ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Олег Вениаминович Дорман - Подстрочник: Жизнь Лилианны Лунгиной, рассказанная ею в фильме Олега Дормана - читать в ЛитвекБестселлер - Джон Перкинс - Исповедь экономического убийцы - читать в ЛитвекБестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Юрий Осипович Домбровский - Хранитель древностей - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Мікалаевіч Якімовіч >> Детская фантастика и др. >> Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма >> страница 5
рукзак, як усе людзі: за плячыма. Чаму ён, адзін-адзінюткі, вырашыў па-новаму рукзак насіць? Няўжо з рукзаком на галаве ён і па горадзе ходзіць?

І другое «чаму?». Чаму ён у вёску ні разу не зазірнуў? Калі турысты спыняюцца ў нашым лесе, то абавязкова прыходзяць у вёску. І малако купляюць, і яйкі, і кансервы, і хлеб. А гэты не вылазіць з лесу. Хіба яму ні малако, ні хлеб не патрэбны? Няўжо ён так шмат прадуктаў набраў? Няўжо ў яго два рукзакі? Адзін на галаве нясе, а другі за плячыма. Ці магчыма такое? Напэўна, не. Есць нейкі сакрэт. Без прычыны і сабака не брэша.

На гэты раз мы з Васілём вырашылі схавацца, каб не паказвацца Піліпу Макаравічу на вочы, каб пасачыць за ім. А раптам убачым такое, што адразу дапаможа адказаць на гэтыя «чаму?».

Падкраўшыся да палаткі, мы схаваліся за кустом. А каля палаткі ані душы. Ціха-ціха вакол. Толькі авадні гудзяць, нібы прывязаныя, каля носа круцяцца.

Не памятаю, колькі так сядзелі. Магчыма, дваццаць хвілін, магчыма, трыццаць. Мяне нават на сон пацягнула. На якую секунду заплюшчу вочы, пасля страпянуся, расплюшчу, зірну на Васіля, што праз цьмянае шкло, і зноў заплюшчваю. Усё-ткі паўночы не спаў, па лесе цягаўся.

— Вудзіш акунёў? — нарэшце заўважыў Васіль.

— Не. Табе проста здалося, — кажу, страпянуўшыся.

— Антон, не драмі,— папрасіў мяне Васіль.—

Калі на цябе гляджу, то і мяне на сон цягне. Як думаеш: што будзе, калі пад кустом заснём?

— Сілы прыбавіцца. Пасля сну чалавек заўсёды адчувае сябе бадзёрым.

Васіль пазяхнуў.

— Не ведаю, як хто сябе адчувае. А я дык пасля сну цэлых паўгадзіны, быццам спутаны конь, хаджу.

— Відаць, сніцца абы-што. Усякае глупства ў галаву лезе?

— Лезе, — кіўнуў галавою Васіль.

— А мне не лезе. Мяне і гарматамі не разбудзіш, — пахваліўся я.

Васіль спалохана зірнуў на мяне.

— Ты не спі. Прашу цябе.

— Не буду, — паабяцаў я.

А вочы заплюшчваюцца, заплюшчваюцца… Відаць, нават даў храпака, бо Васіль, штурхнуўшы ў бок, нязычліва прамовіў:

— Не храпі. Зараз сюды ваўкі з усяго лесу пазбягаюцца.

— Ваўкі? Якія ваўкі? — ускочыў я спрасонку.

— Сядай, — пацягнуў за рукаў Васіль. — Ты быццам дзед стогадовы. Прысеў — і ўжо дрэмле.

— Я не спаў. Не верыш? Дакажу.

Напэўна, доўга даказваў бы Васілю, што не спаў, што яму здалося, але з палаткі вылез Піліп Макаравіч. У руках ён трымаў некалькі поліэтыленавых пакетаў, шкляную колбу (такіх мноства ў кожнай школе ў кабінеце хіміі) і тэрмас. Круглы, з зялёнымі рубчыкамі, а накрыўка чырвоная.

Сон як рукою зняло. Цікава: чым зноў здзівіць? Нездарма колба ў руках. Ніводзін турыст колбу ў лес не носіць.

— Ты не спіш? — штурхнуў Васіль.

— Не, — кажу.

— Няўжо гэты турыст збіраецца фокусы паказваць? — як бы сам сабе прагаварыў Васіль.

Ці магчыма такое? А чаму не. Ен і Мурашом камандуе, і на галаве цяжар носіць, і ноччу агні каля палаткі. Дык хіба не зможа фокус паказаць? А калі…

— Васіль, ён фокуснік, — выказаў я сваю здагадку сябру. — І Мураш, і тыя агні — усё гэта несапраўднае. Фокусы гэта. Як у цырку. Разумееш?

— Не разумею, — буркнуў Васіль. — Той Мураш мяне па-сапраўднаму лапкамі казытаў.

— Табе здалося. Не па-сапраўднаму. Бачыў, як у цырку? Там і жанчын, здараецца, перапілоўваюць, і мячы глытаюць.

— Не мячы, а шпагі,— паправіў мяне Васіль.

— Ну, шпагі. І курэй з рукава выпускаюць, і сабачак пад капелюшом знаходзяць, і…

— Хопіць балбатаць, — перапыніў Васіль. — У мяне ад тваёй балбатні хутка перапонкі ў вушах лопнуць. На паляну глядзі.

Піліп Макаравіч тым часам колбу і тэрмас паставіў на траву. Побач паклаў поліэтыленавыя пакеты. Сеў, скрыжаваўшы ногі, нібы турак, азірнуўся па баках.

— Азіраецца, — дрыготкім голасам прамовіў Васіль.

— Зараз нешта будзе, — гэткім жа дрыготкім голасам прашаптаў я. — Што, калі адкрые тэрмас, а адтуль ваўкі выскачаць?

— Глупства, — сказаў Васіль.

— Не глупства, а фокус, — не пагадзіўся з ім.

Я аж трымцеў ад хвалявання. Такога хвалявання, як сёння, ніколі не было. Нават у сталічным цырку, калі на экскурсію ездзілі. Там мы радаваліся, крычалі. Там, можна сказаць, усё зразумела. Фокуснік на цыркавой арэне — гэта работа. А тут лес, паляна, турыст Піліп Макаравіч, які немаведама чаму спыніўся ў нашым лесе. Магчыма, фокуснік, а магчыма, і не. Магчыма, певень з тэрмаса выскачыць, закукарэкае, магчыма, маланка блісне і гром над галавою трэсне. Усяго-ўсяго, што ёсць і чаго няма на свеце, чакаў я ад гэтага незвычайнага турыста.

Піліп Макаравіч, бачым, адкруціў чырвоную накрыўку тэрмаса, пачаў наліваць у колбу нешта белае, густое, падобнае на смятану. Пасля разарваў адзін пакет, другі, трэці… Пакуль што з тэрмаса нават верабей не выскачыў.

— І навошта ён гэта робіць? — не стрываўся Васіль. — Свой новы веласіпед аддаў бы, не пашкадаваў, каб толькі даведацца, навошта.

— Пацярпі. Зараз даведаешся.

Што б, вы думалі, убачылі? Піліп Макаравіч з аднаго поліэтыленавага пакета, з другога, з трэцяга высыпаў у колбу нейкі шэры парашок. У колбе зашыпела, забулькала.

— Васіль, кладзіся! Узарвецца!

— Не, — сказаў Васіль. — Калі б узарвалася, то і турыст уцякаў бы. А ён сядзіць, нібы турак, скрыжаваўшы ногі.

Я выцягнуў шыю, гляджу. Над палянай дымілася воблачка, быццам ад порхаўкі, на якую неасцярожна наступілі.

— Ен хімік. Доследы праводзіць, — кажу Васілю.

— Не хімік, а алхімік, — паправіў Васіль. Да мяне спярша не дайшло.

— Хто-о-о?

— Алхімік, — паўтарыў Васіль. — Былі ў старажытнасці такія вучоныя. Яны стараліся з жалеза золата вылучыць.

— Па-твойму, Піліп Макаравіч хоча золата з шэрага парашку вылучыць?

— Не хоча, а вылучае. У яго, відаць, і ў рукзаку золата ляжала. Раней навылучаў. Цяжкі рукзак, як падняць.

Цуд! Сапраўдны цуд! Можа, сапраўды Васіль на сваёй галаве насіў рукзак з золатам? Вось каб мне хоць маленькі кавалачак золата! За яго магнітафон купіў бы. А калі б засталіся грошы, марожанага накупляў і ўсіх-усіх у школе частаваў бы.

Трэба папрасіць кавалачак золата ў Піліпа Макаравіча. Няўжо не дасць, пашкадуе?

— Я пайду, — кажу.

— Куды? — пытаецца Васіль.

— Кавалачак золата ў Піліпа Макаравіча папрашу.

— Сядзі і не высоўвайся.

«Што ж, пасяджу, пачакаю, калі вылучыць. А пасля адразу на паляну. Дасць, нідзе не дзенецца», — думаю.

Піліп Макаравіч тую вадкасць, якая шыпела і булькала, наліў у накрыўку з-пад тэрмаса і… пачаў піць, нібы каву.

— П'е, — прыўзняўся я.

— І не баіцца, што разарве, — працягла вымавіў Васіль. — Аблізваецца, нібы кот. Вось як ён палуднуе!

Мы
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Дейл Карнеги - Как завоевывать друзей и оказывать влияние на людей - читать в ЛитвекБестселлер - Уэйн Брокбэнк - HR в борьбе за конкурентное преимущество - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Викторович Зыгарь - Вся кремлевская рать. Краткая история современной России - читать в ЛитвекБестселлер - Жюль Верн - Вокруг света за 80 дней - читать в ЛитвекБестселлер - Энн Эпплбаум - ГУЛАГ - читать в ЛитвекБестселлер - Адриана Трижиани - Жена башмачника - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Рудольфович Соловьев - Зачистка. Роман-возмездие - читать в ЛитвекБестселлер - Алена Федотовская - Возвращение - читать в Литвек