ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Хэл Элрод - Магия утра для высоких продаж. Самый быстрый способ выйти на новый уровень - читать в ЛитвекБестселлер - Джером Дейвид Сэлинджер - Над пропастью во ржи (сборник) - читать в ЛитвекБестселлер - Сергей Сергеевич Вялов - Желудочные войны - читать в ЛитвекБестселлер - Анна Бабич - Внутренняя опора - читать в ЛитвекБестселлер - Арт Гаспаров - Как стать дипломатом в разговоре - читать в ЛитвекБестселлер - Борис Акунин - Собачья смерть - читать в ЛитвекБестселлер - Милена Валерьевна Завойчинская - Модный салон феи-крестной (СИ) - читать в ЛитвекБестселлер - Элла Ли - Женщина нового времени. Переворот. Как найти интересное дело и зарабатывать на этом много денег - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Анатоль Бутэвіч >> История: прочее и др. >> Славутыя родам сваім >> страница 2
статутам – ардынацыяй. Пасля смерці Януша Астрожская ардынацыя перайшла да яго зяця князя Аляксандра Заслаўскага.

Сярод асветнікаў, дзяржаўных і палітычных дзеячаў найбольш вядомы і слаўны гетман найвышэйшы літоўскі, кашталян віленскі, маршалак валынскай зямлі, член Рады ВКЛ Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460? – 1530). Гэта адзіны праваслаўны князь, які стаў трокскім ваяводам, што супярэчыла тагачаснай практыцы, бо высокія пасады маглі займаць толькі католікі. Быў сынам Івана Васільевіча Астрожскага, празванага Красным. А праз сваіх жонак парадніўся яшчэ з двума знакамітымі родамі. Першай жонкай была княгіня Таццяна Гальшанская, другой Аляксандра Слуцкая з роду Алелькавічаў. Актыўна абараняў праваслаўе, пабудаваў шмат цэркваў.

Праславіўся Канстанцін Іванавіч найперш сваімі ратнымі подзвігамі. У канцы ХV – пачатку ХVІ стагоддзя яму не было роўных у бітвах з ворагамі Княства. Больш за 60 перамог атрымаў выдатны палкаводзец, таленавіты стратэг. У 1511 годзе на Берасцейскім сейме яго надзялілі неабмежаванай уладай на час ваенных дзеянняў. Усяго два паражэнні зведаў за жыццё, якія, аднак, не зменшылі ягонай славы і вядомасці. У Еўропе Канстанціна Іванавіча  называлі Ромулам, Сцыпіёнам, другім Ганібалам...

Галоўнакамандуючы карфагенскай арміяй Ганібал вядомы ў сусветнай гісторыі як адзін з найвялікшых палкаводцаў старажытнасці і знаны дзяржаўны дзеяч. І вось амаль праз дзве тысячы гадоў другім Ганібалам назвалі вышэйшага гетмана літоўскага, які гэту пасаду атрымаў у 37 гадоў, Канстанціна Іванавіча Астрожскага.

Але не адно сам князь стаў шанаванай постаццю вялікалітоўскай зямлі. Яго сын Канстанцін Васіль не менш праславіўся ў галіне культуры. Нарадзіўся ў старажытным Тураве, якім Астрожскія валодалі з 1508 года. Стаў адным з багацейшых магнатаў Княства. Багацці, аднак, траціў з розумам.

У валынскім мястэчку Астрог, што над ракой Гарынь, заснаваў першую на Украіне славяна-грэка-лацінскую акадэмію, дзе вучыліся таксама дзеці праваслаўных. Акрамя абавязковых прадметаў навучэнцы грунтоўна займаліся музыкай і харавымі спевамі. Вось чаму ў свой час быў шырока вядомы так званы астрожскі напеў.

На ўласныя сродкі Канстанцін Канстанцінавіч стварыў пры Астрожскай акадэміі друкарню. Тут Іван Фёдараў годна прадоўжыў традыцыі беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. Яго выданні з’яўляюцца каштоўнымі рарытэтамі, захоўваюцца ў многіх еўрапейскіх бібліятэках. Найбольш вядомай стала першая кірылічным шрыфтам надрукаваная поўная Біблія, названая Астрожскай. Цяпер на месцы друкарні стаіць помнік у выглядзе разгорнутай кнігі. Сярод вядомых асветнікаў на яе старонках значыцца прозвішча Андрэя Рымшы – беларускага паэта, заснавальніка жанру панегірычнай паэзіі. Ён выдаў тут на беларускай мове паэтычны твор “Храналогія” – першы друкаваны каляндар.

Канстанцін Канстанцінавіч меў цесныя сувязі з рускім князем Андрэем Курбскім, які ўцёк з Масквы ад цара Івана Грознага і жыў у падараваным яму Крэўскім замку. Астрожскі выступаў за ўмацаванне праваслаўя на беларускіх і ўкраінскіх землях, падтрымліваў праваслаўныя брацтвы, заснаваў школы ў Тураве і Слуцку.

Другі сын Канстанціна Іванавіча Астрожскага і Таццяны Гальшанскай Ілля (Эліяш) пашлюбіўся з Беатай – прыёмнай дачкой князя Андрэя Касцялецкага і Кацярыны Тэльнічанкі. У сапраўднасці Беата была пазашлюбнай дачкой караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога з роду Ягелонаў. Аднак нядоўгім аказалася сямейнае шчасце. Менш як праз год Ілля памёр. У Беаты нарадзілася дачка Альжбета Астрожская, якая мела ў жыцці шмат розных прыгод, авантур і непамыснасцяў, за што была названа Чорнай княгіняй.

А Іллю мо Бог пакараў за тое, што адмовіўся выканаць бацькоўскі наказ. У свой час Канстанцін Астрожскі заключыў шлюбную дамову з князем Юрыем Радзівілам, якога за ваенныя заслугі называлі Пераможцам, літоўскім Геркулесам. Дачка Юрыя Ганна павінна была стаць жонкай Іллі. Аднак заўпарціўся малады Астрожскі, адмовіўся ад свайго магчымага шчасця. І вельмі радаваўся, калі кароль польскі Жыгімонт Стары вызваліў яго ад гэтага абавязку. А мо кароль ужо тады вырашыў, што ажэніць Іллю са сваёй пазашлюбнай дачкой Беатай? Адказу на гэтае пытанне няма...

Да Сабору беларускіх святых залічаны Фёдар Астрожскі. У першай палове ХV стагоддзя ён атрымаў ад свайго бацькі Данілы велізарныя багацці. Быў чалавекам вялікай адвагі і высокага аўтарытэту. Але неўзабаве змяніў свецкае жыццё на келлю манаха Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе і пахаваны. Дзень памяці адзначаецца 24 жніўня.

З РОДУ ГАЛЬШАНСКІХ


Каб хто толькі ведаў, як трапятала сэрца семнаццацігадовай Соф’і Гальшанскай, калі ў лютым 1422 года яна стаяла пад велічнымі скляпеннямі Навагрудскага касцёла. Ярка гарэлі свечкі, урачыста гучалі святыя песнапенні, на ўсю моц званілі званы. Поруч з князёўнай стаяў сямідзесяцігадовы Ягайла. Калісьці ён быў вялікім князем літоўскім і жыў у Крэве – непадалёк ад Гальшанскага замка. Сёння ж Ягайла – кароль польскі і ў былую сталіцу Вялікага княства Літоўскага прыехаў павянчацца са сваёй абранніцай.

Не ад таго лякалася Соф’я, што муж вельмі стары. Не баялася, што давядзецца пакінуць маці, сясцёр, дзядзьку Сямёна Друцкага, у якога пасля смерці бацькі Андрэя Гальшанскага яны выхоўваліся. Не тое палохала, што шлюбавалася з прадстаўніком старадаўняй і магутнай дынастыі Гедымінавічаў. Адчувала адказнасць перад заснавальнікамі свайго роду...

Пасля смерці Свінтарога на вялікі пасад літоўскі, жамойцкі, новагародскі і рускі заступіў ягоны сын Скірмант. Скірмантаў сын Гілігін княжыў на зямлі літоўскай і рускай, пакуль не памёр. Затым княжыць пачаў Гілігінаў сын Раман. Калі Раман памёр, разышліся пяць яго сыноў княжыць у розных землях. Сярэдні Гальшан пайшоў за раку Вяллю.

Гэта і быў той далёкі продак, якому зямля гальшанская сваёю назвай абавязана. Сярод прыгожых гор знайшоў Гальшан гару найпрыгожую, што над ракою Вільняй. Збудаваў там горад і назваў яго сваім імем – Гальшаны. А калі ехаў аднойчы на ловы, убачыў у пушчы гару яшчэ больш прыгожую ды велічную. І спадабалася яму, і пасяліўся ён там, і на той гары над ракою, што Караблём называлася, учыніў горад. І перанёсся туды, і там пачаў княжыць. І назваўся князем Гальшанскім…

Так паведамляе пра заснаванне Гальшанаў у ХІІІ стагоддзі і паходжанне князёў Гальшанскіх Хроніка Быхаўца.

А Соф’я разумее, як цесна перапляліся лёсы прадстаўнікоў яе роду з іншымі, нібыта векавечныя дрэвы моцнымі галінамі і магутнымі каранямі ў яе язычніцкіх барах. Вялікі князь літоўскі Вітаўт, напрыклад, меў другой жонкай
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью - читать в ЛитвекБестселлер - Ли Дуглас Брэкетт - Исчезновение венериан - читать в ЛитвекБестселлер - Аллен Карр - Легкий способ бросить пить - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Пространство вариантов - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Васильевна Семенова - Знамение пути - читать в ЛитвекБестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в Литвек