыедзеце? Да сустрэчы! (Паклала трубку і адразу зняла другую.) Іван Пятровіч, зайдзіце, калі ласка, да мяне.

Разглядае і падпісвае паперы. Уваходзіць Кічкайла.

Іван Пятровіч, аб’явіце зараз у цэхах, што сёння пасля работы агульны сход.

Кічкайла. А там… згадзіліся?

Ізабела. Згадзіліся.

Кічкайла. Ізабела Сямёнаўна!.. Можна вас пацалаваць?

Ізабела. Толькі пры народзе, Іван Пятровіч. А то зойдзе хто-небудзь у кабінет і падумае…

Кічкайла. Будзе зроблена, Ізабела Сямёнаўна!

Ізабела. І вось яшчэ што… Папрасіце, вельмі папрасіце прыйсці на наш сход Іпаліта Іпалітавіча Секержыцкага, міліцыянера Лапатку і Тамару Мажэйку. Пашліце па іх машыну.

Кічкайла. А іх навошта?

Ізабела. Мы павінны папрасіць у іх прабачэння. Публічна. І вось яшчэ што, Іван Пятровіч… У зале, дзе будзе сход, павесьце партрэт Якава Фаміча. Той, што мы зрабілі для яго жонкі.

Кічкайла. Ізабела Сямёнаўна! (Не змог нічога сказаць, толькі махнуў рукой і выйшаў.)

Ізабела падышла да акна, моўчкі стаіць там. Уваходзіць Салавейчык.

Салавейчык. Прывітанне начальству!

Падыходзіць да стала, садзіцца, закурвае. Вяртаецца да стала Ізабела.

Ізабела. Між іншым, першай павінна сесці дама, а потым ужо мужчына. Пасля запрашэння…

Салавейчык. Пардон! Дрэнна выхаваны. Не я — настаўнікі вінаваты. Разумееце, кепска дбалі аб маіх манерах.

Ізабела. У гэтым кабінеце не кураць.

Салавейчык. Ды ну? Не памраце. Гы-гы-гы! Можа, звольніць хочаце? Гы-гы-гы! Нічога ў вас не выйдзе, мілы дырэктар. Я ж усё працоўнае заканадаўства назубок вывучыў. А заадно і нашу родную Савецкую Канстытуцыю. І зноў жа там… (паказвае пальцам уверх) не дазволяць вам самаўпраўнічаць. Ведаеце, што бывае, калі заціскаюць крытыку знізу? (Цісне пазногцем на стол.) Раз — і партбілета няма! Так што працаваць нам з вамі і працаваць, дырэктар, да магільнай дошкі. Таму давайце не будзем псаваць нашых адносін, так сказаць, у эмбрыянальным стане!

Ізабела. Не, звальняць мы вас не будзем. Гэта было б узнагародай для вас.

Салавейчык. Не будзеце? Ну вось і цудоўненька… Разумнічка! А той стары хацеў…

Ізабела. Мы проста адправім вас туды, дзе вы даўно ўжо павінны былі быць.

Салавейчык. Магу пацікавіцца — куды ж іменна?

Ізабела. Можаце. У турму. У калонію асабліва строгага рэжыму.

Салавейчык. Пхі-хі-хі! (І раптам змоўк, зразумеўшы, што Ізабела не жартуе.) Гэта за што ж? Можа, за тое, што вашы прыгожыя каленкі памацаў? Дык гэта ж было без сведкаў. Адзін на адзін!

Ізабела (устаючы з-за стала). А вы сапраўды няздольны вучань. Не засвойваеце матэрыял з першага ўрока.

Салавейчык спалохана ўскочыў.

Салавейчык. Ну-ну! Лягчэй!

Ізабела (зноў садзіцца). Вы пойдзеце ў турму за тое, што з тапаром уварваліся ў чужую кватэру, абразілі старога чалавека, напалохалі дзяцей. За тое, што ўдарылі жанчыну на пляжы… За тое, што загубілі чалавека…

Салавейчык. Каго? Каго я загубіў?

Ізабела. Якава Фаміча…

Салавейчык. Вы гэта кіньце! Яго загубіў інфаркт, а не Салавейчык!

Ізабела. Сёння будзе агульны сход, які адменіць усе ранейшыя рашэнні і прызнае выдадзеную вам раней характарыстыку несапраўднай. З міліцыяй і пракуратурай я ўжо дамовілася. Вас забяруць адразу ж пасля сходу.

Салавейчык патушыў папяроску, пашукаў вачамі, куды пакласці, і паклаў у кішэню.

Салавейчык. Што ж гэта выходзіць? Навошта ж мы рэвалюцыю Кастрычніцкую рабілі? Кроў сваю пралівалі? Каб такія, як вы, здзекаваліся цяпер з рабочага класа? Не выйдзе, таварыш дырэктар, не атрымаецца! Рабочыя вам забастоўку аб’явяць, на дэманстрацыю выйдуць і скажуць — рукі прэч ад Салавейчыка! За мяне гарой прафсаюз стане!

Ізабела. Паслухайце, Салавейчык… Ніякіх адносін ні да рэвалюцыі, ні да рабочага класа вы не маеце. Вы проста… падонак. Вы зразумееце гэта сёння на сходзе.

Салавейчык. А вы ўпэўнены, што сход падтрымае вас, а не мяне?

Ізабела. Упэўнена.

Салавейчык. Ха-ха! Не пужайце! А то яшчэ памру ад страху! Усё гэта пустыя словы. А ў мяне дакуменцікі!

Ізабела. Трыццаць мінут назад у мяне была дэлегацыя рабочых з вашага цэха…

Салавейчык. Я ж казаў, што будзе дэманстрацыя!

Ізабела. Яны прасілі мяне вытурыць вас не толькі з цэха, але і з фабрыкі ўвогуле.

Салавейчык. Словы! Адны толькі словы! А ў наш век паперка — гэта граната, бомба!

Ізабела. Не толькі… (Паказвае ліст паперы.) Вось калектыўная заява рабочых. Падпісаўся ўвесь цэх. Усе да аднаго. Нават вашы прыяцелі… Вось іх подпісы… Гэта дакумент?

Паўза.

Салавейчык. Добра. Дапусцім, што мяне пасадзяць. Дапусцім. Ну, дадуць ад сілы тры гады. А праз год мяне выпусцяць. Па амністыі. І вас жа абавяжуць даць мне лепшую работу. Як пацярпеўшаму… Так што, таварыш… Ізабела Сямёнаўна, давайце па-добраму, сумленна. Я падам заяву па ўласнаму жаданню. Вось зараз тут магу і напісаць. Вы мяне не бачылі, і я вас не ведаю. Мы ж з вамі ў нейкім сэнсе родзічы, сваякі! Вы Дрозд, а я — Салавейчык. Ахвота вам з алкаголікам валэндацца!

Ізабела. Не можа ў нас з вамі быць міру, Салавейчык. Розныя мы з вамі птушкі…

Салавейчык. Чаму? Я ж савецкі чалавек!.. Вы ведаеце, якія ў мяне правы?

Ізабела. Не, гэта вам толькі так здаецца… (Паказвае папку.)