ЛитВек: бестселлеры недели
Бестселлер - Яна Вагнер - Кто не спрятался. История одной компании - читать в ЛитвекБестселлер - Дмитрий Алексеевич Глуховский - Метро 2033 - читать в ЛитвекБестселлер - Эдвард Станиславович Радзинский - История династии Романовых - читать в ЛитвекБестселлер - Андрей Владимирович Курпатов - Красная таблетка - читать в ЛитвекБестселлер - Донна Тартт - Тайная история - читать в ЛитвекБестселлер - Фэнни Флэгг - Жареные зеленые помидоры в кафе «Полустанок» - читать в ЛитвекБестселлер - Терри Пратчетт - Делай Деньги - читать в ЛитвекБестселлер - Роберт Лихи - Свобода от тревоги. Справься с тревогой, пока она не расправилась с тобой - читать в Литвек
Литвек - электронная библиотека >> Анатоль Бутэвіч >> Современная проза >> Апошняе ігрышча >> страница 3
і нагам, і рукам, і горлу, і пачуццям. Тут нават музыкаў пабольшала. Васіль, вядома, граў на гармоніку. У барабан малаціў Ясеў Колік, з сям’і Гэтэвічаў. Ім дапамагалі ахвотнікі выцінаць на грэбені. Жыве такое захапленне на Язаўцы. Часам нават без танцаў гучаць грэбеневыя мелодыі, асабліва даспадобы гэта пастушкам, у якіх ля кароў багата вольнага часу. Быў бы толькі грэбень, бо ў маці іх не дзесятак, адным абыходзяцца дзяўчаты ў хаце. А калі надарыцца два ці тры, то гэта ўжо раскоша.

Да сённяшняга дня музыкі рыхтаваліся загадзя, хацелі, каб заўважылі, каб ацанілі. Таму кожны прыпас усё неабходнае: грэбень — каму матка дала, каму бабуля, а нехта проста тайком «пазычыў», патрэбнай таўшчыні паперу: хто ў бацькі выпрасіў тонкую тытунёвую, і той адшкадаваў ад кніжачкі адзін-адзіненькі лісцік, хто проста ўзяў кавалак, які пад руку тра­ту, — што ў каго было, бо з паперай, варта прызнацца, на хутары цяжкавата. Цяпер яны прыкладвалі паперу да грэбеня, падносілі да губ і дзьмулі. Але дзьмуць трэба было з розумам, не дэманстраваць сілу, а паказваць умельства. Калі варта толькі крышку падзьмуць, паводзячы губамі ўздоўж грэбеня, а калі і добра лёгкія напружыць, каб гукі не заглушаліся гармонікам. Музыка ў кожнага была розная, у залежнасці ад таўшчыні паперы, гушчыні зубоў у грэбені, моцы духу музыкі і ягоных здольнасцей.

Знайшліся майстры грання на травінцы, хутаране казалі ў такім выпадку — выцінаць. Выцінаць можна было языком — і тады танцавалі «пад язык», на грэбені альбо на травінцы. Тут ужо асаблівых інструментаў не патрабавалася — травы хапала каля кожнага плота. Завадатарам выступаў хто-небудзь з дарослых, часцей за іншых Ясь Гэтэвіч — бацька Івана і Петрыка. Ён непрыкметна выбіраў доўгую нешырокую травінку, найлепей пырнік — моцны, любыя нагрузкі вытрымае. Клаў яго паміж вялікімі пальцамі абедзвюх рук, але так, каб непрыкметна. А тады звяртаўся да падлеткаў:

— Ну што, хлопцы, хочаце, пакажу, як на пальцах граць?

І, не чакаючы згоды, падносіў складзеныя далоні да вуснаў, дзьмуў у шчылінку паміж пальцамі, зводзячы іх то цясней, то вальней. Адпаведнай была і музыка. Добра напяты пырнік вібраваў і выдаваў патрэбныя гукі.

— Ух ты! — дзівіліся падшпаркі. — Праўда, грае... А мо вы, дзядзька, нас падманваеце? Мо і ў вас грэбень?

— Ды што вы, хлопцы, каб я вас падманваў? Як сабе хочаце: можаце верыць, можаце не. Але перш паглядзіце, — Ясь непрыкметна хаваў травінку паміж пальцамі і паказваў рукі.

— Глядзі ты, праўда нічога няма, — яшчэ больш дзівіліся даверлівыя. — А выцінае.

Тады сёй-той складваў свае далоні і мерыўся таксама зайграць — як дзядзька. Але колькі ні дзьмуў, нічога не атрымлівалася, толькі твар чырванеў ад напругі, ды часам тая травінка вылятала з пальцаў.

— Ну нельга ж быць такім няздатным. Сапеш, як салявы мех, а выш­ку — пшык, — пацвельваўся дзядзька Ясь і зноў падымаў рукі. — Слухай, як я буду выцінаць.

Ён стараўся патрапіць у такт гармоніку. У яго гэта атрымлівалася. Калі ж падлеткі даймалі так, што адкупіцца было нельга, дзядзька ва ўсім прызнаваўся. Хлопцы пачыналі сердаваць за падман, але дзядзька Ясь загладжваў сваю правіну тым, што знаходзіў ім такія ж травінкі і вучыў, як правільна стаць музыкам. Аркестр разрастаўся да неверагодных памераў і гучаў так разнастайна, што часам ажно танцоры збіваліся з нагі. Бо навука давалася цяжка: то травінка парвецца, то выскачыць з няшчыльна прыціснутых пальцаў, а то раптам рыкне, як бык, і сціхне, хоць ты на яе маліся. Шукай тады іншую.

Але ў таго, хто хутчэй пераймаў дзядзькавы навыкі, гранне было прыемным, супадала з агульнай мелодыяй. Калі ж каму мядзведзь заехаў поўху, то чулася нейкае невыразнае пішчанне. Яно замінала, выбівала з рытму. На такога музыканта адразу шыкалі, праганялі. Але творчасць — такая зараза, што проста так не адпускае і чужым загадам не падпарадкоўваецца. Малец адбягаўся ад кола танцораў і падыгрываў музыкам здаля, каб лягчэй уцячы, калі некаму не пад густ.

А тут яшчэ няўтомны Валодзік Хвілосаф свае тры грошы ўставіў. Ён крутнуўся каля хаты, хацеў пабачыць цётку Зіну, але не знайшоў. Тады папрасіў Васілёвага бацьку:

— Дзядзька Сцяпан, прынясіце вашы шамкг.

Сцяпан адразу зразумеў Валодзікаву задумку, а іншыя вырашылі пакпіць, каб пасмяяцца.

— Ты мо ў сваты вырашыў з’ездзіць? Да каб з шумам, з гамам, з шамкамі. Давай-давай, сёння ты і праўда на жаніха падобны.

— А мо ён хоча сабе на шыю гэтыя бомы павесіць, каб звінець у танцы?

— Ага, каб усе разбягаліся, калі Хвілосафа на польку пацягне...

Дзядзька Сцяпан прынёс шамкі. Валодзік узяў іх у рукі, трохі страся-

нуў, як бы правяраючы, ці гулка звіняць, а тады пайшоў да галоўных гарманістых. Стаў каля барабаншчыка, падміргнуў яму і пачаў у такт патрасаць звонкімі бомамі. Музыка памацнела, стала не адно больш гулкай, а і разнастайнай.

І тады ўрэзалі ўсе разам: Васіль на гармоніку, Колік Гэтэвічаў на бара­бане, Валодзік Хвілосаф з шамкамі, шмат хто з грэбенем, яшчэ больш тых, хто з пырнікам. Для не надта прыдзірлівага і спанатранага вуха гралі яны зладжана, як бы іхняе натхненне супадала. Гэта дадавала імпэту танцо­рам, моцна цешыла простых слухачоў — добрая музыка падабалася ўсім. Бойкія танцы з прытупамі, з колам улева, колам управа, з размахамі рук і прыпеўкамі, здаецца, паднялі ўвесь хутар.

У прадчуванні гэткай весялосці не маглі ўседзець у хатах і дзяды з бабкамі. Найбольш рухавыя прытупалі на надворак яшчэ да гукаў гармоніка. Іншыя падыходзілі цяпер. Для іх наўмысна вынеслі з хаты столкі, паставілі каля сцяны — каб не натруджвалі ног і без таго спрацаваныя за жыццё людзі. Бо разумелі: міне пэўны час, і яны самі будуць такімі. А для ста­рых гэта таксама вялікае свята і незвычайная падзея. Бо дзе ты збярэшся ў будзень, каму выкажаш свае досведы, з кім падзелішся сваёй былой жыткай і сённяшнімі навінамі. Калі яшчэ нагаворышся ўдосталь, ды яшчэ пасвойму, бо калі прыходзіць які начальнік альбо з пастарунка хто, ці нават ксёндз, то кожны стараецца з ім па-польску гаварыць — як пан начальнік, а то, не дай Бог, не зразумее чаго пан начальнік, засярдуе, прычэпіцца, а то і штраф які прыпаяе ці ў пастарунак пацягне.

А як жа — іх саміх, іхніх дзядоў і прадзедаў, а мо яшчэ і далей углыб так доўга штурхалі наперад, не дазвалялі азірацца назад, што ўсе яны не толькі мовы сваёй цураліся, але і гісторыі не ведалі, баяліся знацца са сваімі найдалёкімі продкамі, што некалі гэтую зямлю абжывалі і іхніх дзядоў на свет пусцілі. Таму не