ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Татьяна Витальевна Устинова - Судьба по книге перемен - читать в ЛитвекБестселлер - Влада Ольховская - Цикл романов "Кластерные миры"Компиляция. Книги 1-10 - читать в ЛитвекБестселлер - Сьюзен Хилл - Издательская серия "ТОК" "Вдохновение". Компиляция. Книги 1-22 - читать в ЛитвекБестселлер - Елена Станиславовна Вавилова - Нетворкинг для разведчиков. Как извлечь пользу из любого знакомства - читать в ЛитвекБестселлер - Джессами Хибберд - Синдром самозванца. Как вырваться из ловушки токсичного мышления - читать в ЛитвекБестселлер - Николай Викторович Молчанов - Человек покупающий и продающий. Как законы эволюции влияют на психологию потребителя и при чем здесь Люк Скайуокер - читать в ЛитвекБестселлер - Патрик Кинг - Практический интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Анна Витальевна Малышева - Пианино из Иерусалима - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Міхась Стральцоў >> Классическая проза >> На вакзале чакае аўтобус >> страница 2
Юновіч спазніўся: нарысы пра яго ўжо напісалі. Расклаўшы перад сабой газетныя выразкі, чалавек завучана пераказваў іх, а Юновіч не перапыняў яго, запісваў, хоць запісваць, папраўдзе, і не было чаго: што павінны рабіць і нават думаць героі дрэнных нарысаў, Юновіч добра ведаў і сам. I вось цяпер гэты, зусім незнаёмы і, можа, нават цікавы, чалавек расказваў пра сябе словамі, чужымі і сцёртымі, прыдуманымі падчас нядоўгага натхнення нейкім юновічавым сабратам. Створанае вярталася да творцы: была ў гэтым іронія, якую адчуў адразу Юновіч, але думаць пра якую пакуль не хацеў. «Газета чакае нарыс,— суцяшаў сябе ён,— горшы ці лепшы, але напісаны ў тэрмін. Толькі вось… гэты чалавек: хоча ён памагчы мне ці смяецца з мяне?»

Ён так і не дазнаўся праўды: час падганяў Юновіча, трэба было вяртацца ў рэдакцыю. А праз тыдзень, калі ў газеце з’явіўся нарыс, Юновіч не мог дараваць сабе, што напісаў яго. Пісаць трэба было пра кагосьці іншага. Можа, нават пра Валю. Ці не пісаць зусім.

…Шарэла пахмурная раніца, і Юновіч хадзіў па рэдакцыйным пакоі.

На вакзале стаяў аўтобус, ён быў далёка, але Юновіч шмат чаго ведаў пра яго. Аўтобус быў пусты, маўклівы, і аб яго халодныя бакі біліся паравозныя гудкі, перазвон трамваяў, маторны рокат, але аўтобус не пазнаваў яшчэ іх. Прастора і час ляжалі пад яго коламі, але ён не ведаў пра іх, як не ведае яблык пра таемную сілу семак, што схаваны ў ім. Аўтобус кранецца, і яму падуладныя стануць далёкія палі і дарогі, ціхія гасцініцы ў далёкіх гарадах і новыя людзі, а найбольш — Юновічава надзея забыцца на нядаўняе, прыкрае, што асталося ад мінулай паездкі, узяць і пачаць усё нанава…

Адзінокі, маўклівы аўтобус стаяў на вакзале.

На стале зазваніў тэлефон,— Юновіч падышоў, зняў трубку. Рэдактараў голас скупа і з націскам сказаў:

— Зайдзі.

Трубка змоўкла, потым у ёй нешта шчоўкнула. Трэба было ісці. Юновіч распранаўся. На вакзале стаяў аўтобус — ён чакаў, і нячутна ў пакоі кружыла ўжо шкадаванне: болей пра аўтобус Юновіч сёння думаць не будзе…

У прыёмным пакоі ён паволі тушыў папяросу. Сакратарка ўсміхалася, а потым з прытворнай сур’ёзнасцю кулаком пагразіла рэдактаравым дзвярам. Выходзіла зусім не смешна. Юновіч пайшоў…

Адкінуўшыся на спінку крэсла, рэдактар глядзеў у акно. Ён не варухнуўся, не павярнуў галавы, калі Юновіч увайшоў,— сашчэпленыя рукі ляжалі на каленях. Нічога новага, усё было Юновічу вельмі знаёмае. Нуднаватым і роўным голасам рэдактар сказаў:

— Трэба арганізаваць выступленне дырэктара льнокамбіната. У іх там добрая самадзейнасць… Сядай.

— У які нумар?

— У наступны.

Рэдактар усё яшчэ глядзеў у акно.

— Выступленне дырэктара давалі ўжо іншыя газеты,— сказаў Юновіч.

— Наша газета таксама «іншая». Што яшчэ?

Рэдактар усё яшчэ глядзеў у акно.

— А калі дырэктар,— чамусьці пачаў хвалявацца Юновіч,— не ўмее пісаць. Рабіць за яго… і наогул…

— Можаш наняць каго-небудзь — дзела тваё.

Рэдактар любіў гумар. I вось звычайная чалавечая слабасць рабілася сілай, выстаяць перад якою ніхто ў рэдакцыі не мог. Але сёння Юновічу чамусьці не хацелася адступаць. Ён сказаў:

— Мне здаецца, трэба даць выступленне каго-небудзь з самадзейнасці. Або рэпартаж. Будзе цікавей, і не паўторым… іншыя газеты.

— Будзе цікавей, калі табе перастане здавацца… Рабі.

Рэдактар глядзеў у акно. Гаварыць далей не было ніякага сэнсу. Юновіч устаў. «Дзівак,— думаў ён, гледзячы на рэдактара,— не хоча нават усміхнуцца. Сядзіць, як Буда,— бог, цар і воінскі начальнік, напускае на сябе суровасць… Не, браце, так у нас справа не пойдзе».

Юновічу чамусьці было шкада рэдактара.

У прыёмным пакоі зноў усміхалася сакратарка — ён моўчкі прайшоў ля яе. У канцы калідора паказаўся загадчык аддзела інфармацыі — Юновіч шмыгнуў у свой пакой. Закурыў, набраў тэлефонны нумар: ненатуральна плаўны жаночы голас тлумачыў, што дырэктара на камбінаце няма, але, мусіць, скора будзе. У тэлефоннай трубцы было чуваць, як стукала машынка. Сказаць, каб чакалі карэспандэнта? Яшчэ падумаюць, што ён прыедзе па крытычны матэрыял, і тады дырэктара сёння не знойдзеш.

— Хто гэта гаворыць? — пыталася жанчына.

Юновіч палажыў трубку.

Ён нічога яшчэ не вырашыў, калі выйшаў на вуліцу. Было пахмурна, туман не рассейваўся — спяшаліся пешаходы, аўтобусы хадзілі з запацелымі вокнамі. Па адзін бок вуліцы гарэлі ліхтары, ля піўнога ларка непадалёк ад рэдакцыі тоўпіліся мужчыны. Юновіч не спяшаўся. Колькі часу стаяў ён на мосце, гледзячы на раку,— лёд ля берагоў быў шэры, з наліплымі лапікамі снегу, а пасярэдзіне ракі цямнела вада, і галкі хадзілі па лёдзе ля самага яе краю. Юновіч пайшоў далей: пабольшала людзей на вуліцы, ля магазіна прадавалі піражкі і яблыкі — ад піражкоў ішла пара, а на яблыках быў іней. Ля кінатэатра захліпаўся даўняй песенькай рэпрадуктар. Юновіч пайшоў да касы і купіў білет…

Фільм быў стары, замежны; зала маўчала, і са спакойнай цікаўнасцю наглядаў Юновіч чужое, далёкае, уціснутае ў паўтары гадзіны жыццё. I было мора — прыгожае пад ранішняй смугой і тамлівае, млявае пад дзённым сонцам. I бронзавыя твары рыбакоў былі, і ўсмешка на іх — скупая, спакойная, і былі яшчэ ён і яна, шчаслівыя,— але ён збіраўся ў вялікі горад па яшчэ большае шчасце, і з надзеяй і трывогай глядзела на яго яна… I быў горад — была мітусніна машын, былі рэкламы, бары, сустрэчы з жанчынамі, кароткія, як кінутае на хаду «хэло!» — і вось аднойчы раніцай пасля вясёлай ночы ён вяртаўся дамоў, а на рагу вуліцы стаяла яна, і позіркі іх сустрэліся, але ён не пазнаў яе: яму хацелася спаць, і гаварыць з незнаёмай жанчынай не было ахвоты. Ён пайшоў, а яна глядзела яму ўслед, і ў вачах яе, як некалі, зноў былі і трывога, і надзея… Фільм канчаўся, і гучала мелодыя, кволая і сумная, як успамін аб надзеі, што не збылася… Успыхнула святло, зарыпелі крэслы, адчыніліся на вуліцу дзверы — жыццё, чужое, далёкае, уціснутае ў паўтары гадзіны, канчалася. Людзі выходзілі з кінатэатра. Юновіч закурыў. На другім баку вуліцы ён сеў у аўтобус.

У аўтобусе было цесна, кандуктарка аж недзе на пярэдняй пляцоўцы прапаноўвала купіць білеты. Сціснуты з усіх бакоў, Юновіч стаяў тварам да аўтобусных вокнаў, трымаючыся рукамі за металічную спінку сядзення. Перад ім жанчына з дзяўчынкай на каленях гартала дзіцячую кніжку, паказвала малюнкі.

— А гэта што? — пыталася дзяўчынка.— Гэта птушкі? Мама, якія гэта птушкі?

— Гэта

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в Литвек