Литвек - электронная библиотека >> Мікалай Матукоўскі >> Комедия >> Амністыя >> страница 17
Вось тут уся ваша біяграфія, усё жыццё.

Салавейчык. А вы на жывога чалавека глядзіце, а не на паперкі!

Ізабела. Дзякую, нагледзеліся. Я пацікавілася, чаму вы так часта мянялі работу…

Салавейчык. Па ўласнаму жаданню!

Ізабела (праглядвае паперы ў папцы). Так, сапраўды, па ўласнаму. Навучыліся вы спекуляваць на чалавечай дабраце! Нават вялікім майстрам сталі. Раўні вам няма. Вось… У адным месцы вы ўзялі чужы матацыкл. Пакатацца хацелі! І разбілі…

Салавейчык. Заплаціў!

Ізабела. Так, заплацілі. І давялося пайсці па ўласнаму жаданню. Брыдка лаяліся на вуліцы… Даравалі вам… Бегалі з нажом за жонкай…

Салавейчык. Дык жа за сваёй, а не за чужой! Папужаць хацеў! (Выцірае ўзмакрэлы лоб.)

Ізабела. Вынеслі вядро фарбы з фабрыкі.

Салавейчык. Вярнуў!

Ізабела. Зноў вам даравалі і нават дазволілі пайсці па ўласнаму жаданню. Не хацелі людзі сябе ганьбіць. І гэтак далей, і гэтак далей. Усё, больш амністый не будзе, Рыгор Рыгоравіч!

Салавейчык. Не звальняеце, дык хоць скараціце! Ёсць жа такі артыкул — скарачэнне штатаў!

Ізабела. Не, для вас няма.

Салавейчык. Улічыце, я бацька-адзіночка. У мяне ж дзіцё ёсць!

Ізабела. Не, Салавейчык. На гэты раз вам нішто і ніхто не паможа.

Салавейчык. Ну, мы яшчэ паглядзім, чый верх будзе!

Салавейчык выходзіць, сутыкнуўшыся ў дзвярах з Божашуткавай. Яна выглядае так, нібыта пастарэла гадоў на дзесяць.

Божашуткава. Добры дзень.

Ізабела. Добры дзень, Рагнеда Іванаўна. Сядайце… Добра, што вы прыйшлі. Мне трэба з вамі пагаварыць.

Божашуткава. Не трэба… Нічога не трэба гаварыць… Я вам скажу… (Паўза.) Не атрымалася… Жыццё маё не атрымалася… Мужа няма… Пакінуў мяне… Відаць, са мной яму было дрэнна… Напэўна… Дзяцей таксама няма… Адна. Кар’еры не атрымалася… Я шчыра хацела памагчы Салавейчыку. Не толькі яму… Спадзявалася, пашанцуе з Салавейчыкам, заўважаць мяне… Зробяць дырэктарам фабрыкі пасля таго, як Якаў Фаміч пойдзе на пенсію… Усё не атрымалася… Абсалютна ўсё… Божашуткава! Злосна пажартаваў з мяне гасподзь бог! Вельмі злосна. А за што? Не ведаю… (Паўза.) А вас я ненавідзела… Зайздросціла і ненавідзела… За тое, што вы разумная. За тое, што можаце, не баючыся, сказаць праўду ў вочы. Любую і кожнаму. Нават нагрубіяніць… За тое, што можаце надзець вось такую спадніцу. А я ўжо не магу… Прайшло маё жыццё. А я нібыта і не жыла зусім… Нібыта ў сне ўсё ўбачыла. Я разумею: тое, што я кажу, — глупства. Пра зайздрасць, пра спадніцу… Але ж баба застаецца бабай — галоўны канструктар яна або міністр… Чаму я ўсё гэта вам гавару?.. Не ведаю… Напэўна, таму, што вы разумны чалавек. Я зразумела гэта даўно. (Выцягвае з сумачкі ліст паперы.) Вось, вазьміце.

Ізабела. Што гэта?

Божашуткава. Заява. Па ўласнаму жаданню…

Ізабела прачытала заяву. Паўза. Ізабела моўчкі парвала заяву на дробныя кавалачкі і выкінула яе ў кошык.

Ізабела (ціха). Ідзіце, Рагнеда Іванаўна, і працуйце…

Паўза.

Божашуткава. Вы нават лепш, чым я пра вас думала. Значна лепш… Дзякую… Вы ўгадалі… Фабрыка — гэта ўсё, што ў мяне засталося. Мне няма куды пайсці.

Божашуткава ідзе да дзвярэй, спыняецца.

Паслухайце… Калі пойдзеце ў гарком ці ў міністэрства… надзеньце другую спадніцу. Я не адна такая…

Выходзіць. Праз секунду ў дзвярах паказваецца Андрэй.

Андрэй. Ці можна да вас, таварыш дырэктар? Ужо цэлую гадзіну марнею ў прыёмнай. Гэта ўжо падобна на бюракратызм!

Ізабела (строга, афіцыйна). Якая ў вас да мяне справа, таварыш Таратута?

Андрэй. Рацпрапанова. Вельмі важная… Нават самая важная ў маім жыцці.

Ізабела. Тады вам патрэбна не да мяне, а ў БРЫЗ.

Андрэй. Не, з гэтай прапановай трэба іменна да вас, таварыш дырэктар.

Ізабела, усміхаючыся, выходзіць яму насустрач.

Ізабела. Ну, выкладвай сваю рацпрапанову!

Андрэй. Ведаеш што, Іза? Сёння мы з табой ідзём да маёй маці. Адгаворак не прымаю. Ведаю — сход. Пойдзем адразу пасля сходу. Маці ўжо ведае і будзе чакаць.

Ізабела. Хм… У амёбы з’явіўся характар. Але як жа я пайду? У гэтым?.. А нічога іншага ў мяне няма.

Андрэй. Нічога. Абыдзецца. Няхай маці паглядзіць, якія ногі былі ў Венеры Мілоскай! Няхай усе глядзяць і зайздросцяць!

Ізабела. Няўжо?

Андрэй. Ну, калі ўжо дырэктар фабрыкі носіць такую спадніцу, значыць, у гэтым сапраўды нешта ёсць!..

Ізабела нечакана абняла Андрэя і пацалавала. І ў той жа момант вярнулася Божашуткава з вялікай лялькай у руках. Яна ўжо хацела нешта сказаць, але, убачыўшы Ізабелу і Андрэя, ціхенька зачыніла дзверы, прыхілілася да сцяны. І раптам заплакала так, што стала страшна. Як ёй хацелася б быць на месцы Ізабелы!

Але гэта немагчыма.

Па адзін бок дзвярэй смяюцца, шэпчуцца і цалуюцца два шчаслівыя чалавекі. Па другі бок — горка, несуцешна плача трэці чалавек, прыціскаючы да сэрца вялікую прыгожую ляльку. Нічога дзіўнага, такое жыццё…


Канец.


ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Харуки Мураками - Бесцветный Цкуру Тадзаки и годы его странствий - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Трансерфинг. Проектор отдельной реальности - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Холлис - Обретение смысла во второй половине жизни. Как наконец стать по-настоящему взрослым - читать в ЛитвекБестселлер - Ха-Джун Чанг - Как устроена экономика - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Алексеевич Глуховский - Метро 2035 - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Фьорато - Венецианский контракт - читать в ЛитвекБестселлер - Бретт Стинбарджер - Психология трейдинга. Инструменты и методы принятия решений - читать в ЛитвекБестселлер - Джонатан Херринг - Что делать, когда не знаешь, что делать - читать в Литвек