ДРУГИЕ КНИГИ:
Автор: Ганна Навасельцава Жанр: Фэнтези: прочее Серия: Год издания: 2018 Язык книги: белорусский Страниц: 27 | Издано в серии: Издательство: Город печати: ISBN: Книга закончена |
просмотрело человек за: | |
Читать онлайн | |
Смяяўся звонка. Неспатольна прагнуў выпіць сваім шаломам сіні свет. Ужо трымаў у руках глыбокі, бяздонны, закаваны ў жалезныя берагi. Узiраўся. Вагаўся. Баяўся выпусціць... Ці бачыў што? Быў жа такім прагным, якім можа рабіцца адно смяротны, гнаны нясцерпным жаданнем стаць самым... Шаноўным. Слаўным! I ўсё выпіць дарэшты, бы той цуда-юда. Я некалі бачыў яго. Лятавы. Праніклівы. Сквапны. Мы стаялі за гэтым прагным утрох, нябачныя, неадступныя. I цешыўся моцна чарадзейны Баян і ўжо быў гатовы высока ўзнесці яго ў славе. Абыякава маўчаў вячысты Траян, за безліч стагоддзяў ці аднойчы бачыў важна-шаноўных, ці аднойчы сустракаў дапраўды слаўных, дык чаму ж дзівіцца... А я? Ніхто. Зусім не боскі, ані колькі не вечны. Чаму не схацеў бласлаўляць гэтага, з цяжкім шаломам? Ведаў жа, што і лёс ягоны будзе цяжкім... | |
Ключевые слова: fantasy | |
: 0 : 0 : 0 : 0 : 0 : 0 : 0 |