Литвек - электронная библиотека >> Кандрат Крапіва >> Комедия >> Хто смяецца апошнім >> страница 2
яго гэта выходзіць, як казка.

Левановіч. Дык ты перадай яму, што я прасіў, каб ён з'ездзіў у часць. Можа не адмовіцца?

Вера. Пабурчыць крыху, што ад работы адарвалі, а пасля і сам будзе задаволены.

Левановіч. А аб часе я паведамлю. (Збіраецца адыходзіць.)

Вера. Як твой торф?

Левановіч. Канчаю лабараторныя доследы.

Вера. Кажуць, што ты з яго ледзь не торты збіраешся рабіць.

Левановіч. Торты што! Я вырабляю больш сур'ёзныя рэчы.

Вера. Напрыклад?

Левановіч. Напрыклад — спірт і яшчэ шмат чаго.

Вера. Спірт? Дык ты ж самагоншчык?

Левановіч. Прыходзь, пачастую. (Выходзіць.)

Вера. Вось, цёця Каця, малады хлопец, а хутка прафесарам будзе.

Цёця Каця. Цяпер жа ўсе маладыя — разумныя, на тое ж вас і вучаць.

Вера. I на чым жа вырас! На торфе!

Цёця Каця. Усюды растуць: на торфе, на гліне. На пяску і то растуць. Такі ўжо клімат у нас.

Вера. Добры клімат, цёця Каця, савецкі!

Цёця Каця. Я ж і кажу. А чаму гэта ён там працуе, а сюды распараджацца ходзіць?

Вера. У нас адна партыйная арганізацыя, а ён сакратар, вось і ходзіць па партыйных справах.

Цёця Каця. Вунь ідзе ваш далакоп. (Бярэ анучу і адыходзіць цбок.)


Уваходзіць Чарнавус.


Вера (стаўшы ў позу, гаворыць урачыста-дураслівым тонам). Прывітанне галоўнаму далакопу, ахавальніку скарбаў старой бабулі-зямлі! Выгляд у вас бадзёры і натхнёны. Ці не ўдалося вам узламаць яшчэ адзін з куфраў старой бабулі?

Чарнавус. Раней для гэтага мне трэба выпрасіць у Гарлахвацкага пару тысяч рублёў.

Вера. Ух, вядро халоднай вады! А што — не дасць, думаеце?

Чарнавус. Трэба, каб даў, іначай мы не закончым доследаў у раёне Рудні.

Вера. З Масквы нічога не атрымалі?

Чарнавус. Не. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ?

Цёця Каця. Не, не было.

Вера. Ага, забрала за жывое! Правалілася ваша праца.

Чарнавус. Дражніцеся, а ў самой душа ў пятках.

Вера. А мне што?

Чарнавус. Як гэта што? Ваша асоба тут таксама замешана як быццам.

Вера. А я адмяжуюся. Скажу, што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка.

Чарнавус. Не, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. Ад гэтага вам ніяк не выкруціцца.

Вера. Ды ад вас-то цяжка выкруціцца. Учора Зёлкін круціўся, круціўся, і нічога не выйшла.

Чарнавус. Як ён сябе адчувас? Не бачылі яго сягоння?

Вера. Не, яшчэ не бачыла. Думаю, што няважна.

Чарнавус. Выступаць з такім навуковым дакладам — гэта безабразіе. Адны траскучыя фразы і абсалютна нічога канкрэтнага. Не выкарыстаў нават таго матэрыялу, які яму быў дадзены амаль поўнасцю апрацаваным. I каго ён хацеў падмануць?

Вера. Сам сябе.

Чарнавус. Мабыць, злы на мяне?

Вера. Я думаю! Такую лазню вы яму далі…

Чарнавус. Яж яму дабра жадаю.

Вера. Наўрад ці здольны ён ацаніць гэта.

Чарнавус. Можа, я занадта рэзка выступіў. Трэба будзе пагаварыць з ім.

Вера. Я лічу, што вы вельмі добра выступілі, і няма чаго вам прабачэння прасіць.

Чарнавус. Не прабачэння, а растлумачыць яму ў больш спакойнай абстаноўцы.

Вера (паказваючы на Тулягу, які ўвайшоў). А вось яшчэ адзін шаноўны далакоп. Што з вамі, Мікіта Сымонавіч? Чым вы так усхваляваны?

Туляга. Мяне так напужалі, што я апамятацца не магу.

Вера. Хто ж вас так напужаў?

Туляга. Я ўжо і не ведаю, ці гаварыць.

Вера. Калі вы нам не давяраеце, дык не гаварыце.

Туляга. Не ў тым справа, што не давяраю.

Вера. Дык у чым жа?

Туляга. Скажаш, а пасля пойдзе гаворка, і нажывеш непрыемнасці.

Вера. Ну то не гаварыце.

Туляга. Але ж я хацеў бы параіцца з вамі, што рабіць.

Вера. Дык парайцеся.

Туляга. Але ж і раіцца небяспечна. Баюся, што пойдуць усялякія чуткі.

Вера. I так страшна, і гэтак страшна. Заўсёды вам чаго-небудзь страшна, Мікіта Сымонавіч. Лепш не гаварыце, а то яшчэ больш будзеце баяцца. (Да Чарнавуса.) Пойдзем, Аляксандр Пятровіч.

Туляга. Чакайце, таварышы! (Вера і Чарнавус спыняюцца.) Я ж не ведаю, што мне рабіць… Можа такі параіцца з вамі?

Чарнавус (з усмешкай). Гэта вы ўжо самі глядзіце.

Туляга (адважыўся). Дзіўнае здарэнне, ведаеце… Іду гэта я па вуліцы, раптам абганяе мяне нейкі чалавек. Абганяе і… (Не адважваецца сказаць.)

Вера. I… што?

Туляга. Не ведаю, ці гаварыць.

Вера (смяецца). Дык вы хоць нас адпусціце, Мікіта Сымонавіч, калі не можаце. (Мерыцца адыходзіць.)

Туляга. Хвіліначку, таварышы! Я зараз… Але я прашу, каб вы пра гэта нікому ні слова.

Чарнавус. Ды ладна ўжо, Мікіта Сымонавіч.

Туляга. Дык вось… Абмінае і глядзіць мне проста ў твар.

Вера (насмешліва). Ну, няўжо ў твар?

Туляга. Не, вы ж паслухайце! Раз аглянуўся, другі раз аглянуўся і трэці раз аглянуўся. А пасля спыніўся і пытаецца: «Скажыце, — кажа, — ваша прозвішча не Падгаецкі?» Тут я ўвесь аж закалаціўся. «Не, — кажу, — я не Падгаецкі, я Туляга».

Вера. А ён што?

Туляга. «Выбачайце, — кажа, — вельмі ж падобны. Я некалі ў Варонежы, — кажа, — сустракаў такога тыпа», — і пайшоў.

Вера (іранічна). I пайшоў! Скажыце, калі ласка! Дык гэта ж сапраўды страшна!

Туляга. Але ж гэта яшчэ не ўсё. Калі я ўваходзіў у інстытут, ён яшчэ раз аглянуўся на мяне.

Вера. А калі і яшчэ раз, дык што ж тут страшнага?

Туляга. Не, гэта такі страшна. У Варонежы сапраўды быў некалі Падгаецкі — дзянікінскі палкоўнік.

Вера. Дык вы тут пры чым?

Туляга. А я ў той час таксама быў у Варонежы.

Вера. Палкоўнікам?

Туляга. Не, я быў настаўнікам гімназіі.

Вера. Дык мы ж гэта ведаем.

Туляга. Але вы не ведаеце, што гэты палкоўнік быў падобны на мяне, як дзве кроплі вады.

Вера. Ну і што?

Туляга. Гэты чалавек можа сказаць, што ў інстытуце працуе дзянікінскі палкоўнік. (Чарнавус і Вера с. мяюцца.) Не, гэта зусім не смешна. Дакументаў у мяне з таго часу няма — чым я апраўдаюся?

Чарнавус. Ды кіньце вы! Гэта ўсё пустыя страхі.

Туляга. Дык, па-вашаму, няма чаго баяцца?

Вера. Ідзіце, Мікіта Сымонавіч, працуйце, і нікога не бойцеся.

Туляга. Праўда, не баяцца?

Вера. Не бойцеся. Я нікому не скажу, што вы — дзянікінскі палкоўнік.

Туляга (аж прысеў). Тсс!.. звар'яцелі вы! Хіба гэтым можна жартаваць!

Вера (смяецца). Ай, баязлівец вы, баязлівец!


Разыходзяцца па сваіх пакоях. Туляга варочаецца і падыходзіць да цёці Каці.


Туляга. Кацярына Іванаўна! Вы, калі ласка, нікому не
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в ЛитвекБестселлер - Келли Макгонигал - Сила воли. Как развить и укрепить - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в Литвек