ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью - читать в ЛитвекБестселлер - Ли Дуглас Брэкетт - Исчезновение венериан - читать в ЛитвекБестселлер - Аллен Карр - Легкий способ бросить пить - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Пространство вариантов - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Васильевна Семенова - Знамение пути - читать в ЛитвекБестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Янка Брыль >> Современная проза >> Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] >> страница 3
жа як быццам штосьці прадчуваў, бо развіталіся мы не так сабе, a нібы надоўга — урачыста неяк, абняўшыся. А потым, вярнуўшыся з падарожжа па Енісеі, пачуўшы, што Ганны няма, я быў за тое наша развітанне ўпотай, спакойна рады, як за нейкі незвычайны абавязак, належна выкананы абрад —нібы апошняя споведзь ды прычасць.

«Рамачкі» больш не было — я заставаўся адзін з усёй бацькоўскай сям'і.

Абедзве сястры, Ганна i на два гады маладзейшая Віліта (Уліта ці Іуліта па Святцах), пайшлі векам па маме: абедзве памерлі таксама добра на восьмым дзесятку, адна «ад старасці», другая ад раку. Браты ніводзін не дацягнулі да шасцідзесяці. Ігнат намёр ад лейкеміі, Мікалай ад інсульту, абодва на ніасцідзесятым годзе. Міхаіл — на пяцьдзесят другім, раптоўна i «легка», ад сэрца. Ну, а Уладзімір, найстарэйшы з нас, братоў, пайшоў з жыцця ў найстрашнейшых пакутах, у трыццаць дзевяць — ад Сталіна.

Усё жыццё мяне не пакідала адчуванне, што вось я найменшы ў сям'і. Ці прывычка, ці, можа, такая ўжо рыса характару — нейкая дзіцячасць назаўсёды?..

Так думалася да муштука.

Але загрымеў той званок — i я другім пасля Ганнінай смерці наваратам адчуў тую «рамачку», ужо толькі паміж братамі, яшчэ раз, ужо назаўсёды журботна ўсвядоміў, што я — адзін з усіх, што я за ўсіх братоў старэйшы... Бо што такое шэсцьдзесят, пяцьдзесят, а тым больш Валодзевы трыццаць дзевяць перад маімі семдзесят трыма? Ужо мне тужыцца, смуткуецца, бядуецца па ім — як наймалодшым сярод нас...


НАД ПАЛАВІНАЙ ЗДЫМКА
Яшчэ адно, пасля сагі, высокае слова — архіў. У мяне ён за паўстагоддзя сабраўся, можна сказаць, немалы: антрэсолі забіты папкамі, поўна i ў тумбах стала. А дома ў нас, у Загоры, перад вайной была на гарышчы вялікая карзіна, з кнігамі прывезеная з Адэсы. У тую карзіну «за польскім часам» клаліся i пісьмы ад замежных братоў, замежнага дзядзькі, замежных братавухаў, калі яны засталіся адны, толькі з малымі дзецьмі. У партызаны мы пайшлі сям'ёй, схапіўшы толькі неабходнае, дый то далёка не ўсё. Праўда, свае рукапісы я загадзя закапаў у дубовай бачулцы, таксама адэскай, у суседняй вёсцы, у гумне дваюраднага брата. Толькі гэта i ацалела, бо ад карзіны на гарышчы не засталося i следу.

У канцы сорак дзевятага года, над націскам падазрэнняў ды паклёпаў вакол маіх уцёкаў з палону i «сацыяльнага паходжання», спалохаўшыся горшага, мы з Мішам пераглядзелі тое, што ў акупацыю закопвалася. Сёе-тое яшчэ давялося спаліць, каб «у выпадку чаго лішне не ўскладняць біяграфію». Маю, вядома. Я ўжо не раз пашкадаваў, што мы тады так зрабілі. На добры лад, можна было зноў схаваць гэта недзе да лепшага часу. Ды хто ж яго так ужо спадзяваўся? A ў страху вочы заўсёды вялікія.

Даваенная перапіска не захавалася. Захаваліся фотаздымкі. Што ў нас, у сем'ях сёстраў i братоў, што ў сваякоў па розных вёсках ды гарадах.

Я i пачну з ад ной дарэвалюцыйнай фатаграфіі.

Ніжняя палавіна здымка наўскасяк адарвалася i прапала. Знаёмы фатограф перазняў яго так, што як быццам яно з тым абрывам так было i задумана. На ацалелай палавіне — бацька i абодва старэйшыя браты, пазней, на працягу нашых вясковых гадоў, для нас, трох меншых, дзіўна замежныя...

Думкі, згадкі адны, паасобку не ходзяць. Над гэтым здымкампаўздымкам я летась быў неяк задумаўся, успомніўшы Жукоўскага з той гарышчанскай карзіны — дванаццацітомны Збор твораў у чатырох кнігах, акуратна, моцна пераплеценых. Жыва ўявілася, як i калі гэтае багацце магло быць куплена: ці яшчэ тады, калі яны, хлопцы, вучыліся ў Міры, у гарадскім вучылішчы, ці тады, калі былі ў Адэсе гімназістамі?.. Трэба сказаць, што хоць Ігнат малодшы на паўтара года, вучыліся яны ўвесь час вобруку, i ў загорскай царкоўнапрыходскай, i ў гарадскім, i ў класічнай гімназіі, i ў сельскагаспадарчым інстытуце. Чамусьці найцяплей мне думаецца, што здымак зроблены тады, калі яны законны лі гарадское i прыехалі паступаць у гімназію.

Бацьку — сорак чатыры. Ён пасярэдзіне. Абняў у поясе старэйшага, стройна-высокага пятнаццацігадовага Валодзю. Меншага бацька называў па-гарадскому Ігнашай, a імені Ігнат, Игнатий па Святцах, не любіў. Меншы ці самахоць, ці па ўдалай падказцы фатографа абняў аберуч бацькаву левую руку, на локцевым згібе, i злёгку прытуліўшыся да гэтай дужай i добрай рукі з ледзь не дзіцячым яшчэ, чыстым, сур'ёзным выразам твару. Падлетак на чатырнаццатым годзе.

Усмешка ў мяне. Ад таго, што нядаўна расказваў Шура, Ігнатаў адзіны сын, на шэсць гадоў маладзейшы за мяне пляменнік. З бацькавых слоў успомніў ён, як тыя два выпускнікі местачковага вучылішча пайшлі ў Адэсе на славуты базар Прывоз, а там купілі «сініх», баклажанаў, вельмі ж смачных з выгляду, i паспыталі ix на хаду, i ўпотай папляваліся.

На хлопцах строгія цёмныя гімнасцёркі, шырокія рамяні з адпаведнымі спражкамі. З якімі «сімваламі» на ix, наогул чыя гэта форма — ужо i спытацца няма ў каго. Усе мае знаёмыя, што ў розны час вучыліся ў гарадскім, паадыходзілі ў вечную памяць.

Зноў адхіленне ў мяне. У адзін час з нашымі ў Міры вучыўся Уладзімір Жылка, у сталасці — таленавіты паэт i таксама сталінскі асуджэнец. Над старонкамі грунтоўнай кнігі пра яго жыццё i творчасць мне прыемна i сумна думалася i зноў вось думаецца, што яны, падлеткі з Загора i Макашоў, i зналіся, i сябраваць маглі...

A галоўнае, што, гледзячы на абарваны здымак, уявілася, дык гэта ўзаемнае шчасце: хлопцам мець такога бацьку, а яму — такіх сыноў.

Па гімназічным «Свидетельстве» за шосты клас, прысланым сёлета мне з архіва адэскага сельгасінстытута, можна меркаваць, што Валодзя літаратуру любіў. Паміж двух «хорошо» i дзевяці «удовлетворительно» горда ўзвышаецца адно «отлично» — па рускай мове i «Словесности» (там гэта з вялікай літары). Аднак большым кніжнікам мне бачыцца Ігнат. Таму што i вершы яго, юнацкія i пазнейшыя, я чытаў, i ў перапісцы нашай з ім у 1944-1960 гадах бывала гаворка пра літаратуру. У яго — Дастаеўскі, о! «А вы, инженеришки человеческих душ, мелко плаваете». I непасрэдна гута рыл i мы з ім пра любімыя кнігі ў летнія дні сорак шостага года, калі ён са сваім Шурам, студэнтам, нядаўнім афіцэрам-франтавіком, гасцявалі ў мяне ў Мінску i ў вясковых родзічаў. Са здымка мне ўявілася, што хлопец, які абнімае бацькаву руку, што іменна ён просіць у нашага папы (па-гарадскому ўсё) грошай на той Поўны збор Жукоўскага, які значна пазней i мне даў нямала высокае асалоды. Просіць, добра ведаючы, што адмовы не будзе, як ніколі не было. А бацька дае, як даваў i будзе даваць, з тою шчаслівай гордасцю, якую мог ведаць сын патомнага «дваровага» мужыка, што так шчасліва выбіўся ў людзі: праваднік першакласных вагонаў!..

I яшчэ адно, ужо зусім сваё, тады мне адчулася — жаль, што на маю долю дружбы з бацькам