Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Критика >> Крытыка >> страница 2
узламвае яе. Хоча сам для сябе зляпіць форму-ёмішча. І я не ведаю, што тут лепей: слабы дух у чужой велічнай форме або моцны, які тую форму зламаў. Відаць, у перакладзе, майстэрстве, якое ўсё ж павінна зберагчы чужую амфару, патрэбна трэцяе: захаваўшы сваю магутнасць, усё ж памерці ў другім, аддаць яму сябе самога, стаць яму слугою, як гэта ні цяжка. Але, з другога боку, як тады ставіцца да перакладаў Лермантава? Што яны, уласныя вершы ці пераклад з Гейнэ? Не ведаю. Ведаю толькі, што пераклад "Урыўка" пераходзіць ужо ў другі жанр, незаконна занядбаны цяпер жанр пераймання.

Эпіграмы і эпітафіі пераклаў для зборніка Семяжон. Аб іх, бадай, і не варта шмат гаварыць. Зроблена гэта лаканічна, з уласцівымі перакладчыку тонкасцю і гумарам. Пасля чароўных перакладаў з Бёрнса гэтага ад яго можна было чакаць. Вось урывак з эпіграмы на самазабойства брытанскага міністра Каслры:

Ты здох, а ўсе мы дыхаем вальней
І думаем: каб гэта ўсё раней,
Пакуль ты рэзаў Англiю
па лёгкіх, —
Вось бы ўздыхнуў народ, але
з палёгкай!
Эпіграма — жанр няўдзячны. Усе смяюцца, усе здзіўляюцца, як лёгка і дасціпна льюцца словы. І ніхто не ведае, як гэта цяжка. І паэту, і перакладчыку.

Памер артыкула, на жаль, не дазваляе сказаць добрага слова ўсім астатнім перакладчыкам вершаў.

Цяпер пра паэмы, містэрыі, публіцыстыку. І перш за ўсё пра пераклад "Чайльд Гарольда".

"Чайльд", яго чатыры песні, перакладзены чатырма аўтарамі: Рыгорам Барадуліным, Міколам Арочкам, Язэпам Семяжонам і аўтарам гэтых радкоў.

Мне вельмі хочацца пахваліць свой пераклад. Але я не маю саманадзейнасці аднаго раманіста, які, пералічваючы раманы, што зрабілі пераварот у нашай белетрыстыцы, скончыў спіс словамі: "і раман аўтара гэтых радкоў". Таму я прамаўчу і замест няпэўнай свае кандыдатуры выстаўлю ўсе астатнія, асабліва ж — сапраўды выключны па чысціні і яснасці — пераклад Язэпа Семяжона. У ім няма залішняга пафасу, у гэтым перакладзе… Байран і ў пафасе сваім часам іранічны, вонкава лёгкі, нават легкадумны. Ён, як і Пушкін, і жартуе, і празаізмы ўжывае, і… раптам хапае за душу жалезнай, страшнай рукой рафасу — і стогн, крык ірвуцца з сэрца. Гэтыя ўласцівасці ў поўнай меры перадае праца Семяжона.

Вось пра Венецыю:

На ўлонні акіяна, на выгодзе
Ты гордаю Цыбелаю марской
Раскашавала не адно стагоддзе
З тыярай стромых веж над галавой.
Калі б я жыў у век рамантыкаў, я сказаў бы, што Чэрвеньскія палі падаюць руку Анслейскім палям, каб іхнія верас і шыпшына сталі братам і сястрой нашаму верасу, нашай дзікай ружы.

Перакладу "Чайльда" ў пэўнай меры, відаць, перашкодзіла практыка нашага перакладу наогул. Дадзена згода на выданне кнігі перакладаў (з'ява досыць рэдкая) — і вось пачынаецца ліхаманка. Буйныя рэчы, як той самы "Чайльд Гарольд", трэба перакладаць гады. А час не чакае. Таму рэч даецца некалькім майстрам. Іначай проста немагчыма. І вось людзі бяруць на свае плечы велічэзную працу, але ў розных раздзелах усё ж заўважаецца рознастылёвасць.

У гэтым няма правіны людзей, таму што нельга двум майстрам зрабіць з аднаго ўзору дзве цалкам аднолькавыя вазы.

Глядзіце самі.

Во! стук падкоў і кліч трубы не слабне,
Зямлю калоцяць бою перуны.
Ці ж не відаць вам, як дымяцца шаблі
І гіне брат і сын ваш без віны?
Хто быў апошні разбуральнік храма,
Свяцілішча Палады на гарах?
Хто той грабежнік, што з калон і брамаў
Скульптуры краў і помнікі ў мурах?
Растуць, мацнеюць разам з ветрам крылы,
Зноў пачынаюць свой адвечны рух
І шумна абтрасаюць прах магілы,
Кайданы, што трымалі ў пастцы дух.
Хачу дамоў. Яе, маю шыпшыну —
Брытанію, штоночы бачу ў сне.
Няўжо я там забыт? Няўжо чужына
Прытулак вечны дасць бадзягу мне?
Чуеце? Адзін памер, аднолькавы выбух страсці, нават адна настройка. І толькі струны, струны аднолькавага "ля" гучаць розна. Бо не знайшлося яшчэ майстра, які здолеў бы зрабіць дзве ў свеце аднолькавыя струны. Бо нікому яшчэ не ўдавалася не толькі народ зрабіць аднолькавым ва ўсіх асобах, што складаюць яго, але і двух людзей зрабіць духоўнымі блізнятамі. Нельга забываць гэта.

І ўсё ж зроблена ўсё магчымае, каб паэма была адной суцэльнай брылай. "Чайльд Гарольд" перакладзены добра, а асобныя месцы (адно з іх — бой быкоў з першай песні) — проста выдатна.

Хацелася б сказаць некалькі слоў аб перакладзеным Максімам Лужаніным "Прароцтве Дантэ".

Праца зроблена на дастаткова высокім мастацкім узроўні, і гэта асабліва прыемна таму, што Дантава тэрцына (у Байрана яе метрыка трошкі парушана) з яе пяцістопным ямбам і пераплеценай, ланцужна-неразрыўнай рыфмоўкай — памер вельмі, надзвычай складаны, памер, якім не кожны паэт можа рызыкнуць.

Да нешматлікіх агрэхаў гэтага перакладу трэба аднесці толькі тое, што ў некаторых месцах трайная рыфма недакладная. У Дантэ — гэта сталь і жалеза, нягледзячы на амаль нечалавечую складанасць пляцення.

Прывяду прыклад у выдатным рускім перакладзе М. Лазінскага (на беларускую мову "Боская камедыя" пакуль не перакладзена). Гэта з песні трэцяй: "Брама пекла. Нікчэмныя", тыя, што "прожили, не зная ни славы, ни позора смертных дел":

И смертный час для них
недостижим,
И эта жизнь настолько нестерпима,
Что все другое было б легче им.
Их память на земле
невоскресима;
От них и суд и милость отошли.
Они не стоят слов: взгляни — и мило!
И я, взглянув, увидел стяг вдали.
Або яшчэ больш дакладна:
И понял я, что здесь вопят от боли
Ничтожные, которых не возьмут
Ни бог, ни супостаты божьей воли.
Вовек не живший, этот жалкий люд
Бежал нагим, кусаемый слепнями
И осами, роившимися тут.
Кровь, между слез, с их лиц текла струями.
Байран у "Прароцтве" ішоў шляхам Дантэ. І раптам у дакладнага, скрупулёзнага паэта, які сапраўды можа "вылепіць з гліны Адама", мы сустракаем такую, напрыклад, трайную рыфму: "дух — круг — уладару"; або "прах — раць — караць", "імкнуўся я — праяў — яхт" і г.д.

Глядзіце, як гэта добра перакладзена па сэнсе і якая недакладная рыфма ("узвышаў — знішчаць — вачам") шкодзіць агульнаму ўражанню:

Вачмі любві ўглядаўся з-пад павек
І шчыраю душою узвышаў
Нікчэмнасць, што расплоджваецца век,
Каб панаваць і добрае знішчаць, —
Што
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Джон Ирвинг - Правила Дома сидра - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Натанович Стругацкий - Далекая радуга. Трудно быть богом - читать в ЛитвекБестселлер - Харуки Мураками - Бесцветный Цкуру Тадзаки и годы его странствий - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Трансерфинг. Проектор отдельной реальности - читать в ЛитвекБестселлер - Джеймс Холлис - Обретение смысла во второй половине жизни. Как наконец стать по-настоящему взрослым - читать в ЛитвекБестселлер - Ха-Джун Чанг - Как устроена экономика - читать в ЛитвекБестселлер - Гузель Шамилевна Яхина - Зулейха открывает глаза - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Алексеевич Глуховский - Метро 2035 - читать в Литвек