Литвек - электронная библиотека >> Антон Іванавіч Гурскі >> Мифы. Легенды. Эпос >> Бяздоннае багацце: легенды, паданні, сказы >> страница 3
а сама з тых родаў і памерла. Цар дужа гараваў, плакаў, нудзіўся, хацеў другую жонку ўзяць, але больш не знайшоў такой прыгожай і застаўся ўдаўцом. Гадуе ды мілуе сваю дачку, якую ён сам і людзі празвалі Рожай. Расла, гадавалася Рожа пры ўсякім дастатку. I вырасла на здзіўленне ўсяму свету, бо была такая прыгожая, такая пышная, як усход сонейка: белаліца, бы сняжынка, а вочы гарэлі, як зоркі нябесныя. I душа ейная была ад усіх людзей адменная, бо бацьку свайго яна шанавала, паважала, народ свой любіла, як сваю душу, усякаму, хто што прасіў, аддавала, пра сябе забываючы; здарыцца няшчасце якое, яна і парадай, і справай дапаможа. Рожа была такая разумная, што другой такой тады і на свеце не было. I бацька ейны, свеўскі цар, дужа яе паважаў і заўсягды з ёй раіўся.

Ад жаніхоў ёй не адбіцца было. Сваталі яе і свае, і суседскія жаніхі, прысылалі сватоў да яе з далёкіх бакоў — царскія і княжыя сыны, нават аж з-за мора прыязджалі сватацца, ды яна ні за каго не хацела выходзіць; ніхто яшчэ па сэрцы не прыйшоўся ёй. Толькі ліўскі цар не сватаўся, бо не бачыў яе. Вось якая была свеўская царэўна.

Адзін раз захацелася ёй па возеры пагуляць, села яна ў лодку з дзяўчатамі, і паплылі на Свібельскія астравы. Вось плывуць яны з вострава на востраў, гавораць, смяюцца, вядома, як і заўсёды, цешацца на волі дзяўчаты, а таго не бачаць, што на неба чорная хмара паднялася з іх роднага берага. Паднялася тая хмара ды як пусціць па возеры вецер у ліўскі бок; узяліся хвалі баранчыкамі, падхапілі лодку з дзяўчатамі, панеслі з шумам яе, кідаючы з боку ў бок і заліваючы дзяўчат пырскамі белымі, а дождж — зверху. Прапалі і жарты, і смех, перапужаліся ўсе, лямантуюць, адна толькі царэўна спакойна сядзіць ды ўсміхаецца, угаворвае сваіх сябровак не журыцца, а сама тым часам кіруе як след, быццам рулём, ды з такою сілай, што гожа б і добраму малойцу павучыцца.

Прыбіла іх да берага ліўскага, і ўгледзеў іх сам ліўскі цар, ён на той час якраз рыбу лавіў. Хацеў ён паклікаць народ свой, каб забраць дзяўчат у палон, ды як зірнуў на царэўну, дык аж самлеў, ані з месца, стаіць, разявіўшы рот, і вачэй не зводзіць з яе. А царэўна на яго паглядзела дый кажа:

— Хто ты ёсць, чалавек?

А ён маўчыць, не можа слова сказаць, замерла ягонае сэрца ад радасці, што ўбачыў такую прыгажуню-дзяўчыну. Пачакаўшы трохі, яна зноў давай пытаць у яго, а сама тым часам глядзіць яму ў вочы з ласкаю і ўсміхаецца, бо сваім сэрцам яна адразу згадала, што дужа спадабалася яму. Ад ласкавых слоў ды ад усмешкі яе і свет цару змяніўся, а як прыйшоў ён да памяці, дык і кажа ёй:

— Я ліўскага народа цар Ліграй, хачу забраць вас, дзяўчат, у палон. — А сам смяецца і не ведае, што рабіць, дае ёй рыбу.

Узяла царэўна тую рыбу дай кажа:

— Што ж ты не пытаешся, хто я такая ёсць і адкуль тут з’явілася?

— Не трэба,— кажа цар,— здагадаюся. Ты, мусіць, свеўская царэўна Рожа, з сяброўкамі гуляеш.

Пра цябе я ўжо даўно шмат добрага чуў, што ты і разумніца, і прыгожая, ды, прызнацца, не думаў, што такая ёсць. Застанься,— кажа,— тут, будзь мне за жонку.

— Не, не магу,— адказала царэўна,— трэба перш у таткі спытацца, калі ён дасць дазваленне, дык з усёй душой рада за цябе пайсці, бо ты мне прыйшоўся па сэрцы.

Пакуль тое ды сёе, хмара перайшла, вецер сціх, і зноў сонейка пачало свяціць і грэць. Развіталася царэўна з ліўскім царом і, вярнуўшыся дамоў, усё расказала свайму роднаму татку. Пачала яна прасіць дазвалення выйсці замуж за цара Ліграя. Цар і рад бы, але, пакуль дачка гуляла па возеры, прыбыў да яго нямецкі рыцар Ліхдзей, які прывёз з сабою нейкі незразумелы народ з пікамі ды з мушкетамі, прывёз на конях шмат золата і серабра, самацветных каменняў і папрасіў аддаць за яго царэўну, пагражаючы, што, калі цар адмовіць яму, то ён, Ліхдзей, забярэ ў палон цара разам з народам яго і дачку ўсё роўна возьме за сябе.

Ні са скуры, ні з твару не спадабаўся Ліхдзей цару. Але што тут рабіць! I павёў цар дачку ў пакой, дзе быў тым часам Ліхдзей. Паглядзела царэўна на Ліхдзея і жахнулася: доўгі, худы, тонкі, як трэска, ногі быццам з палак выструганыя, абцягнутыя вузкімі штанамі з гузікамі і абутыя ў жоўтыя чаравікі з бліскучымі спражкамі; надзета на ім нешта такое куртатае, а зверху накрыта не то хусткай, не то абрэзкам якім; каля шыі пушчаныя белыя кругі, адзін на адзін пакладзеныя, як бліны, з краёў зморшчаныя.

Мабыць, з той прычыны, што шыя дужа доўгая, як у чаплі. Рыжы, з твару вузкі, бародка падобная на казліную, вусы пушчаныя стрэлкамі. Языком лапоча, вачамі так і шнырыць па ўсіх кутах, а голас скрыпіць, як нямазаныя колы. Народ ягоны — такі ж, як ён.

Убачыў Ліхдзей царэўну Рожу ды і закруціўся каля яе, бы чорт перад ютранню, давай да яе пад’язджаць. Падарункі ёй совае ў рукі, языком так і лапоча, лапоча няведама што, абяцае і тое, і сёе, а сам у вочы не гляне, мусіць, чыстыя дзявочыя вочы яму страшныя былі.

Паглядзела, паглядзела на яго царэўна і, слова не сказаўшы, пайшла да сябе ў пакой і татку з сабою павяла.

— Ну,— кажа,— гэты чалавек загубіць нас. Не аддавай ты мяне за яго, бо будзе ліха і мне, і табе. Скажы Ліхдзею, што даўно маеш крыўду на ліўскага цара і, пакуль за тую крыўду не адплоціш яму, ні пра што думаць не можаш. I яшчэ скажы ты яму, каб ён за адну ноч праз возера мост каменны пабудаваў, тады аддасі мяне за яго, а калі не зробіць моста, дык ён ніхто, а толькі хвалько. Смела скажы яму так, бо я маю надзею на падмогу ліўскага цара.

Сказаў свеўскі цар Ліхдзею, як навучыла яго дачка, каб ён за адну ноч мост праз усё возера пабудаваў, а без таго, кажа, дачкі табе не аддам.

Паморшчыўся Ліхдзей і адказаў:

— Цяжкую ты мне работу даў, ды я не баюся яе.

I пайшоў языком лапатаць.

Так ды сяк і дзень прайшоў, настала ночачка. Падняліся на возеры гул, гоман ад безлічы галасоў, быццам з цэлага свету сабраліся сюды людзі на ігрышча — крычаць, рагочуць, смяюцца, свішчуць і няведама што лапочуць. Па возеры нібыта вецер ходзіць, такі шум, якога не бывае і восенню ў ветраныя дні. Вада так і плёскае, валы пайшлі, а кругом возера ўсё ціха, ні вятрынкі, ні шалясцінкі, чутно толькі, што на возеры бултыхаецца вада, стукаюць камяні адзін аб другі, бразгае жалеза.

Ад гэтага шуму, гулу ды бразгату прабудзіўся свеўскі цар. Прабудзіўся дый думае: авой, ліханька, што ж гэта значыць, кругом ціха, а на возеры людзі пасабіраліся? Ды як успомніў: можа, ліўскі цар даведаўся, што ён дачку сваю абяцаў аддаць рыцару Ліхдзею ды плыве па возеры да яго з вайною,— так перапалохаўся, што ледзьве знайшоў свае боты. Неяк сабраўся, выскачыў з хаты і пабег на возера паглядзець, што там такое дзеецца.

Прыбег да берага, бачыць — людзей не відаць, а шум, гул, рагатанне, бразгат, боўтанне — страх якія: ён прыжмурыўся ды як
ЛитВек: бестселлеры месяца
Бестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Счастлив по собственному желанию. 12 шагов к душевному здоровью - читать в ЛитвекБестселлер - Ли Дуглас Брэкетт - Исчезновение венериан - читать в ЛитвекБестселлер - Аллен Карр - Легкий способ бросить пить - читать в ЛитвекБестселлер - Вадим Зеланд - Пространство вариантов - читать в ЛитвекБестселлер - Мария Васильевна Семенова - Знамение пути - читать в ЛитвекБестселлер - Элизабет Гилберт - Есть, молиться, любить - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Валентинович Жвалевский - Время всегда хорошее - читать в ЛитвекБестселлер - Розамунда Пилчер - В канун Рождества - читать в Литвек