ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в ЛитвекБестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Оскар Уайльд >> Сказки для детей >> Салавей i ружа

Оскар Уайлд САЛАВЕЙ I РУЖА

— Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклiкнуў малады Студэнт. — Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.

Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.

— Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! — зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. — Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.

«Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi».

— Заўтра ўвечары ў Прынца баль, — шаптаў юнак, — i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.

— Вось сапраўдны закаханы, — сказаў Салавей. — Тое, пра што я толькi пяю, для яго боль. О так, каханне — гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купiш нi за гранат, нi за жэмчуг, яно не прадаецца на кiрмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.

— На хорах будуць сядзець музыканты, — працягваў малады Студэнт, — i граць на арфах i скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкi будуць ледзьве дакранацца паркету. Вакол яе стоўпяцца прыдворныя ў блiскучым адзеннi. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.

I ён упаў нiцма на траву, затулiў твар рукамi i зарыдаў.

— Чаго ён плача? — спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала мiма Студэнта, варушачы хвосцiкам.

— Сапраўды чаго? — падхапiў Матылёк, што пырхаў паблiзу ў сонечных промнях.

— Чаго ён? — пяшчотным шэптам пацiкавiлася Стакротка ў свайго суседа.

— Ён плача праз чырвоную ружу, — адказаў Салавей.

— Праз чырвоную ружу? — здзiвiлiся ўсе. — Ах, як смешна!

А крыху цынiчная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.

Адзiн толькi Салавей разумеў Студэнтава гора. Ён моўчкi сядзеў на дубе i думаў пра таямнiцы Кахання.

Раптам ён распасцёр свае шэрыя крылцы i ўзвiўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над гаем i, як цень, пранёсся над садам.

Пасярод паплаўца рос прыгожы Куст ружы. Салавей убачыў яго, падляцеў i апусцiўся на галiнку.

— Дай мне чырвоную ружу, — папрасiў ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы белыя, — адказаў ён, — яны белыя, як марская пена, яны нават бялейшыя за снег на горных вяршынях. Ляцi да майго брата, што расце каля старога пясочнага гадзiннiка. Можа, ён цябе выручыць.

I паляцеў Салавей да Куста, што рос каля старога пясочнага гадзiннiка.

— Дай мне чырвоную ружу, а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але i гэты Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы жоўтыя, — адказаў ён, — яны жоўтыя, як валасы ў русалкi, што сядзiць на троне з бурштыну, яны нават жаўцейшыя за нарцыс, якi цвiце на няскошаным поплаве. Ляцi да майго брата, што расце пад акном у Студэнта. Можа, ён цябе выручыць.

I паляцеў Салавей да трэцяга Куста ружы, што рос пад акном у Студэнта.

— Дай мне чырвоную ружу, — пачаў упрошваць ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але i трэцi Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы чырвоныя, — адказаў ён, — яны чырвоныя, як лапкi ў голуба, яны чырванейшыя за вееры каралаў, што калышуцца ў пячорах на дне акiяна. Але ад зiмовай сцюжы ў маiх жылах застыла кроў, мароз пабiў мае пупышкi, бура паламала галiнкi, i сёлета ў мяне зусiм не будзе ружаў.

— Адну чырвоную ружу — больш мне не трэба! — упрошваў Салавей. — Толькi адну чырвоную ружу! Няўжо нiчога няможна зрабiць?

— Можна, — адказаў Куст, — але гэта так страшна, што я не асмельваюся сказаць табе.

— Гавары, — папрасiў Салавей, — я не баюся.

— Калi ты хочаш, каб у цябе была чырвоная ружа, ты павiнен стварыць яе, як засвецiць месяц, з гукаў сваiх песень i акрапiць крывёю свайго сэрца. Ты павiнен спяваць мне, прыцiснуўшыся грудзьмi да майго шыпа, усю ноч навылёт, а тым часам твая жывая кроў перальецца ў мае жылы i стане маёй крывёю.

— Жыццё — дарагая цана за чырвоную ружу, — задуменна прамовiў Салавей, — яно любае кожнаму. Вялiкае шчасце, седзячы ў лесе, любавацца Сонцам у залатой каляснiцы i Месяцам у каляснiцы з жэмчугу. Салодка пахне глог, цвiтуць у далiнах мiлыя званочкi, растуць на ўзгорках верасы. Але Каханне даражэйшае за Жыццё, дый што значыць сэрца нейкай птушкi ў параўнаннi з чалавечым?

I, узмахнуўшы шэрымi крылцамi, Салавей узвiўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над садам i, як цень, пранёсся над гаем.

Малады Студэнт усё яшчэ ляжаў на траве, там, дзе пакiнуў яго Салавей, i слёзы яшчэ не высахлi на яго прыгожых вачах.

— Радуйся! — усклiкнуў Салавей. — Радуйся, будзе ў цябе чырвоная ружа. Я ствару яе, як засвецiць месяц, з гукаў сваiх песень i акраплю крывёю свайго сэрца. За гэта я хачу ад цябе толькi аднаго: будзь верны свайму Каханню, таму што якая б мудрая нi была Фiласофiя, Каханне мудрэйшае; якая б магутная нi была Ўлада, Каханне магутнейшае. Яго крылы чырвоныя, што полымя, полымем ахоплена i яно само. Вусны ў яго салодкiя, бы мёд, а дыханне падобнае да паху ладану.

Студэнт узняў вочы i прыслухаўся да Салаўя, але нiчога не зразумеў, бо ён ведаў толькi тое, пра што напiсана ў кнiгах.

А Дуб зразумеў i засмуцiўся, таму што вельмi любiў свайго Салавейку, якi звiў гаяздо ў яго галiнах.

— Праспявай мне апошнi раз, — прашаптаў ён, — мне будзе вельмi самотна без цябе.

I заспяваў Салавей Дубу, i голас яго быў падобны да цурчання вады, што лiецца з сярэбранага збана.

Калi ён скончыў спяваць, Студэнт падняўся i выняў з кiшэнi запiсную кнiжку i аловак.

«О так, у яго ёсць форма, — сказаў ён сам сабе, iдучы дадому, — што праўда, то праўда. Але цi ёсць у яго пачуццi? Баюся, што няма. Па сутнасцi, ён такi самы, як i большасць артыстаў: уся ўвага скiравана на стыль, а шчырасцi нестае. Ён нiколi не прынясе сябе каму-небудзь у ахвяру. Ён думае толькi пра музыку, а кожны ведае, што мастацтва эгаiстычнае. Аднак трэба прызнаць, што асобныя яго пошчакi даволi мiлагучныя. Адно шкада — яны не маюць нiякага сэнсу i пазбаўленыя карысцi!»

I юнак пайшоў да сябе ў пакой, лёг на маленькi вузкi ложак i пачаў думаць пра сваё каханне.

Хутка ён заснуў.

Калi на небе засвяцiў