Литвек - электронная библиотека >> Аляксей Мікалаевіч Якімовіч >> Детская фантастика и др. >> Сакрэт Тунгускага метэарыта. Прыгоды шасцікласніка Максіма >> страница 3
склалася б. Цяпер кніжку чытаў або тэлевізійны фільм глядзеў бы. Па лесе поначы цягаемся. Узбрыло ж Васілю ў галаву. Невядома, ці знойдзем палатку. А калі і знойдзем, то што з таго? Хіба дасць нам Піліп Макаравіч ноччу Мураша? Той Мураш як пабяжыць куды-небудзь — дык яго і са свечкаю не знойдзеш. Ну й Васіль! Мурашом захацелася пакамандаваць! Пакамандуюць нам дома, калі вернемся. Мабыць, гукае мама, кліча, каб у хату ішоў. Пакамандуюць… Днём з усіх ног уцякаў, а ноччу будзе гладзіць, за лапкі трымаць. Хм, за лапкі будзе трымаць. Ноччу…

— Антон, — перапыніў мае разважанні Васіль. — Уперадзе штосьці свеціцца.

Я прыгледзеўся. Уперадзе, угары, няйначай як на дрэве, мігцеў агеньчык.

— Відаць, палатка блізка. Піліп Макаравіч грэецца, — выказаў здагадку Васіль.

Я ўсміхнуўся:

— На дрэве грэецца? На дрэве агонь разлажыў?

Васіль не паспеў адказаць. Воддаль працягла грымнула, па небе вогненнаю стужкаю прабегла бліскавіца.

Няўжо навальніца пачнецца? Толькі гэтага нам не хапала.

— Васіль, грыміць. Чуеш?

— Далёка грыміць. Пакуль да нашай вёскі хмара прыплыве, нам дзесяты сон прысніцца. Крышачку засталося ісці.

Чым бліжэй падыходзілі, тым ярчэй свяціўся агеньчык. Ужо блізка зусім. Мінулі куст лазняку, сталі.

Сон ці не сон? Па ўсёй палянцы мігцяць агеньчыкі. Свецяцца, гараць без трэску, без полымя.

— Што гэта? — парушыў маўчанне Васіль.

— Што гэта? — вырвалася, як рэхам, і ў мяне.

Падобнага дзіва ніколі ў жыцці не назіраў. Безліч агеньчыкаў на палянцы, а адзін (яго, відаць, першым заўважылі) на яліне свеціцца. Вось дык ілюмінацыя!

— Мабыць, светлякі,— прамовіў Васіль.

Хм, светлякі. Вядома, страчаюцца ў лесе светлякі. Але ж хіба яны гараць так ярка? Дый вунь колькі іх. Няўжо Піліп Макаравіч з усяго лесу светлякі зносіў, нібы вуголле? Штосьці тут не так.

— Светлякі гэта ці не светлякі? — прагаварыў Васіль. — Антон, ты як думаеш?

Я пачухаў за вухам. Складаная задачка. З многімі невядомымі. Такую нялёгка рашыць.

— Чаго маўчыш? Язык адняло? — не стрымаўся Васіль.

— Гэта не светлякі.

— Відаць, не, — сказаў Васіль. — Спярша падумалася, што светлякі. Што ж гэта такое?

— А калі Піліпа Макаравіча паклікаць? — прапанаваў я. — Ен вылезе з палаткі і ўсё растлумачыць.

Васіль схапіў мяне за плячо. Ен, пэўна, падумаў, што я ў гэтую ж секунду з хуткасцю спрынтэра рвануся да палаткі.

— Не кліч! Не трэба клікаць! Не веру я гэтаму турысту. Ен праўды не скажа. У яго, мабыць, і Мураш не камп'ютэр, а жывы, сапраўдны. Вунь як мяне казытаў. Усімі лапкамі адразу. Турыст нас за нос водзіць. Самі пра ўсё даведаемся. Разгадаем ягоны сакрэт. Самі! Антон, не кліч.

— Дык што, па-твойму, свеціцца?

— Воўчыя вочы свецяцца.

Мне адразу стала смешна, а пасля, прызнаюся, дрыжыкамі праняло. Воўчыя вочы… Воўчыя…

— Васіль, — моцна прагаварыў я, стараючыся адагнаць страх, — вочы воўчыя…

— Не вочы воўчыя, а воўчыя вочы, — паправіў мяне Васіль.

— Воўчыя вочы, — кажу, — не свецяцца, а зыркаюць.

— А ты бачыў? Ведаеш, што зыркаюць?

І праўда, не бачыў. Ні разу ваўка ў цемры не бачыў. Толькі днём, у заапарку. Што ж сказаць Васілю?

— Васіль, калі б тут столькі ваўкоў сабралася, то яны з'елі б не толькі Піліпа Макаравіча, але і ягоную палатку. На нас таксама так доўга не глядзелі б. Накінуліся б і…

— Гэтыя ваўкі дрэсіраваныя, вучоныя, — не даў мне закончыць Васіль. — Іх турыст выдрэсіраваў. Загадаў, каб стаялі. Яны яго слухаюцца.

— Загадаў, як Мурашу? — скумекаў я.

— Але, як Мурашу. Павер мне.

Я і верыў, і не верыў. Бывае ж такое: адначасова і верыш, і не верыш. Канешне, Піліп Макаравіч на многае здатны. Нездарма Мураш і направа паварочваецца, і налева, слухаецца, што залатая рыбка. Але ж хіба можна загадаць не аднаму ваўку, а цэлай зграі, каб стаяла і ні з месца? Хіба магчыма, каб ваўкі вартавалі яго, як сабакі? Дый мы побач. А яны стаяць, нібы авечкі. Сабака і той не вытрываў бы, азваўся б.

— Васіль, на яліне таксама воўк? На яліну яго Піліп Макаравіч закінуў?

— Ен на ўсё здатны, — упэўнена прагаварыў Васіль.

— Але ж у таго ваўка адно вока свеціцца. Хіба другое заплюшчыў? Ці Піліп Макаравіч выбіў яго ваўку, бо воўк не хацеў на яліну лезці?

— Не смейся, — сказаў Васіль. — Тут нейкі сакрэт. Адразу не разгадаеш.

«Вух-вух», — вухнуў непадалёку гром.

— Трэба дамоў ісці,— сказаў Васіль. — Заўтра прыйдзем. Мы ўсё роўна даведаемся, што гэта за турыст. Разгадаем ягоны сакрэт.

Асцярожна, азіраючыся па баках, мы палезлі ў мокрыя ад расы кусты.

Рукзак… на галаве

Назаўтра з самага ранку сустрэўся я з Васілём.

— Ну, як? — пытаецца ён.

— Што — як? — не зразумеў я яго.

— Бацька не аддзяжыў? Ты ж ноччу дамоў вярнуўся.

— А-а-а, вось ты пра што. Не, — кажу. — Тата толькі буркнуў. А мама дык узрадавалася. Сам разумееш. Вось-вось навальніца пачнецца, а мяне ўсё няма.

— І мае ўзрадаваліся, — пахваліўся Васіль. — Пашанцавала нам. Калі б не навальніца, то невядома, што было б.

— Васіль, ты не здагадаўся, што так у лесе свяцілася?

— Не, — развёў рукамі Васіль. — Трэба ў лес ісці. Там разгадаем. Калі ваўкі каля палаткі стаялі, то іхнія сляды ўбачым.

Што ж, правільна разважае. Ноччу дождж прайшоў.

На мокрай зямлі павінны сляды застацца.

— Каля палаткі будзем сляды шукаць? — пытаюся.

— Не толькі каля палаткі. І на ўзлеску, і ў лесе. Мае рацыю. Ваўкі ноччу каля палаткі стаялі, а зранку, відаць, кудысьці пацягнуліся. Інакш што выходзіць? Піліп Макаравіч на дзень іх у палатку заганяе, каб спалі там?

— У лес, Васіль?

— У лес, — сказаў мой сябар.

І мы накіраваліся ў лес. Ідзём, пад кожны кусцік зазіраем, пад ногі глядзім пільна-пільна, каб заўважыць хоць адзін слядок. Але ні на сцяжынцы, ні ўзбоч яе ніводнага слядка: ні звярынага, ні птушынага. Як пішуць у казках? Ні птушка не пралятала, ні звер не прабягаў.

— Есць! — нарэшце ўсклікнуў Васіль. Укленчыў, і пад ядлоўцавы куст. Ну й зыркі! Пад самым кустом след заўважыў. Няўжо воўчы?

Я спыніўся. А Васіль поўзае: то ўправа падасца, то ўлева, то назад, нібы Мураш Піліпа Макаравіча.

— Воўчы след? — цікаўлюся.

Маўчыць, не азываецца. Што з ім? Няўжо ад страху язык праглынуў?

— Воўчы след? — крычу мацней. Маўчыць. Не даходзіць.

— Чаго поўзаеш? Там воўк след пакінуў?

— Сам паглядзі.

Палез і я пад куст. На вільготнай зямлі быў добра прыметны след, падобны на той, які звычайна куры пакідаюць: два штрышкі злева і справа, адзін спераду, пасярэдзіне, адзін ззаду.

— Хопіць
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Людмила Евгеньевна Улицкая - Казус Кукоцкого - читать в ЛитвекБестселлер - Наринэ Юрьевна Абгарян - Манюня - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Парр - Вафельное сердце - читать в ЛитвекБестселлер - Элияху Моше Голдратт - Цель-2. Дело не в везении  - читать в ЛитвекБестселлер - Дэниел Гоулман - Эмоциональный интеллект - читать в ЛитвекБестселлер - Джейн Энн Кренц - Разозленные - читать в ЛитвекБестселлер - Михаил Юрьевич Елизаров - Библиотекарь - читать в ЛитвекБестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в Литвек