ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Владимир Владимирович Познер - Прощание с иллюзиями - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Сергеевич Лихачев - Воспоминания - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Аристономия - читать в ЛитвекБестселлер - Бенджамин Грэхем - Разумный инвестор  - читать в ЛитвекБестселлер - Евгений Германович Водолазкин - Лавр - читать в ЛитвекБестселлер - Келли Макгонигал - Сила воли. Как развить и укрепить - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Александрович Алмазов - Атаман Ермак со товарищи - читать в ЛитвекБестселлер - Мичио Каку - Физика невозможного - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Змітрок Бядуля >> Рассказ >> Бондар

Змітрок Бядуля Бондар

I

Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Ён іх прадаваў на ўсіх кірмашах. У яго іх ахвотна куплялі ўсюды, і ён жыў з жонкай прыпяваючы.

Дзяцей у іх не было, гарэлкі ён не піў, так што «залатыя рукі», як казалі аб ім суседзі, кармілі яго даволі шчодра. А «залатыя рукі» не настолькі цікавілі іх гаспадара Данілу тымі залатоўкамі і рублямі, што яны яму давалі, як здатнасцю і кемнасцю.

Мэтай яго жыцця былі не заработкі, а праца сама па сабе, той любімы час працы, які дае праўдзівае шчасце майстру.

Кожную пасудзіну паасобку ён рабіў натхнёна ад пачатку да канца. Майструючы, ён не думаў ні аб чым іншым, як аб сваёй рабоце. Забываў аб ядзе, аб сне. Нікому, апрача жонкі, не можна было глядзець, як ён майструе. Суседзі гэта ведалі і не заходзілі ў яго хату, каб не перашкаджаць. А калі хто, не ведаючы, заходзіў да яго ў час работы, дык стары Даніла пакідаў працу і з нецярплівасцю чакаў мінуты, калі той выйдзе. А калі хто доўга заседжваўся, дык гаспадар выходзіў з цярплівасці і прасіў не перашкаджаць і не дурыць галаву рознымі байкамі. Выходзіла так, што ён міжволі выганяў людзей з сваёй хаты.

Людзі трохі злаваліся на яго за недалікатнасць, але прывыклі, і ніхто яго не чапаў. І Даніла так правёў усё жыццё, — год за годам, адзін дзесятак за другім, — аж да сівізны.

Нельга сказаць, каб Даніла нудзіўся пры рабоце. Яго жыццё было поўна для яго цікавасці. Жонка Аўдоцця ўсім простым, добрым і падатлівым сэрцам наскрозь была пранята майстэрствам Данілы. Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём, радавалася яго радасцямі, гаравала яго горам; падабалася ёй тое, што яму было даспадобы, і ганьбіла тое, што ён не любіў. Ён быў як бы сонцам, а яна — планетай, якая кружылася вакол сонца.

Даніла лічыў сваю жонку адзінай разумніцай на ўсю ваколіцу, бо яна яго добра разумела. А суседзей ён лічыў нічога невартымі, неразумнымі. Ён глядзеў на іх, як на няўдалыя цабэркі з крывых, нязграбных клёпак, або як на шурпатыя драўляныя лыжкі, што рабіў яго канкурэнт-партач Макар.

Аб розных справах сваёй працы ён раіўся толькі з жонкай. Яе ацэнка была для яго вельмі дорага.

Іранічна глядзеў бондар на суседзей. Ён глядзеў на іх звышку, нібы ведае вельмі важную, вялікую таемнасць, якую ім недаступна ведаць. Ён ведае, але цвёрда хавае гэты скарб, бо суседзі яшчэ не дараслі. Ён не радаваўся іхняму няведанню. Наадварот, усёй душою хоча, каб людзі зразумелі, але яны няздольны зразумець і будуць бязлітасна яго выкпіваць, калі б толькі ён аб гэтым пачаў гаварыць.

І ён песціў у сваім сэрцы агромную радасць творчасці. Ён бы жадаў выказаць вяскоўцам, як трэба кемна вастрыць начынні-інструменты, як трэба разумным вокам выбіраць дрэва на клёпкі, на дны, на начоўкі, як зграбна можна гэтыя пасудзіны рабіць. Ён бы ім апавядаў аб тым, як ён дадумаўся да розных паляпшэнняў у бондарскай рабоце, дзе ён выкрыў сваю форму, свой спосаб. Ён бы паведаміў аб тым, як захопліваюць чалавека нязмерная радасць і шчырае шчасце, калі ён бачыць, што рукі яго твораць адну пекнату.

Шмат аб чым хацеў гаварыць людзям стары бондар, але ён нёс пакуту маўчання з пакорай у сэрцы. Гэта яго мучыла, але ён усё роўна не патрапіў бы выказаць словамі сваіх пачуццяў і сам толькі туманна разумеў прычыны сваіх імкненняў.

II

Зімовая ноч. У вёсцы цёмна, усюды спяць. Толькі ў маленькай хатцы на канцы вёскі мігае агеньчык. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба. І вось пры лучыне пільна і клапатліва тупаюць два чалавекі — бондар Даніла і яго жонка Аўдоцця.

Даніла рыхтуецца да новай цікавай працы.

Сама пані з двара заказала ў яго начоўкі, цабры, вёдры і некалькі лыжак. Трэба доўга рыхтавацца. Адразу, проста з моста, не прымешся за такую работу. Трэба адкінуць, як шалупіну, усе жыццёвыя будні — сон і яду, аб чым Аўдоцця і не адважвалася яму напамінаць, бо ён мусіць увайсці ў свой незвычайны стос: забыцца аб усім вакольным і ў цішы начной, калі грукату-стукату няма, думаць і думаць, меркаваць і меркаваць, маляваць сабе ў галаве гэтыя пасудзіны, нібы ён іх ужо бачыць гатовенькія; абмазгоўваць, як прыняцца за работу, якія матэрыялы ўжыць, якімі інструментамі рабіць, каб выйшла як найлепш, як найпякней, як найскладней, каб урэшце пані ўцяміла, што ён за чалавек, які таланны, убачыўшы багатыя Данілавы думкі ў постацях драўляных пасудзін.

Трэба так працаваць, каб рук і плеч не чуць, каб сэрца млела, каб пот цурком ліўся.

Па блеску яго вачэй, па маршчынах на яго лбе Аўдоцця пазнае, што «пачалося». Яна ціха пазірае на мужа. Цяпер лішняга слова яму казаць нельга.

Даніла выбірае гэблі, скоблі, разцы, нажы, далаты, сякеры і сякеркі, гладзіць і мацае іх рукамі, пільна да іх прыглядаецца, адкідае злосна адзін інструмент, зноў за яго бярэцца, сумняваецца, разважае, нюхае жалеза, прыцмоквае губамі, ківае галавой і нешта мармыча сабе пад нос.

Аўдоцця мяняе лучыну за лучынай, абшароўвае, абламвае вуголлі і ўсімі сіламі стараецца трымаць «вечны агонь» у адной меры. Яна сапе, уздыхае, кашляе. Дым лезе ў вочы, у горла, але яна маўчыць. Яна захоплена жаданнямі Данілы. Пры сваім нецікавым абавязку яна пазірае на мужа і дзівіцца на «залатыя рукі».

Цуд пачынаецца.

Бондар вострыць інструменты. На першы погляд здаецца, што гэта рэч вельмі простая і звычайная. Але так здаецца людзям, якія нічога цікавага ведаць не хочуць. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — падходзіць да кожнага начыння. Трэба ведаць, як трымаць брусок, колькі разоў і як плюнуць на яго. Трэба цяміць, як шараваць — ці наўскос, ці проста, ці памалу, ці хутка, ці моцна прыціскаць, ці памаленьку, каб было акурат у меру. Кожнае начынне мае свае капрызы, свае вымаганні, якія майстар павінен памятаць, як свае пяць пальцаў. Потым глянец — з глянцам пачынаецца новая, цікавая гісторыя. Крывавым потам плаціць бондар за гэтую гісторыю. Ён патрабуе, каб інструмент блішчэў і пераліваўся ў розныя колеры, як люстэрка, як празрыстая вада. І ён наводзіць глянец. Потым кладзе свае інструменты ў рад на варштат. Бярэцца ўбокі і дзівіцца на іх, як на любых дзяцей. Адыходзіць. Глядзіць здалёк. Расшырыць вочы. Сажмурыць. Зноў падыходзіць. Хіліцца над інструментамі, нібы хоча іх цалаваць. Пачынае на іх дзьмухаць, хукаць. Блеск на сталі атуляецца слоем сівога туману. Потым туман патроху пачынае сыходзіць, напамінае колер перламутра і хутка знікае. І зноў