Литвек - электронная библиотека >> Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч >> Сценарии >> Званы Віцебска

Книга - Званы Віцебска. Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - прочитать в Литвек



Жанр: Сценарии

Серия:

Год издания: -

Язык книги: белорусский

Страниц: не подсчитано

Издано в серии:

Издательство:

Город печати:

ISBN:

Книга закончена

   просмотрело человек за:

день: 1  месяц: 48   год: 115   всего: 462

QR-код
X

QR-код ссылки на скачивание книги

QR-код
Размер: 70.3 Кбайт
Читать онлайн

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа* (Запрещенная организация в РФ) Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас – Віцебскія званы.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да Вялікіх Гарадоў.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.


  : 1 : 0 : 0 : 0 : 0 : 0 : 0  

Оставить комментарий:

ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Харуки Мураками - Бесцветный Цкуру Тадзаки и годы его странствий - читать в ЛитвекБестселлер - Ха-Джун Чанг - Как устроена экономика - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Алексеевич Глуховский - Метро 2035 - читать в ЛитвекБестселлер - Марина Фьорато - Венецианский контракт - читать в ЛитвекБестселлер - Бретт Стинбарджер - Психология трейдинга. Инструменты и методы принятия решений - читать в ЛитвекБестселлер - Джонатан Херринг - Что делать, когда не знаешь, что делать - читать в ЛитвекБестселлер - Джилл Хэссон - Преодоление. Учитесь владеть собой, чтобы жить так, как вы хотите - читать в ЛитвекБестселлер - Александр Евгеньевич Цыпкин - Женщины непреклонного возраста и др. беспринцЫпные рассказы - читать в Литвек