Литвек - электронная библиотека >> Анри де Ренье >> Проза >> Тайна графiнi Барбары >> страница 3
забыўся я i пра рэвальвер. Быў я вельмi спакойны. Турбавала хiба што адна толькi думка: дзе прыме мяне Адаарда - у курыльным пакоi або ў галерэi з фрэскамi? Лепш было б каб у курыльнi, больш аддаленай ад астатнiх памяшканняў, у якiх маглi знаходзiцца людзi, але я быў гатовы i да размовы ў галерэi. У любым выпадку я быў упэўнены ў поспеху. Адаарда не стане зацята супрацiўляцца, i пасля таго, як я завалодаю тайнаю, ён, мусiбыць, нават даруе мне абраныя мною сродкi.

З такiмi думкамi я дайшоў да Палаца Грыманэлi. Слуга прывёў мяне ў галерэю. Дайшоўшы да верху лесвiцы, ён спусцiўся ўнiз. Я цiха ўвайшоў. Адаарда стаяў якраз каля фрэскi Лонгi, разглядаючы яе з такою ўвагаю, што я здолеў падысцi да яго зусiм непрыкмечаным. Ён i крыкнуць не паспеў, як ляжаў ужо з кляпам у роце на падлозе. Выцершы з лоба пот, я выняў рэвальвер i стаў тлумачыць, чаго дамагаюся. Чым больш я гаварыў, тым больш Адаарда бляднеў. Здавалася, ён i не слухаў мяне, а вочы яго ўтупiлiся ў нейкую кропку на сцяне. Тое, што я ўбачыў, уяўляла сабою вiдовiшча настолькi жахлiвае, што рэвальвер выпаў з маёй рукi i я здранцвеў ад жаху.

На фрэсцы спакваля ажывала на нашых вачах графiня Барбара! Спачатку яна варухнула адным пальцам, потым - запясцем, пасля - рукою, затым - другой, нарэшце павярнула раптам галаву, ступiла ўперад адзiн крок, другi... Я бачыў, як кiравалася яна да мяне. Але, гэта было так - графiня Барбара сыходзiла са сцяны! Сцяны, на якой яе нерухомы вобраз заставаўся на працягу ста пяцiдзесяцi гадоў у палоне фарбаў. Сумненняў быць не магло: на тым месцы, якое займала яна на фрэсцы, вiднелася цяпер велiзарная белая пляма. Графiня Барбара сама сышла ўнiз абаранiць таямнiцу, за якую некалi, бясспрэчна, яна i прадала сваю душу д'яблу. Цяпер яна была за два крокi ад мяне. Раптам я адчуў на сваiм плячы ледзяны холад яе цяжкай рукi. Вочы яе загадна працiналi ўсю маю iстоту.

Калi я апрытомнеў, то быў ужо прывязаны рамянямi да ложка. Адаарда гаманiў з сiвабародым панам, шаноўным доктарам лякарнi на Сан Сэрвола. Мае бацькi былi побач са мною - яны плакалi. На маленькiм столiку ляжалi кляп, вяроўка i рэвальвер. На маё шчасце, я быў прызнаны вар'ятам, iнакш гэтыя рэчавыя доказы маглi б прывесцi мяне да канца шмат горшага.

А якi ж час назад мне так мала заставалася да разгадкi вялiкае тайны!.. Калi б не гэтая праклятая графiня..."

* * *

Ужо шмат гадоў прайшло з тае пары, як загубiлiся сярод мноства маiх папер прызнаннi пансiянера з вострава Сан Сэрвола, калi месяц назад я прыехаў, каб адпачыць, на два тыднi ў Венецыю.

Аднаго разу, прагульваючыся па плошчы святога Марка, я сустрэў свайго сябра Жуля д'Эскулака.

- Хадзем, зiрнем на фрэскi Лонгi з Палаца Грыманэлi, якiя мне прапаноўваюць купiць, - сказаў ён мне. - Граф Адаарда памёр нядаўна ў Лондане, i дзецi яго прадаюць iх. Яны нагадваюць фрэскi з Палаца Грасi.

Грыманэлi! Я адразу звярнуў увагу на гэтае iмя. Дзе я яго чуў?

Я пайшоў разам з сябрам.

- Шкада толькi, - сказаў ён мне па дарозе, - што фрэска вельмi папсаваная: на ёй не стае адной постацi. Здаецца, гэта здарылася гадоў дваццаць таму. Сцяна не то трэснула, не то аблупiлася. Гэтыя венецыянцы такiя нядбайныя, а граф даўно ўжо не жыў у сваiм палацы!

Мы прыйшлi ў палац. Знаходзiўся ён у Сан Стаз, зусiм непадалёк ад Вялiкага Канала. Вартаўнiк правёў нас наверх.

Фрэска Лонгi займала цэлы перасценак галерэi. На ёй была выява людзей за картачным сталом. У сярэдзiне, на самай справе, бялела вялiкая пляма.

Тады я i ўспомнiў. На месцы гэтае плямы колiсь можна было ўбачыць графiню Барбару...

I ў той час як Жуль д'Эскулак размаўляў на тутэйшай гаворцы з вартаўнiком, я адчуваў, пазiраючы на фрэску i згадваючы перапiсаны некалi дакумент, жудасную збянтэжанасць.

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Макс Фрай - Лабиринт Мёнина - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Евгеньевич Голованов - Дальняя бомбардировочная... - читать в ЛитвекБестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Константинович Тарасов - Технология жизни. Книга для героев - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в Литвек