быў разадраны на трыццаць частак, i кожны член гэтай дзiкай зграi ухапiў сабе кавалак, адбегся ўбок, гнаны пажадлiвай прагай, i зжэр яго. Праз паўгадзiны Жан-Батыст Грануў да апошняй костачкi знiк з улоння зямлi.
Калi закончыўшы трапезу, гэтыя канiбалы зноў сабралiся каля агню, нiхто з iх не сказаў нi слова. Нехта рыгнуў, нехта выплюнуў костачку, злёгку шчоўкнуўшы языком, падкiнуў у полымя абрывак блакiтнай курткi. Iм усiм было крыху няёмка i не хацелася глядзець адзiн на аднаго. Забойства цi якое iншае нiзкае злачынства ужо ўчыняў кожны з iх, хай тое мужчына, хай жанчына. Але каб зжэрцi чалавека? На такую жахлiвую справу, думалi яны, яны б не пайшлi нiколi, нiзавошта. I здзiўлялiся, як лёгка яно iм усё-такi далося, i яшчэ, што пры ўсей няёмкасцi яны не адчувалi анiякiх дакораў сумлення. Наадварот! Хоць у жываце яны i адчувалi некаторую цяжкасць, на сэрцы ў iх яўна палегчала. У iх змрочных душах раптам закалыхалася нешта прыемнае. I на iх тварах праступiў дзявоцкi, пяшчотны водблiск шчасця. Можа, таму яны i нясмелiлiся падняць вочы i паглядзець адзiн аднаму ў вочы.
Калi ж яны ўсе-такi рашылiся зрабiць гэта, спачатку потайкам, а потым ужо зусiм адкрыта, яны не маглi стрымацца ад ухмылкi. Яны былi вельмi гордыя. Яны ўпершыню здзяйснялi нешта ў любовi.